23/06/2023

Адпуст Маці Божай Гудагайскай пройдзе 15 і 16 ліпеня

Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, святкуе 260-ю гадавіну пабудовы касцёла. Кармэліты босыя, духоўныя сыны Маці Божай і апекуны санктуарыя запрашаюць далучыцца да святкавання!

 

Праграма  урачыстасці

15 - 16 ліпеня 2023

 

18.00    – Святая Імша і заканчэнне навэнны (на палявым алтары)

20.00    – Крыжовая дарога на Кальварыі

00.00    – Працэсія са свечкамі (вакол касцёла і могілак)

             – Святая Імша (на палявым алтары)

             – Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцёле)

08.30    – Гадзінкі пра НПМ (у касцёле)

10.00    – Святая Імша на польскай мове (на палявым алтары)

12.00    – Урачыстая адпустовая Святая Імша (на палявым алтары)

 

Драўляную святыню ў Гудагаі пабудавалі ў 1763 годзе Людвіка Ганна Война з Сулістроўскіх, якая разам са сваім мужам і вернікамі навакольных мясцовасцей пажадала аддаць хвалу Богу і Найсвяцейшай Маці ў Яе выяве, што ўжо тады лічылася славутай ласкамі. Такім чынам касцёл Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі стаў таксама мэтай пілігрымаў, якія прыбывалі сюды з просьбамі аб аздараўленні фізічным, маральным і духоўным. Кармэліты босыя, апекуны святыні, у хроніках запісалі шматлікія сведчанні дзеяння Пана Бога на гэтым святым месцы. У наш час Гудагай шырокавядомы не толькі ў Беларусі, а галоўны адпуст у гонар Маці Божай Шкаплернай збірае ды аб’ядноўвае вернікаў з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы.

У гэтым годзе прыпадае таксама 50-я гадавіна смерці кс. Адама Вайцяхоўскага, які рупліва служыў пробашчам гудагайскай парафіі з 1959 ажно да адыходу ў вечнасць у 1973 г. Кс. Адам быў вялікім шанавальнікам Гудагайскай Маці Божай Шкаплернай і памёр у дзень яе свята, менавіта 16 ліпеня, што мясцовыя вернікі палічылі асаблівым знакам Божага Провіду ды любові Маці Божай.

Дзверы гудагайскай святыні адкрыты заўсёды для пілігрымаў і наведвальнікаў, якія хочуць памаліцца ды адпачыць у асаблівай атмасферы касцёла, ружанцовых дарожак, мясцовай Кальварыі ды пепаўторнай прароды і краявідаў.

Сардэчна запрашаем!

Кармэліты босыя з Гудагая

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave