22/11/2021

Дзень духоўных разважанняў кармэлітаў босых у Беларусі

 

               20 лістапада ў кляштары ў Мядзелі, ва ўспамін св. Рафала Каліноўскага, кармэліта босага, Рэгіянальны Вікарыят кармэлітаў босых у Беларусі адзначыў патранальную ўрачыстасць свайго апекуна і перажыў дзень духоўных разважанняў для ўсіх кармэлітаў босых у Беларусі. Падобныя нагоды служаць не толькі стымулам да супольнай малітвы, але таксама дзеля ўмацавання інтэграцыі паміж братамі, каб супольнасці адчувалі і аднаўлялі адзінства ў служэнні.

               Узначаліў духоўныя практыкаванні запрошаны дастойны іерарх Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Яго Эксцэленцыя біскуп Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. У змесце разважанняў біскупа была акцэнтавана ўвага на неабходнасць пакоры, посту і адданасці ў служэнні Богу і Касцёлу на шляху святарскага і манаскага жыцця, а таксама на руплівасць Апосталаў у нясенні Евангелля сучаснаму свету.  

               Біскуп Алег Буткевіч пажадаў усім прысутным кармэлітам босым быць адданымі пастырамі Божага народа на ўзор св. Рафала Каліноўскага, здзяйсняючы служэнне ў нашай Бацькаўшчыне ў гэты складаны для ўсіх час.

               На заканчэнне сустрэчы ўсе прысутныя кармэліты босыя даручылі лёс Кармэля і Беларусі апецы Багародзіцы ва ўрачыстым спеве-малітве SALVE REGINA.

А. Юрый Кулай OCD.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave