25/12/21

З Божым Нараджэннем!

Мінск, Божае Нараджэнне 2021

 

Уцелавіўся! І хто зразумець гэта можа? Дзверы жыцця адчыніў нам усім добры Божа. Ідзіце туды, там дзе ляжыць Бог святы, у яслях cабе выбраў ложа.

 

Дарагія Браты і Сёстры ў Кармэлю!

 

Чарговы ўжо раз звяртаюся да Вас з поўнымі радасці словамі, што Пан Езус нарадзіўся. Гэтая радасць такая вялікая, што не азмрочаць яе ніякія няўдачы.  

Хачу выказаць Вам самыя шчырыя і цёплыя святочныя зычэнні. Няхай Пан Езус, які кожны дзень нараджаецца ў нашых сэрцах, пераменіць нас, каб мы яшчэ больш былі чыстымі, убогімі і паслухмянымі. Гэты Хрыстус, які прыходзіць, няхай натхняе нас, каб мы яшчэ больш любілі і разумелі адно аднаго. Ён сярод нас, Ён у нашых супольнасцях і сем’ях.

 

Жадаю Вам радасных і цёплых святаў Божага Нараджэння і благаслаўлёнага Новага 2022 года!

 

З прывітаннем

 

А. Пётр Фраштэга, Рэгіянальны Вікарый

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave