08/07/2026

Адпуст Маці Божай Гудагайскай пройдзе 18 і 19 ліпеня

Сёлета свята ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, адбываецца ў 775-годдзе шкаплерных аб’яўленняў і 35-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Падчас урачыстасцяў мы будзем маліцца таксама за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго 80-годдзя з дня нараджэння ды 45-годдзя святарства і біскупа Аляксандра Кашкевіча, які сёлета святкуе 50-годдзе святарства і 35-годдзе біскупства.

 

Праграма  урачыстасці

18 - 19 ліпеня 2026

 

18.00    – Святая Імша і заканчэнне навэнны (на палявым алтары)

20.00    – Крыжовая дарога на Кальварыі

00.00    – Працэсія са свечкамі (вакол касцёла і могілак)

             – Святая Імша (на палявым алтары)

             – Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцёле)

08.30    – Гадзінкі пра НПМ (у касцёле)

10.00    – Святая Імша на польскай мове (на палявым алтары)

12.00    – Урачыстая адпустовая Святая Імша (на палявым алтары)

 

 

Драўляную святыню ў Гудагаі пабудавалі ў 1763 годзе Людвіка Ганна Война з Сулістроўскіх, якая разам са сваім мужам і вернікамі навакольных мясцовасцей пажадала аддаць хвалу Богу і Найсвяцейшай Маці ў Яе выяве, што ўжо тады лічылася славутай ласкамі. Такім чынам касцёл Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі стаў таксама мэтай пілігрымаў, якія прыбывалі сюды з просьбамі аб аздараўленні фізічным, маральным і духоўным. Кармэліты босыя, апекуны святыні, у хроніках запісалі шматлікія сведчанні дзеяння Пана Бога на гэтым святым месцы. У наш час Гудагай шырокавядомы не толькі ў Беларусі, а галоўны адпуст у гонар Маці Божай Гудагайскай збірае ды аб’ядноўвае вернікаў з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы.

 

Дзверы гудагайскай святыні адкрыты заўсёды для пілігрымаў і наведвальнікаў, якія хочуць памаліцца ды адпачыць у асаблівай атмасферы касцёла, ружанцовых дарожак, мясцовай Кальварыі ды пепаўторнай прароды і краявідаў.

 

Адпусты ў гонар Маці Божай з Гары Кармэль (Шкаплернай) пройдуць 16 ліпеня ва ўсіх касцёлах, дзе служаць кармэліты босыя. У Беларусі - гэта ў Мядзелі, Гудагаі, Нарачы і Мінску.

Сардэчна запрашаем!

Кармэліты босыя з Гудагая

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave