07/10/2026

Дзесяты Ружанцовы кангрэс у Магілёве прайшоў пад знакам кармэліцкай духоўнасці

На пачатку кастрычніка пад скляпеннямі магілёўскага конкатэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава сабраліся разам святары, законныя сёстры, браты кармэліты босыя, свецкія кармэліты босыя і каля 170 вернікаў з 14 парафій розных рымска-каталіцкіх дыяцэзій краіны, а таксама Грэка-Каталіцкай Царквы. Ружанцовы кангрэс прайшоў пад знакам кармэліцкай духоўнасці, а галоўнай тэмай сустрэчы стала «Маці Божая і Ружанец у кармэліцкай традыцыі».

 

Браты з Ордэна Босых Братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль прадставілі даклады, прысвечаныя марыйнаму шляху і ружанцовай спадчыне ў сваёй харызме.

 

Вопыт святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай)