10/01/2024

Сустрэча свецкіх кармэлітаў прайшла ў Мінску

Эўхарыстыя і супольны аплатак сабралі прадстаўнікоў свецкага Кармэлю ў Мінску 30 снежня. Гэтая сустрэча стала добрай нагодай, каб падвесці вынікі мінулага года, падзяліцца аплаткай, папрасіць прабачэння, а таксама паразважаць на тэму  “Ахвяраванне сябе Міласэрнай любові” (паводле св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус) і падсілкавацца Божым словам падчас Lectio divina.

На сустрэчы прысутнічалі як актыўныя члены, так і дапаможныя. Кармэліцкая сям’я сабралася разам, каб перадаць святочныя віншаванні і пажаданні супакою і згоды, здароўя і радасці, узрастання ў веры і апекі Маці Божай на ўвесь надыходзячы год.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave