Глыбокапаважаны айцец Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас з абраннем на адказнае служэнне Рэгіянальнага вікарыя Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі.

Кармэліты босыя маюць глыбокія гістарычныя карані на нашых землях і з даўніх часоў уносяць неацэнны ўклад у духоўнае адраджэнне, евангелізацыю і развіццё няспыннай малітвы сярод вернікаў Касцёла.

Ваша новае прызначэнне — гэта знак вялікага даверу з боку кіраўніцтва Ордэна і Вашых субратоў, а таксама сведчанне Вашага дбайнага пастырскага служэння, узорнага манаскага жыцця, мудрасці і адданасці Касцёлу.

У час, калі Бог выбраў і паклікаў Вас на ​​гэты шлях адказнасці і кіраўніцтва Вашымі субратамі і супольнасцямі, жадаю Вам шчодрых дароў Духа Святога, духоўнай моцы, патрэбных Божых ласкаў і глыбокага супакою ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя з гары Кармэль, Заступніца вашага Ордэна, заўсёды ахінае Вас сваім матчыным плашчом, засцерагае ад усялякіх нягод і натхняе на плённую працу на хвалу Божую і на карысць Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі.

Запэўніваю Вас у малітоўнай падтрымцы і братэрскім супрацоўніцтве.

З малітвай і благаслаўленнем,

✠ Арцыбіскуп Юзаф СтанеўскіМітрапаліт Мінска-МагілёўскіСтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Мінск, 30 мая 2026 г.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе новаабранага Рэгіянальнага вікарыя Кармэлітаў Босых у Беларусі айца Генрыха Валейку OCD 

30/05/26

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave