Святая Тэрэза ад Езуса (вядомая таксама як святая Тэрэза Авільская) жыла ў Іспаніі XVI стагоддзя. У той час Касцёл у Іспаніі перажываў перыяд як абнаўлення, так і сур’ёзных выпрабаванняў. У гэты перыяд святая Тэрэза, якая ўступіла ў ордэн кармелітак у 1536 годзе, атрымала містычныя ласкі ад Пана; Ён накіраваў яе на шлях абнаўлення ордэна Кармелю і зрабіў малітву і сузіранне галоўнай мэтай і сутнасцю жыцця гэтага ордэна. Абноўлены Кармель — падобна да евангельскага «малога статка» — павінен быў складацца з невялікай групы выбраных асоб, цалкам адданых жыццю паводле Евангелля і захаванню «першапачатковага Статуту» святога Альберта ва ўмовах адасобленасці і строгага ўбоства.Тэрэза Авільская не пісала трактатаў пра Панну Марыю і не пакінула сістэматычнага навучання пра Марыю, але захаплялася Марыяй і развівала веды пра яе. Ў яе працах 150 прамых спасылак на Марыю і шмат ускосных аднясенняў. Яе жыццё можна акрэсліць служэннем нашай Пані, Nuestra Señora, як яна любіла яе называць.Тэрэза апісвае уласны досвед, які базаваўся на «прыкладзе простай народнай пабожнасці шаснаццатага стагоддзя. Пасля прывёў да больш глыбокага разумення таямніцы Марыі як Маці Божай і як эфектыўнай супрацоўніцы Езуса у справе збаўлення людзей; а у далейшым адкрыла марыю праслаўленую як Каралеву, унебаузятую, і як Духоўную Маці усіх адкупленых»[1]Творы Тэрэзы выражаюць любоў да яе блізкай Маці і Заступніцы. Яна клапацілася, каб яе духоўныя сыны і дочкі таксама узрасталі у пашане да Марыі і верна служылі ей у абноўленым кармелі - Ордэне Марыі.У 16 стагоддзі, у якім жыла Святая Тэрэза, развіваецца набажэнства да Панны Марыі. Культ упарадкаваны і мае літургічны характар. У брэвіярыях быў афіцый, прысвечаны Панне Марыі, і яго маліліся у Кармэлі штотыдзень. «развіваюцца Марыйныя брацтвы, Гадзінкі да Маці Божай, практыкуецца чытанне трох «Аве Марыя» як формы прысвячэння. Існуе практыка марыйнага рабства. паўсюль будуюцца капліцы і санктуарыі ў гонар Дзевы Марыі. Колькасць Марыйных набажэнстваў у гэтым стагоддзі перавышае 700, а розных выяваў Марыі не менш за 853»[2].Гэта было стагоддзе Марыйнай велічы, свята Звеставання Пана, 25 сакавіка, было абавязковым святам. Таямніца Уцелаўлення штодня ўспаміналася ў парафіях ўдарамі званоў, якія нагадвалі пра тры малітвы «Аве Марыя» на ўзыходзе і захадзе сонца. Гэта быў час, калі вялікі энтузіязм панаваў адносна праўды Беззаганнага Зачацця; лепшыя тэолагі прысвяцілі гэтай тэме свае працы. Найбольш прэстыжныя навучальныя цэнтры яе мужна абаранялі, а тэалагічныя спрэчкі, перажываліся з аднолькавым энтузіязмам як вышэйшымі саноўнікамі, так і простымі людзьмі. Пратэстанцтва падштурхнула вывучэнне і паглыбленне Марыялогіі, што прывяло да больш актыўнай абароны пашаны да Дзевы Марыі. Гэтыя веды і пашана да Дзевы былі перанесены на нядаўна адкрытыя землі Амерыкі; вядома, што браты святой Тэрэзы прывезлі з Іспаніі вобраз Беззаганнага Зачацця. Тэрэза, і ўсе вернікі жылі пад уплывам набажэнства да Марыі, якое заахвочвалася Папамі. Усе гэтыя абставіны выхавалі у святой любоу і адданасць Панне Марыі.Тэрэза дэ Ахумада навучылася веры ад сваіх бацькоў, а разам з ёй — малітве і пашане да Панны Марыі. З ранняга дзяцінства яна вучылася гэтаму ад сваёй маці Беатрыс, як піша ў аўтабіяграфіі: «Клопат з якім мая маці прывучала нас маліцца фармаваў нас у пабожнасці да Маці Божай і некаторых святых. (Жыццё 1, 1). «Я шукала адзіноты, каб маліцца, асабліва ружанец, малітву на якім мая маці часта практыкавала, і гэта зрабіла нас таксама вернымі малітве на ружанцы» (Жыццё 1, 6). Дзякуючы малітве Тэрэза ўсё глыбей уваходўіла у адносіны з Дзевай. Жэст калі яна упала ніцма да яе ног пасля смерці маці паказвае яе любоў да Марыі. «Я памятаю, што, калі мая маці памерла, мне было дванаццаць гадоў ці крыху менш. Калі я пачала разумець, што страціла, я, ахопленая горам, падышла да выявы Маці Божай і маліла Яе стаць маёй маці. Хоць я рабіла гэта ў сваім дзіцячым стылі, я веру, што марыя мяне пачула; бо кожны раз, калі я давярала ей сябе, я адчувала Яе дапамогу. (Жыццё 1, 7). Тэрэза страціла маці ў далікатны перыяд падлеткавага ўзросту, калі найбольш патрабавала б яе парады і прысутнасці, каб правільна кіраваць сваім жыццём. Панна Марыя ахоўвала яе. У 16 гадоў бацька супраць яе волі на нейкі час адвёў яе ў манастыр Маці Божай ласкавай, аўгусцінскіх манахінь. «я тады была катэгарычна супраць таго, каб стаць манахіняй, аднак я была вельмі рада бачыць такіх добрых манахінь. Мая душа пачала вяртацца да добрых звычак майго дзяцінства, і я зразумела, якой вялікай ласкай Бог адорвае тых, каго Ён змяшчае ў кампанію добрых людзей» верагодна, што адкрыццё Хрыста ва унутранай малітве, якой яе навучылі аўгусцінскія манахіні прывяло яе да глыбейшай сустрэчы з Яго Маці, Дзевай Марыяй. Пазнейшы Выбар Тэрэзы на карысць кармэлітскага кляштара Уцелаўлення быў абумоўлены яе сяброўствам з манахіняй гэтага манастыра. Дзякуючы гэтаму яна усвядоміла, што харызмат і духоўнасць Кармэля, кантэмпляцыйны стыль жыцця і чуллівая адданасць Марыі супадалі з асабістымі схільнасцямі Тэрэзы. Нягледзячы на супраціўленне з боку бацькі у 20 год, яна пакінула свой дом. Ў гэтым кляштары Уцелаўлення дзе жылі манахіні кармэліткі яна пражыла амаль трыццаць гадоў. менавіта тут яе глыбокая марыйная пабожнасць сапраўды развілася. З моманту свайго заснавання ў 1479 годзе кляштар быў прысвечаны Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Заснавальніцу кляштара характарызавала вялікая марыйная пабожнасць, а таксама моцнае жаданне прыняць хабіт Панны Марыі з гары Кармэль. Тэрэза, якая уступіла ў Кармэль з сапраўднай і шчырай адданасцю панне Марыі як яе Духоўнай маці, даведалася там, што Панна Марыя з’яўляецца настаяцельніцай Кармэля. Тэрэза чытала кнігі па духоўнай дактрыне Кармэлю, гэта развівала яе успрыманне Маці Божай як апякункі Ордэна. Ідэя, якую яна будзе пасля паўтараць манахіням нова створаных кляштараў незлічоную колькасць разоў была ў тым, што яны належаць да Ордэна Дзевы Марыі, Што хабіт, які яны носяць, — гэта яе хабіт, а яна — іх апякунка. Марыя павінна быць узорам. «Як добрыя дочкі, прытрымлівайцеся жыцця і звычаяў вашай Маці. Найсвяцейшая Панна Марыя, аддаленая ад свецкіх размоў, пакорная, сціплая і пабожная, прысвечаная малітве і нястомнай аскезе стала сяброўкай і Маці Бога.»3] Марыя ў Кармэлі — гэта «Гаспадыня месца». Яна дасканалы ўзор для кармэлітаў і кармэлітанак: «Жыццё ў служэнні Марыі з гары Кармэль патрабуе наследавання яе цнотаў, і што адпаведнасць яе жыццю — найлепшы шлях да збаўлення». «Усе ўчынкі кармэлітаў павінны быць сканцэнтраваны на праслаўленні Панны Марыі, бо для гэтага Бог стварыў прысвечаны ей ордэн».[4] гэта дактрына, якую яна атрымлівала падчас знаходжання ў кляштары Уцелаўлення; якую яна будзе перадаваць у спадчыну. Святая належала да «Брацтва Маці Божай». Яго мэтай было забяспечыць каб пасля смерці кагосці з Брацтва за іх адпраўляліся святыя імшы. Яны ахвяроўваліся ля алтара Маці Божай Балеснай, каб заклікаць заступніцтва Каралевы Нябеснай. У гады, калі яна адчувала сябе няздольнай выконваць свае манаскія абеты з поўнай строгасцю, любячае і магутнае дзеянне Панны Марыі, якую яна папрасіла стаць яе Маці, разам са святым Юзафам, заўсёды прысутнічала. «Я зразумела, што маю вялікі абавязак служыць Маці Божай і святому Юзафу, праз іх заступніцтва Бог вярнуў мне здароўе» (Адкр. 63, 2). У сваёй кнізе «Унутраны замак» яна вучыць, што трэба звяртацца да панны Марыі як заступніцы і да іншых святых, у выпадку калі душа глыбока прывязаная да каштоўнасцей, чужых стылю жыцця, сапраўды прысвечанаму Богу каб выправіць гэты стан. У часы выпрабаванняў яна давярала сябе панне Марыі і святому Юзафу, просячы святла сярод цемры. Я ніколі не стамлялася дзякаваць Богу і майму слаўнаму айцу святому Юзафу, якому, як і Маці Божай, я часта даручала сябе (Жыццё 30; 7). Панна Марыя пачула малітву 12-ці гадовай Тэрэзы з просьбай стаць яе духоўнай маці. Святая Тэрэза, прыкладна праз трыццаць пяць гадоў пасля тых падзей, адзначае вернасць гэтым узаемным абавязацельствам. Яна звяртаецца да Панны Марыі ў сваіх патрэбах з усім даверам дачкі. А Панна Марыя, у сваю чаргу, слухае яе і дапамагае ёй, як маці дапамагае сваёй дачцэ. «кожны раз, калі я давярала сябе гэтай магутнай Панне, я адчувала Яе дапамогу» (Жыццё 1:7). Перш чым яе жыццё стала пастаянным служэннем Панне Марыі, былі містычныя ласкі, якія вызначалі яе шлях. «Адной з іх было бачанне пекла, як яна прызнаецца: адна з найвялікшых ласкаў, якія пан даў мне: таму што яна вельмі дапамагла мне, як тым, што пазбавіла мяне ўсялякага страху перад нягодамі і расчараваннямі жыцця, так і тым, што ўмацавала мяне у мужнасці вытрымаць іх з удзячнасцю пану, Які, як я цяпер веру, вызваліў мяне ад такіх страшных і бясконцых пакут» (Жыццё 32, 4). Гэта бачанне так паўплывала на яе, што яна вырашыла жыць з поўным радыкалізмам, адмовіўшыся ад любой двухсэнсоўнасці. «Аднойчы адна з маіх сясцёр, выказала меркаванне, што мы маглі б стаць манахінямі паводле першапачатковага стылю, бо цалкам магчыма заснаваць кляштар. Мы пагадзіліся даверыць гэта Богу» (Жыццё 32, 10).Божы адказ не прымусіў сябе доўга чакаць «Прыняўшы аднойчы Святую Камунію, Яго Вялікасць шчыра загадаў мне ўсімі сіламі імкнуцца да яго заснавання і даў мне абяцанні — што у кляштары Яму будзе аказвацца вялікая пашана; што кляштар будзе названы ў гонар Святога Юзафа; і што ён будзе ахоўваць адны дзверы, а Маці Божая — другія, і што Хрыстус будзе сярод нас і што пляцоўка як зорка, будзе выпраменьваць вялікае святло (Жыццё 32, 11). Бог узнагародзіў працу Тэрэзы асаблівай ласкай, праз Дзеву Марыю. Калі я была ў манастыры ордэна святога Дамініка падчас свята Унебаўзяцця Маці Божай, Мяне ахапіла глыбокае захапленне, мне падалося, што я бачу сябе апранутай у вопратку вялікай белізны і яркасці. Спачатку я не магла убачыць, таго хто мяне апранае, потым я ўбачыла Маці Божую справа ад сябе і святога Юзафа злева, які апранае мяне у гэтую вопратку. Я зразумела, што цяпер ачышчана ад сваіх грахоў» (Жыццё 33, 14).Яна працягвае апавядаць пра гэтае бачанне, калі адчувае блізкасць з Марыяй, тады мне здалося, што Маці Божая ўзяла мяне за рукі і сказала «што ей прыносіла вялікую радасць тое, што Тэрэза служыла хвалебнаму святому Юзафу». Гэта Падцвярджае тое, што Бог сказаў ёй некалькі месяцаў таму: «Каб яна верыла, што тое, што Ён задумаў для манастыра, будзе выканана, і што і пану Езусу, і Юзафу і Марыі будзе аказвацца вялікая пашана ў ім». «Яны будуць апекавацца намі, і яе Сын ужо абяцаў што будзе там з намі: і у знак таго, што гэта збудзецца, ён надзеў мне на шыю вельмі прыгожы залаты ланцужок, да якога быў прымацаваны каштоўны крыж» (Жыццё 33, 14). Падчас бачання яна містычна адчула, што Дзева Марыя разам са Святым Юзафам апранула яе ў шаты заснавальніцы рэформы Кармеля (новае адзенне). Прыгажосць, якую я бачыла ў Маці Божай, была велізарнай... апранутая ў белае, яна не асляпляла... Маці Божая здалася мне вельмі маладой».Тэрэза працягвае разважаць пра гэтую марыяфанію, якая стане святлом у многія цёмныя ночы падчас Рэформы, даручанай ёй не толькі Хрыстом, але і Паннай Марыяй.У выпадку са святой Тэрэзай яна Не праз уласныя разважанні зразумела, што ордэн з’яўляецца фігурай, увасабленнем панны Марыі, але Хрыстус даў ёй зразумець гэта. Падчас малітвы я ўбачыла Збаўцу, які, здавалася, сустрэў мяне з вялікай любоўю і усклаў карону і падзякаваў за тое, што я зрабіла для Яго Маці» (Жыццё 3, 24). Іншыя аб'яўленні таксама пацвярджалі што рэформа прыносіць добрыя плёны. Пра заснаванне кляштара у Вальядалідзе, яна кажа: «пан сказаў, што збаўленне фундатара было ў сур’ёзнай небяспецы, і што Ён злітаваўся над ім з-за добрай справы, якую той зрабіў для яго Маці, аддаўшы свой дом пад манастыр яе ордэна» (Ж 10, 2).«Аднойчы, пад час урачыстасці Унебаўзяцця Каралевы Анёлаў і Маці Божай… я убачыла момант Яе Унебаўзяцця тую радасць і ўрачыстасць, з якімі Яе прынялі, і месца, дзе Яна знаходзіцца. Гэта быў найвялікшы дар бачыць такую хвалу. Гэта выклікала ў мяне гатоўнасць вытрымаць любыя цяжкасці, і ў мяне засталося вялікае жаданне служыць гэтай Маці Божай, бо Яна мае столькі заслугаў». Гэтыя бачанні Марыі пацвярджаюць, пры непасрэдным удзеле Нябёсаў, наколькі марыі падабалася справа, якую Тэрэза разпачала ў яе гонар, і не толькі яна сама, але і Сын сведчыў аб гэтым звышнатуральным і містычным чынам.Святая Тэрэза ведала, што Ордэн Найсвяцейшай Дзевы Марыі — гэта Ордэн Марыі, не толькі з традыцыі але сам Хрыстос некалькі разоў пацвярджаў гэта ў глыбіні яе сэрца. Тэрэза была Унутрана перакананая, што служэнне Ордэну праз заснаванне кляштара святога Юзафа было раўназначна са служэннем Пану і ушанаваннем Яго хвалебнай Маці. Менавіта гэтага я прагнула» (Жыццё 36, 6). Святая ў рэтраспектыўным поглядзе на сваё жыццё, разважала над міласэрнасцю Бога і любячай і эфектыўнай дзейнасцю Панны Марыі і св. Юзафа, якія аднаўлялі яе сутнасць «паводле ласкі… Вяртаючы звышнатуральнае жыццё яе душы» (LG 61 – 62). Што яна магла зрабіць для Бога? Гэта цалкам прысвяціць сябе рэформе, каб «забяспечыць захаванне рэгулы Маці Божай у яе першапачатковай дасканаласці» (W3, 5). Дзеля Рэформы, яна не звяртала ўвагі на шматлікія хваробы, падарожнічаючы па Іспаніі і закладаючы чврговыя манастыры Багародзіцы, дзе Пана ушаноўвалі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і узносілі хвалу Богу, ушаноўваючы Панну Марыю і маліліся за тых, хто змагаўся за рэалізацыю Божых справаў. Святая Тэрэза вяла жыццё, выконваючы даручэнні Пана па заснаванні кляштараў, прызнаючы, што яны былі заснаваныя «з ласкі нашага Пана і хвалебнай Панны, Маці Божай,» (W. argum). У яе не было «няўдач» у гэтым служэнні Пану, Панне Марыі і святому Юзафу. Як абяцала Маці Божая перад тым, як быў закладзены першы падмурак. Тэрэза цаніла марыйную пабожнасць як вялікую дабрадзейнасць чалавека таму, што калі гэтая пабожнасць была сапраўднай, ен не мог бы рабіць нічога, акрамя як служыць ёй. «я напісала ліст нашаму айцу генералу тлумачачы паслуу, якую я акажу Маці Божай і нагадала яму, якую паслугу ён акажа нашай Панне Марыі, згадзіушыся на адкрыццё рэфармаваных кляштараў, культ якой ён глыбока практыкаваў» (F 2, 5). Так пачаўся перыяд фундацыйных падарожжаў. ў Медына-дэль-Кампа, яна пазнаёмілася з маладым клерыкам кармэлітскага ордэна янам ад Крыжа, які тады заканчваў тэалагічную адукацыю ва ўніверсітэце і разважаў каб перайсці ў картузіянскі кляштар. Аднак разам з Тэрэзай ён стане краевугольным каменем Рэформы, ян параіла застацца ў Ордэне Маці Божай, дзе ён мог бы служыць Пану і Найсвяцейшай Панне, якую ён вельмі любіў. Святы Ян ад Крыжа ўбачыў у словах святой Тэрэзы адказ на свае чаканні і з часам распачаў служэнне у рэфармаваным кляштары кармелітаў. Святая Тэрэза, была сведкам шматлікіх новых пакліканняў тых, хто жадаў жыць прысвячэннем пану, адзначала, што служэнне Богу ў Кармелітскім Ордэне — гэта служэнне Яго Найсвяцейшай Маці. Пісала "Мы радуемся, што можам нейкім чынам служыць нашай Маці, Пані і Заступніцы» (Ф 29,23). Святая Тэрэза пераконвала не толькі членаў і кіраўнікоў ордэна дапамаць у Рэформе як форме паслугі Маці Божай, але і заахвочвала многіх вышэйшых саноўнікаў, падкрэсліваючы ім паслугу, якую яны гэтым акажуць Панне Марыі. Яна звярталася да караля Філіпа II у пошуках дапамогі і абароны. <прасіла стварыць адмысловую правінцыю для Босых кармелітаў. Паколькі гэта ў руках Вашай светласці, і я бачу, што Панна Марыя жадае, каб Вы ўзялі у абарону Яе ордэн, я адважылася прасіць Вас, дзеля любові да пана нашага і Яго хвалебнай Маці, каб Вы паклапаціліся пра гэта» (Лісты 83.2). Праз два гады яна зноў піша яму, просячы дапамогі у выратаванні Святога Яна ад Крыжа, які тады знаходзіўся ў зняволенні ў Таледа. Яна звяртаецца да караля, сцвярджаючы, што ён абраны Паннай для гэтай справы.<Я цвёрда веру, што Маці Божая вырашыла што Вашай светласць заступіцца за Яе Ордэн і таму я не магу не звярнуцца да Вашай светласці з гэтай Яе справай (Лісты 206, 1). Святая Тэрэза была перакананая, што любая дапамога сыходзіць ад Бога але важнае пасрэдніцтва Найсвяцейшай панны, і таму яна пастаянна рэкамендавала звяртацца да яе сваім духоўным дочкам. «я бачыла, як Маці Божая апранала чыста-белы плашч на прадстаўніка ордэна (святога Дамініка). Яна сказала мне, што дала яму гэтае адзенне за паслугу, якую ён аказаў ёй, дапамагаючы ў Фундацыі кляштара. калі ён памёр ён некалькі разоў з’яўляўся мне ў вялікай хвале (Жыццё 38, 13). У іншым месцы піша «Наш пан сказаў, што яго збаўленне (дабрадзея) было ў сур’ёзнай небяспецы, і што Ён праявіў да яго міласэрнасць за паслугу, якую ён аказаў яго Маці, ахвяраваўшы свой дом для заснавання манастыра яе ордэна; тым не менш, ён не пакіне чысцец, пакуль там не будзе адслужана першая імша, І так яно і сталася: «пад час імшы побач са святаром мне з’явіўся згаданы мной дабрадзей з прамяністым і радасным тварам. Ён падзякаваў за тое, што ён мог пакінуць чысцец і трапіць у рай». Святая Тэрэза шчыра верыла, што Ордэн Маці Божай з гары Кармэль, у які яна ўступіла, з’яўляецца ордэнам Маці Божай, і шмат разоў казала пра яго, называючы «ордэн Маці Божай» (Лісты 357). «ордэн Найсвяцейшай панны Маці Божай » (Лісты 28, 32). Сам Хрыстос казаў ёй пра Кармэліцкі ордэн як пра Ордэн панны. "ты ўбачыш, як Ордэн панны значна развіваецца» (Адкрыццё 11). Марыя была Каралевай Ордэна ад пачатку. Пасля заканчэння трэцяга крыжовага паходу некаторыя заходнія пілігрымы пасяліліся ў біблейскай даліне гары Кармэль, каб весці жыццё у цішыні і малітве. Спачатку яны жылі паасобку у пячорах, але ў 13 стагоддзі яны вырашылі жыць разам як супольнасць і звярнуліся да Іерусалімскага патрыярха з просьбай аб правілах сумеснага ладу жыцця. гэтая група мужчын пабудавала капліцу ў гонар панны Марыі, Маці Божай. У феадальнай ментальнасці той эпохі дамінаваў гаспадар зямлі. Гаспадаром Палесціны быў Езус Хрыстос, а побач была яго маці, Марыя. Для іх дзве постаці, Хрыста і Марыі, былі неаддзельныя. Марыя гэта гаспадыня зямлі і Маці кармелітаў. Марыя валадарыць над калыскай Ордэна і ўсімі наступнымі дамамі, ей служаць іх жыхары, бо яны з’яўляюцца ўласнасцю Марыі. Святая Тэрэза, Была перакананая што Найсвяцейшая панна Марыя разам са сваім Сынам заснавала кляштар Святога Юзафа, месца нараджэння Рэформы. Паколькі у яе перакананні, Дзева Марыя была заснавальніцай Босых Кармэлітак, яна таксама закладзе кляштары Босых Кармэлітаў. Ад яе імя Тэрэза піша айцу Генералу Ордэна, просячы дазволу заснаваць манахаў таго ж Статута, што і манахіні. Падыход Тэрэзы пры заснаванні «гэтых манастыроў, выражае пастава вернай прылады у руках Бога і Панны Марыі. Яна ўсведамляе, што Панна Марыя, будучы «Нашай Пані» з’яўляецца таксама «Каралевай» і «Настаяцельніцай». І яна дае зразумець, што Панна Марыя з’яўляецца Настаяцельніцай манастыра Уцелаўлення, і Тэрэза адна з тых, хто імкнецца слухацца яе, жывучы яе воляй на хвалу Божую і дзеля дабра яе Ордэна. У 1571 годзе Тэрэза была абраная настаяцельніцай кляштару Уцелаўлення які яна пакінула 10 год таму распачаўшы Рэформу. гэта не стала для яе непасільным цяжарам, аднак яна рыхтавалася да прыняцця пасады з найвялікшым хваляваннем. панна Марыя дапамагала. Падчас афіцыйнай інаўгурацыі Тэрэза ўвайшла ў белым плашчы і заняла месца, якое займала да гэтага. Крэсла ж настаяцельты займаў абраз Маці Божай, а месца намесніцы настаяцельніцы— абраз Святога Юзафа. Затым яна папрасіла манахінь, выйсці наперад па адной, каб прысягнуць на паслухмянасць настаяцельніцы, якой была панна Марыя. Абраз Маці Божай Міласэрнасці заставаўся на крэсле настаяцельніцы на працягу трох гадоў. Кожную ноч, калі прыносілі ключы ад варот, яна перадавала іх абразу Марыі, «Таму што Найсвяцейшая Панна Марыя, якой належыць гэты ордэн, была сапраўднай настаяцельніцай, якая павінна была кіраваць імі».[10] Тэрэза паўтарала што сапраўднай настаяцельніцай з'яўляецца Панна Марыя, а яна толькі яе вікарыя, і гэта вельмі суцяшала яе. Таму што ў яе была такая настаяцельніца яна мела выдатныя вынікі кіравання. Безумоўна, у кляштары Уцелаўлення ў Панны Марыі былі два паслухмяныя інструменты, якія дапамаглі ей змяняць гэтую супольнасць, святая Тэрэза ад Езуса і святы Ян ад Крыжа, які быў спаведніком манахінь. Яна пісала: «Гэта хвала нашаму пану за змены, якія Ён учыніў у іх… Мая «настаяцельніца» робіць гэтыя цуды» Праз тры месяцы пасля таго, як Тэрэза змясціла абраз на крэсла настаяцельніцы, сама Панна Марыя пацвердзіла, што яна там. «у першы год, калі я стала настаяцельніцай ва Уцелаўленні, пачынаючы малітву Salve Regina, я ўбачыла, як на месца настаяцельніцы, дзе знаходзіўся абраз Найсвяцейшая панны Марыі, сышла Маці Божая з вялікім мноствам анёлаў. Яна заставалася там на працягу ўсёй малітвы і сказала мне: ты правільна зрабіла, што змясціла мяне сюды; я буду тут, пад час малітваў да майго Сына і перадам іх Яму» (Адкр. 22, 1–2). Гэтае бачанне стала вядомым манахіням, і яны з пашаны ніколі не адважваліся ужываць тое крэсла. У выніку гэтая капліца стала Марыйнай святыняй для кармелітанак, якія прыходзілі туды, каб памаліцца, прысвяціць сябе Панне Марыі і узгадаць тых, хто прасіў іх аб малітве. марыйная пабожнасць атрымала новы імпульс. Паступова прысутнасць Марыі змяніла аблічча супольнасці. Яшчэ адной значнай падзеяй у жыцці Тэрэзы ад Езуса, калі казаць пра Дзеву Марыю як настаяцельніцу Ордэна, быў дзень Нараджэння панны Марыі ў 1575 годзе. Яна хацела аднавіць свае манаскія абяцанні перад галоўнай настаяцельніцай. «Я ўявіла Панну Марыю; і мне здалося, што я аднавіла іх у Яе руках, і што гэта было ей даспадобы. Гэта бачанне засталося са мной на некалькі дзён» (Адкр 1,37). «КАРМЕЛь належыць Марыі» Гэты дэвіз азначае, што Панна Марыя — гэта рэальнасць, якая тлумачыць прычыну існавання і місію Кармэлітскага ордэна ў Касцёле. Гэта наследаванне Хрыста, якое бярэ за прыклад яго першую і найлепшую вучаніцу, панну Марыю. Як сказаў Хрыстус у сэрцы Тэрэзы, увесь Ордэн звязаны з Марыяй. Святая жыла гэтым дэвізам, кажучы пра Марыю як уладальніцу: Рэгулы, габіту, сясцёр, братоў, кляштараў. Рэгула, акрэслівае правілы жыцця Ордэна, гэта Рэгула Маці Божай. «Мы захоўваем рэгулу Маці Божай з гары Кармэль, такую, якая была нададзена ў 1248 годзе, на пятым годзе пантыфікату Інакенція IV, Папы» (Жыццё 36, 27). Гэта мэта заснавання кляштара Святога Юзафа, месца нараджэння Рэформы «я старалася забяспечыць, каб гэтая Рэгула Маці Божай і Імператрыцы там выконвалася у сваім першапачатковвм выглядзе » (W 3, 5). Святая Тэрэза, указвала на панну Марыю як на узор для кожнага кармэліта, таму што рэгула адлюстроўвае жыцце Марыі на зямлі: яе паслухмянасць, пакору, цішыню, самотнасць, малітву, працу, блізкія адносіны з Богам… яна жадае сваім манахіням: «каб пан даў нам, сёстры, жыць як сапраўдныя дочкі панны Марыі і захоўваць нашы абеты» (Ж 16, 8). «і няхай кожная з тых, хто ўступіць у кляштар пазней, глядзіць на сябе так, быццам рэалізацыя першапачатковага уставу ордэна панны Марыі пачалася з яе, і ніколі ніякім чынам не згаджаецца на яго паслабленне» (Ж 27, 9). Яна адчувала гонар і радасць насіць кармелітскі габіт, які быў габітам Дзевы Марыі. Гэта было спосабам выказаць прысвячэнне Панне Марыі і прыналежнась да яе ордэна. Піша: «Няхай дапаможа мне Марыя, чый габіт, з дабрыні нашага Пана, я нашу» (Ф 28, 29). Насіць габіт Панны Марыі — азначае удзел у Яе заслугах: «з заслуг якой мы чэрпаем заслугі, і чый габіт мы носім» (W 3, 7). Гэтак жа, як Рэгула адлюстроўвае жыццё, якое вяла Найсвяцейшая панна Марыя, габіт сімвалізуе імкненне ўвасобіць гэты тып жыцця. Але святая Тэрэза бачыць тут вялікую дыстанцыю, адчувае сябе нявартай насіць яго: «прымаючы ў якасці дапамогі Яго слаўную Маці, чый габіт я маю, хоць і нявартая яго» (F prol. 6) Яна таксама нагадвае сваім дочкам пра іх нявартасць: «чыё адзенне я нявартая нашу, і вы носіце». яна запрашае іх зрабіць сваё жыццё адлюстраваннем цнотаў Панны Марыі: «мае дочкі, будзем жа падобныя да вялікай пакоры Найсвяцейшай Панны, чый габіт мы носім і чыімі манахінямі з сорамам называем сябе». Заахвочвала практыкаваць цноты Дзевы Марыі: «колькі б мы сабе ні здаваліся дасканалымі, мы далёка не дасягаем годнасці, называцца дочкамі такой Маці і нявестамі такога Абранніка» (W 13, 3). Насіць аднолькавыя габіты азначае прыналежаць да адной сям'і, і таму як піша "мы павінны дапамагаць адна адной у цяжкія часы." Ці з таго што святая гаворыць пра кармелітскі габіт вынікае, што яна ведала гісторыю аб'яўленне Марыі святому Сымону Стоку пад час якіх Панна трымала ў руках шкаплер Ордэна? яна ведала пра Шкаплер, бо згадвае яго вельмі коратка і проста, піша, што ён «прыгожы», або што ён павінен быць пэўнага памеру і прапорцыі да габіту. Шкаплернае Набажэнства распаўсюдзілася ў шаснаццатым стагоддзі ў Іспаніі. Дабрадзейнасці з нашэння Шкаплера нагадваюць тыя, якія святая узгадвала калі казала пра сэнс нашэння габіта Панны Марыі: яе абарону і міласэрнасць, удзел у яе заслугах, прысвячэнне Марыі і наследаванне яе цнотаў, знак прыналежнасці да манаскай сям'і, братняе адзінства з усімі яе членамі. Нашэнне святога шкаплера азначае ўдзел ва ўсіх духоўных дабротах, Кармэлітскага ордэна, удзел у яго пакаянні, добрых справах і малітве. Тэрэза называла свае кляштары «Маленькімі галубятнямі Панны Марыі» гэты пяшчотны тэрмін выражае любячую ўладу Панны над усімі дамамі Ордэна. Адпаведна нова заснаваныя кляштары прысвячаюцца ці Святому Юзафу ці Маці Божай: Юзаф, «яе айцец і пан», які дапамагае Тэрэзе разам з Дзевай, і Дзева, якая радуецца таму, што кармэлітка робіць у гонар яе Найсвяцейшага абранніка. у Альба дэ тормес Кляштар названы у гонар Звеставання. у Вальядалідзе у гонар Беззаганнага Зачацця. у паленсіі у гонар маці Божай. Два кляштары былі адкрыты ў свята Унебаўзяцця панны Марыі, Тэрэза радавалася гэтаму шчасліваму супадзенню. Святой вельмі блізкая Маці Божай Балесная, і яе пакуты глыбока кранаюць яе. Выява гэтай таямніцы цярпення марыі суправаджала яе пад час Фундацыйных падарожжаў; цяпер ён знаходзіцца ў кляштары кармелітак босых у Авіля. Яна з радасцю ушаноўвала кожную выяву Дзевы Марыі. выявы марыі і набажэнствы да Марыі былі ў кожным новым кляштары. Заснаванне кляштараў было дарам ад Бога і Панны Марыі піша «з ласкі нашага Пана і слаўнай Панны, Маці Божай, нашай Уладаркі» (W Arg). Таксама тыя, хто іх насяляе, з'яўляюцца дарам ад Бога і Яго Маці: «Калі гэтыя маленькія галубятні Панны, нашай Уладаркі, пачалі напаўняцца, Яго Боская Вялікасць пачала праяўляць сваю веліч у гэтых кволых жанчынах — слабых, вядома, але моцных у добрых жаданнях і ў аддаленасці ад усяго зямнога» (F 4,5). Яна бачыць, што Панна Марыя пасылае новыя пакліканні. Яна называе манахінь, якія жылі ў гэтых маленькіх галубятнях, «дочкамі Панны» якіх яна запрашае: «жыць як сапраўдныя дочкі Панны» (Ф 16, 8). Яшчэ адно пяшчотнае імя, якое яна ім дае: гэтыя маленькія авечкі Дзевы, ціхія, як ягняты.(F.18, 7). Манахаў Яна называе «Рыцарамі Панны Марыі» (DE 28). Слуга Панны, падданы Панны. Дабрадзеяў яна называе святымі сябрамі Панны Марыі» (F 29, 20). З моманту ўзвядзення капліцы Маці Божай на гары Кармэль лацінскімі пустэльнікамі і абрання Найсвяцейшай Панны Марыі сваёй апякункай паміж Ордэнам і Паннай Марыяй усталяваліся духоўныя сувязі; яны спадзяваліся на Яе абарону і імкнуліся жыць так, каб гэта было ёй даспадобы. На працягу ўсёй гісторыі ордэн кармэлітаў ніколі не быў пазбаўленыя апекі Найсвяцейшай Панны. Манахі прыпісвалі заступніцтву сваёй нябеснай Апякункі такія паспяхавыя падзеі, як атрыманне рэгулы, пасля зацвярджэнне гэтай рэгулы святым айцом, захаванне ордэна у новых умовах у Еўропе; замацаванне тытула ордэна «Браты Панны Марыі з гары Кармэль» і, у першую чаргу марыйны дар шкаплера для ўсіх кармэлітаў: «хто памрэ ў шкаплеры, той будзе збаўлены». Гэтыя Словы, Найсвяцейшая Панна прамовіла да генерала ордэна кармэлітаў святога Сымона Стока у Англіі 16 ліпеня 1251 года. яны сталі асновай так званага «суботняга прывілею». Найсвяцейшая Маці хацела, каб кармэліцкі шкаплер насілі ўсе вернікі, таму аб’явілася Папу Яну ХХІІ і паабяцала, што кожны, хто пабожна носячы шкаплер ў ім памрэ, будзе вызвалены з чыстца ў першую суботу пасля сваёй смерці. у другой палове XIV стагоддзя у асяроддзі кармэлітаў Англіі развівалася «Урачыстае ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль», каб падзякаваць «Апякунцы» за ўсе даброты, атрыманыя ордэнам на працягу яго гісторыі. у канцы XV стагоддзя святкаванне было перанесена на 16 ліпеня, а пазней яно стала агульна Касцёльным. У рэформе святой Тэрэзы ад Езуса адбылося адраджэнне адносін, якія кармэліты заўсёды мелі з Дзевай Марыяй. Відавочна што Яна апекавалася развіццём Рэформы. Візія якую Тэрэза мела ў кляштары святога Юзафа ў Авіле гэта пацвярджае: «я ўбачыла Найсвяцейшую Панну у белым плашчы, пад якім, здавалася, Яна хавала нас усіх» («Жыццяпіс» 36, 24). Тэрэза змагла пераканацца ў праўдзівасці гэтага аб'яўлення, калі над Рэформай навісла небяспека. Піша «яны маюць намер пакласці канец гэтаму пачатку, які Найсвяцейшая Панна палічыла патрэбным распачаць» (Cta 210, 5 S). Пан адказаў ёй: «яны не дасягнуць гэтага; зусім наадварот». І яна давярае справу Марыі. Пасля, «Богу было заўгодна каб рэфармаваныя манахі і манахі папярэдняга статуту, належалі да асобных правінцый- менавіта гэтага мы і жадалі дзеля нашага спакою- падсумоўвае Тэрэза. Яшчэ адна ласка, якую яна атрымала ад Пана для сваіх дочак, у выніку «заслуг Сына і Яго слаўнай Маці, чыё адзенне мы носім» (F.16, 6), — гэта ласка добрай смерці: «Езус запэўніў мяне, што ён абароніць усіх манахінь, якія будуць паміраць ў гэтых кляштарах ад спакусаў ў гадзіну смерці» (F.16, 5).Св. Тэрэза высока цаніла гэтае абяцанне. Яно дапаўняе два іншыя ад Панны Марыі гэта абяцанне вечнага збаўлення і хуткага вызвалення з чыстца. Трэцяе гэта вызваленне ад спакусаў у гадзіну смерці. Таму яна заклікала сваіх дачок «быць сапраўднымі кармэліткамі, бо падарожжа хутка скончыцца. Пасля шматлікіх ласкаў, атрыманых праз панну Марыю, Тэрэза нагадвае сваім дочкам, што Марыя — іх Заступніца, і што для іх гэта крыніца радасці: «Падумайце, якая вялікая гэтая Пані, і як цудоўна мець Яе Заступніцай» (III M 1, 3). Карыстаючыся творамі Святой якая з'яўляецца доктарам Касцёла мы можам зразумець яе марыйную тэалогію. Святая разглядае розныя аспекты духоўнасці Дзевы Маці, Прыкладам можа служыць яе захапленне пакорай Марыі. Паводле Тэрэзы Гімн «Magnificat» велічае душа мая пана які заспявала Дзева Марыя — гэта гімн які праслаўляе цноту пакоры. Пакора атаясамліваецца з асобай марыі. Тэрэза найбольш захапляецца і разважае ў жыцці Марыі над цнотай пакоры, якая прынесла ёй найбольшыя ласкі і прывілеі ад Бога. таксама адзначала Яе веру і міласэрнасць. Бог міласэрны», а Марыя — «Маці міласэрнасці». Тэрэза перакананая што <Найсвяцейшая Маці Езуса была цвёрдай у веры, ведаючы, што яе сын Бог і чалавек, і яна любіла Яго больш, чым апосталы>. Разважве над Беззаганнасцю марыі. «Я ведаю, што апосталы мелі грахі. Толькі ў Маці Божай іх не было». Сузірае зямныя цярпенні марыі. Маці Божая балесная прасякнутая пяшчотай і мудрасцю. Тэрэза спачувае і захапляецца ёю, і, калі перажывае глыбокі смутак, пачынае разумець дзякуючы разважанню над жыццём марыі, што заслуга не ў колькасці суцяшэння і духоных радасцяў, а ва учынках, пакутах і любові». Замілавальным з'яўляецца апавяданне ўваскрослага Езуса якім ён дзеліцца з Тэрэзай: «Ён сказаў мне, што, уваскросшы з мёртвых, у першую чаргу сустрэўся з Маці Божай, бо Яна вельмі патрабавала гэтага. 84. XVI стагоддзе было залатым стагоддзем містыкаў у Іспаніі, «таму што людзі жылі ў атмасферы малітвы».90 Марыя была узорам малітвы. Гэта тлумачыць, тое чаму душы з інтэнсіўным духоўным жыццём знаходзілі ў Марыі прыклад і дасканалую мадэль малітоўнага і містычнага жыцця. Слаўная Дзева Марыя адораная з першага моманту свайго існавання такім ўзнёслым духоўным станам, ніколі не мела адбітку чагосьці зямнога ў сэрцы. яе жаданнямі заўсёды кіраваў Святы Дух». Тэрэза прадстаўляе Найсвяцейшую Дзеву як адзіную асобу, у якой усё, што сказана ў біблейскай кнізе Песняў Саламона пра прыгажосць Нявесты было дасягнута у выключнай паўнаце. Аўтар Песні Песняў захапляецца: «О якая прыгожая ты, сяброўка мая» «...убачыўшы гэтую душу, настолькі ўпрыгожанай каштоўнасцямі і жамчужынамі цнотаў...», Тэрэза усклікае цытуючы кнігу «Хто яна прыгожая як месяц ясная як сонца?» бачачы тут марыю. Аднак агульна Тэалогія Тэрэзы хрыстацэнтрычная. ва усёй працы і каментарыях Тэрэзы Езус Хрыстос знаходзіцца у цэнтры. яна апісвае яго як пана, Настаўніка, Жаніха, Цара, Манну, супакой і Радасць душы. А Марыя — гэта нешта накшталт адкрытага, чыстага прыгожага келіха здольнага прымаць Божыя дары. Яна прывілеяваная у выніку божага мацярынства, таму што Хрыстус быў яе Сынам, і з ім яна атрымала усе дары і багацці велізарных скарбаў Бога. Іншыя святыя гэта рэха, адлюстраванні Марыі, поўнай ласкі. Для святой Марыя увасабляе найвышэйшы містычны досвед. яна таксама узор нябеснай прыгажосці Нявесты з Песняў саламона, якая атрымала ўсе ласкі, якія можна атрымаць. Успрымае Дзеву як благаслаўлёнае стварэнне, якая валодае ўсімі гэтымі ласкамі Божымі. Гімн «Magnificat» захапляў Тэрэзу, бо ей было дадзены зразумець сэнс таго, што адбылося ў душы маладой Дзевы Маці, цалкам паглынутай і прасякнутай Богам. Ніхто не быў больш злучаны з божай воляй, чым Марыя. Па аналогіі да таго як Марыя была напоўнена богам, Тэрэза кажа пра магутную і невымоўную прысутнасць Бога у сваёй душы. Дзева перапоўненая еднасцю з Сынам, якога насіла у сваім улонні. Тэрэза — напоўненая адчуваггем ласкі Святога Духа ў самых глыбокіх пакоях яе духоўнага унутранага Замка. Яна таксама па прыкладзе марыі імкнецца падпарадкаваць уласную волю волі Божай. Каб акрэсліць адносіны сваіх сясцёр да Марыі Святая Тэрэза ужывае назву «сёстры Найсвяцейшай Панны Марыі». ў лексіконе Тэрэзы часта сустракаецца фармуліроўка Слаўная Панна Маці Божая з гары Кармэль з шырокім спектрам эпітэтаў: «Слаўная Маці», «Найсвятейшая Маці», «Найслаўнейшая Маці», «Благаслаўлёная Маці», «Наша Маці», «Мая Маці». У дзяцінстве у сэрцы Тэрэзы глыбока ўкаранілася ісціна, якой яе навучыла яе маці, што Панна Марыя — яе нябесная Маці. Пасля смерці сваёй зямной маці Тэрэза успрыняла Марыю як Маці і на працягу ўсяго жыцця падтрымлівала з Ёю блізкія адносіны, поўныя дачэрняй любові. Яна пераказвала свой досвед, асобам давераным яе апецы; і дапамагала ім прасякнуцца той пашанай да Марыі якую сама заўсёды мела. яна называе сваіх манахінь «маімі дочкамі», але імкнецца данесці да іх, што яны перш за ўсё — «дочкі Панны». Бог даў ёй ласку ўдзельнічаць у дары духоўнага мацярынства панны Марыі, 1,5). Жывучы у Кармелі тэрэза даведалася, што Марыя таксама з'яўляецца Каралевай і Пані. Езус заклікаў яе паслугаваць Ёй, чаму яна прысвяціла рэшту жыцця. Калі у дзяцінстве ёй была патрэбна Маці, то пад час Рэформы, акрамя Маці, ёй спатрэбілася магутная Каралева, якая выкарыстала б усю сваю моц для абароны ініцыятывы. І Дзева Марыя, якую яна любіла называць «Нашай Пані Nuestra Señora», ніколі не расчароўвала яе: ні як Каралева, ні як Заступніца, ні як Маці. Тэрэза таксама не расчаравала Дзеву Марыю; разам, як маці і дачка, сумесна са святым Юзафам, яны аддавалі вялікую пашану Богу дзеля дабра Касцёла і ўсяго чалавецтва. Панна стала для яе не толькі Маці, але і Гаспадыняй, якой належалі яны самі, месцы, дзе яны жылі; якой яны павінны былі паслугаваць, таксама Заступніцай, да якой яны маглі звяртацца па дапамогу і абарону. Піша што Безумоўна, ніхто не можа пераўзысці Бога ў шчодрасці, але «захапляе тое наколькі прыемна нашаму Пану любое служэнне Ягонай Маці» («Заснаванні» 10, 5). Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца святая Тэрэза ад Езуса, якая апявае «Божую міласэрнасць» як у зямным жыцці, так і ў вечнасці.л8
Юрый Находка OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave