01/12/2021

Рэкалекцыі супольнасці св. Юзафа свецкага ордэна кармэлітаў босых

 

 

З 22 па 28 лістапада Свецкі Ордэн  Кармэлітаў Босых Святога Юзафа, што ў Мінску,пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй Covid - 19,  перажываў рэкалекцыі. Удзельнікаў рэкалекцый гасцінна сустрэлі ў сваім доме айцы-кармэліты ў Мядзелі. Прысутнічаць на рэкалекцыях змаглі 15 асобаў, але далучыцца да іх змаглі і іншыя члены супольнасці пры дапамозе інтернэта ў розных сацыяльных сетках.

Рэкалекцыі – гэта заўсёды магчымасць не толькі сустрэцца, каб правесці час разам, але і пераасэнсаваць сваё жыццё, глыбей зазірнуць у сваё сэрца, заўважыць недахопы і распачаць работу над памылкамі.

Узначаліў духоўныя практыкаванні а. Пётр Фроштега. Канферэнцыі, якія ён агучыў, далі магчымасць свецкім кармэлітам яшчэ раз узглянуць на тое, як выглядае іх асабістая  малітва. А. Пётр падкрэсліў, што тыя вернікі, якія практыкуюць малітву мысленую і імкнуцца да святасці,  павінны шукаць узор для наследавання ў паводзінах Айца і Сына. Толькі Езус можа навучыць нас сапраўднай малітве. У змесце разважанняў была акцэнтавана ўвага на неабходнасць малітвы, знешнія і ўнутраныя ўмовы малітвы, развіццё малітвы праз уплыў Духа Святога і Яго Дароў.

Удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць наведаць Кальварыю, дзе сумесна памаліліся за ненароджаных дзяцей, паразважаць над урыўкам з Евангелля і падзяліцца сваімі думкамі з прысутнымі пад час Lectio Divina,а так сама стаць сведкамі складання дэфінітыўных абяцанняў у супольнасці свецкіх с. Луцкай Ганны

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave