Супольнасць вернікаў гудагайскай парафіі і браты кармэліты босыя, якія нясуць у ёй служэнне, запрашаюць на святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Гудагайскай, якая па традыцыі праходзіць у трэція выходныя ліпеня.
Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў кармэлітаў босых.
На ўрачыстае святкаванне чакаем біскупаў нашай краіны, якія штогод удзельнічаюць у гудагайскім фэсце. Асаблівым жа чынам даручым Пану Богу пастыраў, якія сёлета адзначаюць значныя гадавіны свайго жыцця: арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які 35 гадоў таму, 25 ліпеня 1989 года, менавіта ў Гудагаі быў абвешчаны біскупам; біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, якому спаўняецца 75 гадоў; біскуп Казімір Велікаселец, які адзначае 25 гадоў біскупскага служэння і 40 гадоў святарства. З вялікай радасцю прывітаем у нашым санктуарыі таксама новапасвячанага біскупа каад'ютара Гродзенскай дыяцэзіі Уладзіміра Гуляя.
У супольнай малітве праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай даверым Пану Богу ўсіх вернікаў, якія наведваюць Гудагайскі санктуарый і носяць кармэліцкі шкаплер...
ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ
Касцёл у Гудагаі пабудавалі ў 1763 годзе Людвіка Ганна Война з Сулістроўскіх, якая разам са сваім мужам і вернікамі навакольных мясцовасцяў пажадала аддаць хвалу Богу і Найсвяцейшай Маці ў Яе выяве, што ўжо тады лічылася славутай ласкамі. Такім чынам касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі стаў таксама мэтай пілігрымаў, якія прыбывалі сюды з просьбамі аб аздараўленні: фізічным, маральным і духоўным. У 1764 годзе сваё служэнне ў гудагайскім касцёле распачалі кармэліты босыя, якія сталі апекунамі святыні.
У хроніках запісаныя шматлікія сведчанні дзеяння Пана Бога на гэтым святым месцы. У наш час Гудагай шырока вядомы не толькі ў Беларусі, а галоўны адпуст у гонар Маці Божай Шкаплернай збірае і аб’ядноўвае вернікаў з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы.
Дзверы гудагайскай святыні заўсёды адчыненыя для пілігрымаў і наведвальнікаў, якія хочуць памаліцца і адпачыць у асаблівай атмасферы касцёла, ружанцовых сцежак, мясцовай Кальварыі, а таксама непаўторнай прыроды і маляўнічых краявідаў.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave