Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

To jest element nagłówek.

Літанія да Маці Божай Шкаплернай

НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ З ГАРЫ КАРМЭЛЬ

Малiтва да Маці Божай Шкаплернай

Навэнна да святога Яна ад Крыжа

 

МАЛІТВЫ СУПОЛЬНАСЦЕЙ КАРМЕЛЮ

 

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі.

I зачала ад Духа Святога.

Вітай, Марыя...

Вось я, слуга Панская,

Няхай мне станецца паводле Твайго слова.

Вітай, Марыя...

А Слова сталася Целам

І пасялілася між намі.

Вітай, Марыя...

 

Маліся за нас, Святая Багародзіца.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.

 

Вечны адпачынак дай памерлым, Пане,

А святло вечнае няхай ім свеціць.

 

Няхай адпачываюць у супакоі вечным.

Амэн.

 

КАРАЛЕВА НЕБА

 

У Велікодны перыяд:

 

Каралева неба, радуйся, аллелюя,

Бо Той, Каго Ты заслужыла насіць, аллелюя,

Змёртвыхпаўстаў, як і сказаў, аллелюя.

Малі за нас Бога, аллелюя.

 

Весяліся і радуйся, ПаннаМарыя, аллелюя,

Бо ўваскрос Пан наш, аллелюя

 

Молімся:

 

Божа, Ты праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесяліць свет меў ласку, дай, просім, каб праз Ягоную Маці, Панну Марыю, мы дасягнулі радасці жыцця вечнага. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага.

 

Усе: Амэн.

 

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.

 

Вечны адпачынак дай памерлым, Пане,

А святло вечнае няхай ім свеціць.

 

Няхай адпачываюць у супакоі вечным.

Амэн.

 

ПЕРАД МЕДЫТАЦЫЯЙ

 

Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы тваіх верных і распалі ў іх полымя Тваёй Божай любові.

 

Пашлі Духа Твайго, і ўзнікне жыццё.

I адновіш аблічча зямлі.

 

Молімся:

 

Божа, Ты асвячаеш сэрцы верных святлом Духа Святога, дай нам у гэтым жа Духу спазнаць тое, што слушна, і заўсёды радавацца Ягонаму суцяшэнню. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Божа, Ты асвячаеш сэрцы верных святлом Духа Святога, дай нам у гэтым жа Духу разам з Хрыстом усклікаць да Цябе падчас нашай малітвы Абба - Ойча. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ПАСЛЯ МЕДЫТАЦЫІ

 

Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная. О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.

 

Альбо:

 

Дзякуем Табе, Усемагутны Божа, за ўсе Твае даброты. Які жывеш і валадарыш на вякі вечнью. Амэн.

 

Альбо:

 

Просім Цябе, Божа, наш Ойча, прыцягні да сябе нашыя сэрцы, каб мы, распаленыя агнём Духа Святога, непахісна верылі, што з'яўляемся Тваімі дзецьмі ў Езусе Хрысце і наследавалі Яго ў нашым жыцці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

 

ЛІТАНІЯ ДА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ (Ларэтанская)

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.

Святая Багародзіца,

Святая Панна над паннамі,

Маці Хрыстова,

Маці Касцёла,

Маці ласкі Божай,

Маці прачыстая,

Маці беззаганная,

Маці непарушная,

Маці нявінная,

Маці наймілейшая,

Маці найцудоўнейшая,

Маці добрай рады,

Маці Стварыцеля,

Маці Збавіцеля,

Панна наймудрэйшая,

Панна, хвалы годная,

Панна праслаўлёная,

Панна магутная,

Панна ласкавая,

Панна верная,

Люстра справядлівасці,

Сталіца мудрасці,

Прычына нашай радасці,

Святыня духовая,

Святыня хвалебная,

Святыня слаўная пабожнасці,

Ружа містычная,

Вежа Давідава,

Вежа з косці слановай,

Залаты доме,

Арка Запавету,

Брама нябесная,

Зорка ранішняя,

Аздараўленне хворых,

Прытулак грэшных,

Суцяшальніца засмучаных,

Успамога хрысціянаў,

Каралева Анёлаў,

Каралева Патрыярхаў,

Каралева Прарокаў,

Каралева Апосталаў,

Каралева Мучанікаў,

Каралева Веравызнаўцаў,

Каралева Паннаў,

Каралева ўсіх Святых,

Каралева без граху першароднага зачатая,

Каралева ўнебаўзятая,

Каралева Ружанца святога,

Каралева сем'яў,

Каралева святога Шкаплера,

Каралева супакою,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

Маліся за нас, Святая Багародзіца.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Пане, наш Божа, Найсвяцейшая Дзева Марыя ззяе перад Тваім абліччам ахінутая хвалою свайго Сына і аздобленая цнотамі; учыні, каб мы, ідучы за тым, што праўдзівае і слушнае, дайшлі да Цябе, крыніцы ўсялякай прыгажосці і святой любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Пане, Ойча святы, аддаючы з радасцю пашану Найсвяцейшай Дзеве Марыі, праз якую Ты адкрыў для нас крыніцу жывой вады - Твайго Сына Езуса Хрыста, пакорна просім, каб, чэрпаючы безупынна з гэтай крыніцы жыцця, мы атрымалі шчодрыя дары ласкі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Божа, Ты даеш нам ушаноўваць Найсвяцей-шую Дзеву Марыю як Маці і Пасрэдніцу ласкі, учыні ласкава, каб мы, дзякуючы Яе малітвам і дапамозе, заўсёды накіроўваючы да неба сваю надзею, старанна выконвалі дачэсныя абавязкі і атрымалі даброты, якіх з верай і надзеяй чакаем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Вялікі і святы Божа, няхай на жыццёвым шляху нам дапамагае магутнае заступніцтва слаўнай Панны Марыі, Маці і Каралевы Кармелю, каб мы пад Яе апекаю дасягнулі вяршыні дасканаласці - Езуса Хрыста. Які жыве і валада-рыць на векі вечныя. Амэн.

 

Альбо:

 

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі, заўсёды Дзевы, просім Цябе, Пане: беражы гэтую сям'ю ад усялякіх перашкод, а паколькі ўсім сэрцам схіляецца перад Табою, захавай яе ласкава ад варожых подступаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо: С. 22: Божа, Ты аздобіў ордэн кармелітаў:

 

ЛІТАНІЯ ДА СВЯТОГА ЮЗАФА

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, эпейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.

Святы Юзэфе,

Слаўны патомак Давіда,

Святло Патрыярхаў,

Апякуне Багародзіцы,

Прачысты Апякун Панны,

Апякуне Сына Божага,

Клапатлівы Абаронца Хрыста,

Галава Найсвяцейшай Сям'і,

Юзэфе найсправядлівейшы,

Юзэфе найчысцейшы,

Юзэфе наймудрэйшы,

Юзэфе наймужнейшы,

Юзэфе найпакорнейшы,

Юзэфе найвярнейшы,

Люстра цярплівасці,

Прыхільнік убоства,

Узор працуючых,

Аздоба сямейнага жыцця,

Апякуне паннаў,

Апора сем'яў,

Суцяшэнне няшчасных,

Надзея хворых,

Апякуне паміраючых,

Пострах злых духаў,

Апякуне Касцёла святога,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

Устанавіў Яго панам Свайго Дома.

I гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

 

Молімся:

 

Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе абраў святога Юзафа сужэнцам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы Яго як нашага Апекуна на зямлі, мы былі годныя Яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЛІТАНІЯ ДА НПМ, МАЦІ КАРМЕЛЮ

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся.над намі. ,

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Багародзіца, маліся за нас.

Маці і Уладарка Кармелю,

Каралева і Аздоба Кармелю,

Маці і Сястра наша,

Апякунка Кармелю,

Маці суботняй прывілеі,

Маці Хрыста,

Маці Касцёла,

Маці найчысцейшая,

Маці ўдзячная,

Маці лагодная,

Маці пакорная,

Маці поўная любові,

Маці літасцівая,

Маці міласэрная,

Маці, якая слухаеш дзяцей сваіх,

Маці, якая суцяшаёш у роспачы,

Маці, якая ахоўваеш у гадзіну смерці,

Дзева беззаганная,

Дзева прачыстая,

Дзева, заслуханая ў Божае Слова,

Апякунка ласкавая,

Апякунка наймілейшая,

Апякунка магутная,

Заступніца наша,

Настаўніца мудрасці,

Настаўніца цярпення,

Настаўніца дасканаласці,

Настаўніца духоўнага жыцця,

Узор кармелітаў,

Узор малітвы,

Узор праслаўлення,

Вястунка збаўлення,

Пладавіты сад Кармелю,

Кветка Кармелю,

Ружа Кармелю,

Лілея прыгожая,

Бляск неба,

Святло ў духоўнай ночы,

Зорка мора,

Містычная дарога да неба,

Містычная зорка гары Кармель,

Напоўненая Божай ласкай,

Абранніца Бога,

Памяшканне Божага Слова,

Вучаніца Пана,

Брама райская,

 

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

Маліся за нас, Каралева і Аздоба Кармелю.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, Ты надзяліў ордэн кармеліт^іў пачэсным тытулам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, Марыі, заўсёды Дзевы; учыні ласкава, каб мы, аддаючы Ёй пашану і ўзмоцненыя Яе абаронай, заслужылі дасягнуць вечных радасцей. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЛІТАНІЯ ДА НПМ

(паводле VIII раздзелу канстытуцыі Lumen Gentium)

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Багародзіца, маліся за нас.

Дзева Марыя з Назарэта,

Узлюбленая Дачка Айца,

Дзева выбраная прад вякамі,

Маці, ад вякоў прадказаная,

Дачка Адама,

Новае Тварэнне,

Выбраная сярод пакорных і ўбогіх Пана,

Пакорная слуга Пана,

Уся святая,

Выхаваная Духам Святым,

Святыня Духа,

Поўная ласкі,

Дзева благаслаўлёная,

Дзева беззаганная,

Маці Эмануэля,

Маці Езуса,

Маці Сына Божага,

Маці Хрыста,

Маці Адкупіцеля,

Маці нашага Пана,

Маці Збавіцеля,

Маці, даўшая жыццё свету,

Маці, якая супрацоўнічала з Хрыстом,

Маці, якая супрацоўнічала ў справе адкуплення,

Новая Ева,

Маці ўсіх людзей,

Маці веруючых,

Праслаўленая з целам і душою ў небе,

Узвышаная Панам як Уладарка сусвету,

Правобраз Касцёла,

Высакародная частка Касцёла,

Узор святасці,

Маці хрысціянаў,

Апякунка нашая,

Успамога нашая,

Пасрэдніца наша,

Заступніца наша,

Знак пэўнай надзеі і суцяшэння,

Знак для пілігрымуючага люду Божага,

 

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

Маліся за нас, Каралева і Аздоба Кармелю.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, Ты вядзеш народ свой сярод зменлівых дарог жыцця. Дзякуем Табе за тое, што ўзглянуў ласкава на нашую зямлю і выбраў перад вякамі Дзеву, Дачку Сіёна, каб Яна стала Маці Твайго Сына. Пакорна просім: няхай Дух Святы, якога заклікала Марыя разам з Апосталамі, асвятляе

дарогу нашага жыцця, напаўняе сэрцы сваёю любоўю і стане для ўсіх Суцяшальнікам і спакоем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЛІТАНІЯ ДА НПМ, МАЦІ МІЛАСЭРНАСЦІ

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.

Святая Багародзіца,

Святая прачыстая Дзева,

Святая Марыя, Дачка спрадвечнага Валадара,

Святая Марыя, Маці Хрыста,

Святая Марыя, святыня Духа Святога,

Святая Марыя, Каралева неба,

Святая Марыя, Уладарка Анёлаў,

Святая Марыя, праўда Прарокаў,

Святая Марыя, хвала Апостолаў,

Святая Марыя, моц Мучанікаў

Святая Марыя, гонар паннаў,

Святая Марыя, узор чыстасці,

Святая Марыя, прыклад пакоры,

Святая Марыя, вобраз усіх цнотаў,

Святая Марыя, брама неба,

Святая Марыя, міласэрная да грэшнікаў,

Святая Марыя, брама нашага збаўлення,

Святая Марыя, Дзева ласкавая,

Святая Марыя, крыніца надзеі і веры,

Святая Марыя, крыніца салодкай любові,

Святая Марыя, поўная Божай ласкі,

Святая Марыя, Маці ласкі ўсялякай,

Святая Марыя, Маці міласэрнасці,

Святая Марыя, надзея тых, хто на Цябе спадзяецца,

Святая Марыя, збаўленне тых, хто Табе аддаецца,

Святая Марыя, сіла тых, хто Табе давярае,

Святая Марыя, суцяшэнне нешчаслівых,

Святая Марыя, радасць смуткуючых,

Святая Марыя, успамога ўбогіх,

Святая Марыя, да Цябе прыходзім з малітвамі,

Святая Марыя, да Цябе прыходзім у турботах,

Святая Марыя, у Цябе дапамогі просім,

Святая Марыя, з пабожнасцю Цябе пргісім,

Святая Марыя, з пакорай Цябе просім,

Святая Марыя, у цярпеннях Цябе клічам,

Каб Хрыстус нас выслухаў,

Каб Хрыстус нашыя малітвы не адкінуў,

Каб Хрыстус узглянуў міласэрна на нашу слабасць,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

Маліся за нас, Святая Багародзіца.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, наш Ойча, прыйдзі на дапамогу Твайму народу, каб, аддаючы пашану Найсвяцейшай Панне Марыі, Маці Міласэрнасці, праз Яе заступніцтва, ён атрымаў Тваю міласэрнасць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЗАКЛІКІ ДА СВЯТЫХ КАРМЕЛЮ I

 

Юзэфе, сыне Давідаў, * не бойся прыняць да сябе Марыю, жонку тваю, * бо ад Духа Святога зачатае ў Ёй. * Вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус.

 

Маліся за нас, святы Ойча Юзэфе.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняўХрыстовых.

 

Молімся:

 

Ойча нябесны, учыні, каб мы заўсёды жылі ў справядлівасці і святасці, натхнёныя прыкладам і заступніцтвам святога Юзафа, які, як муж справядлівы і паслухмяны, верна служыў справе збаўлення. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Учыні, просім, усемагутны Божа, каб таямніцы людскога збаўлення, пачаткі якога Ты даверыў святому Юзафу, праз яго заступніцтва Касцёл заў-сёды захоўваў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святы Прарок Божы Ілля, * Правадыр і Ойча : Кармелю, * выпрасі збаўленне нам і ўсім людзям.

 

Маліся за нас, святы Ойча Ілля.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняўХрыстовых.

 

Молімся:

 

Усемагутны, вечны Божа, Ты выбраў святога Іллю, прарока і нашага Айца, каб ён жыў перад Тваім абліччам і дбаў пра Тваю хвалу; дай слугам сваім, каб яны заўсёды шукалі Твайго аблічча і ўчыні іх сведкамі Тваёй любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святая Маці Тэрэза,* узглянь з неба на вінаграднік, адноўлены Табою, * і выпрасі яму дасканаласць.

 

Маліся за нас, святая Маці Тэрэза,

Каб сталіся мы годнымі абяцйнняўХрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, крыні ца любові, Ты аб'явіў святой Маці Тэрэзе таямніцы духоўнага жыцця і злучыў яе з сабою невыказнаю прыязнасцю; учыні, каб мы сапраўды жылі яе духоўнай спадчынай і, ідучы дарогай евангельскай дасканаласці, сталі Тваімі прыяцелямі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Божа, Ты натхніў сваім Духам святую Тэрэзу, Маці нашу, каб указала Касцёлу дарогу да дасканаласці; дазволь нам заўсёды карміцца яе навукай і гарэць жаданнем праўдзівай святасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Сыны, * будзьце адважнымі * і захоўвайце мужна права, * бо ў ім будзе ваша хвала.

 

Маліся за нас, святы Ойча Яне .

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, наш Пане і Абраннік, Ты пасля нашага зямнога жыцця будзеш нас судзіць з любові; учыні, просім, каб мы, верныя вучэнню святога Яна ад Крыжа, забываючы сябе, любілі Цябе так, як Ты гэтага прагнеш. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЗАКЛІКІДА СВЯТЫХ КАРМЕЛЮ II

У НЯДЗЕЛЮI ЎРАЧЫСТАСЦІ

 

Святая Багародзіца, * хвала гары Кармель, апрані ў цноты прысвечаную Табе сям'ю і з любоўю барані яе ад усялякай небяспекі.

 

Молімся:

 

Божа, Ты аздобіў ордэн кармелітаў пачэсным тытулам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, Марыі, заўсёды Дзевы; учыні ласкава, каб мы, аддаючы Ёй пашану і ўзмоцненыя Яе абаронай, заслужылі вечную радасць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святы Юзэфе, слуга верны і разважлівы, * Табе Пан даверыў сваю Сям'ю.

 

Молімся:

 

Усемагутны Божа, ТьІ даверыў маладосць нашага Збавіцеля вернай апецы святога Юзафа; учыні праз яго заступніцтва, каб Твой Касцёл безупынна клапаціўся пра збаўленне. Цраз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Выйдзі, Ілля, * і стань на гары ў прысутнасці Пана. Вось Пан праходзіць.

 

Молімся:

 

Усемагутны, вечны Божа, Ты ўчыніў, што святы Ілля, прарок і наш Айцец, жыў перад Тваім абліччам і дбаў пра Тваю хвалу; дай нам, слугам сваім, заўсёды шукаць Твайго аблічча і ўчыні нас сведкамі Тваёй любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святая Маці Тэрэза, * святло Хрыстовага Касцёла, навучы нас дарозе дасканаласці, якая вядзе да яднання з Богам.

 

Молімся:

 

Божа, Ты натхніў сваім Духам святую Тэрэзу ад Езуса, Маці нашу, каб указала Касцёлу дарогу да дасканаласці; дазволь нам заўсёды карміцца яе навукай і гарэць жаданнем праўдзівай святасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Аддайцеся Божаму Слову * і трывайце пры ім як пры светачы, які свеціць у цемры, пакуль дзень не настане і зорка ранішняя не асвеціць вашыя сэрцы.

 

Молімся:

 

Божа, Ты даў свайму народу святога Яна, нашага Айца, як духоўнага настаўніка; учыні, просім, каб ягонае вучэнне і прыклад жыцця дапамагалі нам атрымаць свабоду на дарозе веры, надзеі і любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус, * апякунка Місій і Доктар Касцёла, навучы нас ісці дарогай надзеі і даверу Богу.

 

Молімся:

 

Божа, Ты адкрываеш брамы свайго валадарства пакорным і малым; учыні, каб мы наследавалі святую Тэрэзу і праз яе заступніцтва атрымалі вечную славу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Святая Тэрэза Бенядзікта ад Крыжа, * дачка Ізраэля і дачка Кармелю, з'яднай раскінутых дзяцей Божых.

 

Молімся:

 

Божа нашых айцоў, напоўні нас пазнаннем Крыжа, якім Ты дзівосна ўзбагаціў святую Тэрэзу Бенядзікту ў гадзіну мучаніцтва, і ўчыні праз яе заступніцтва, каб мы заўсёды шукалі Цябе -Найвышэйшую Праўду - і ажно да смерці вытрывалі ў вернасці Твайму запавету любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У ПАНЯДЗЕЛАК

 

Божа, крыніца ўсялякай святасці, Ты праз дар Духа Святога паклікаў нас да наследавання Твайго Сына Езуса Хрыста ў жыцці чыстым, убогім і па-слухмяным; * узглянь ласкава на сям'ю Кармелю, якую Ты даў Касцёлу, аддаючы яе пад апеку Марыі, нашай Маці.

 

Па прыкладу святога Юзафа навучы нас пакорнаму даверу Твайму слову. * Няхай кожны з нас, у глыбокім маўчанні І ў штодзёЬнай працы, чакае выканання Тваіх абяцанняў.

 

Напоўні нас духам малітвы і любові да Касцёла,

якім жьша святая Тэрэза ад Езуса, наша Маці. * Няхай Кармель, паслухмяны яе вучэнню, стане жывым сведчаннем Божай прысутнасці і брацкай любові.

 

Вядзі нас дарогай веры, надзеі і любові, якою

крочыў святы Ян ад Крыжа, наш Айцец. * Учыні, каб мы, адважна ідучы па яго слядах, маглі дася-гнуць шчаслівай мэты.

 

Надзялі нас простым сэрцам і апостальскім запа-лам, якім гарэла святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус. * Няхай Кармель, ідучы дарогай духоўнай адцанасці і прысвячэння Міласэрнай Любові, развіваецца па ўсім свеце.

 

Молімся:

 

Усемагутны Божа, аднаві ў нас любоў да Дзевы Марыі і жаданне наследаваць Яе цноты ў школе святых Кармелю. Няхай сыны і дочкі нашай манаскай сям'і, з'яднаныя з Хрыстом, рупліва служаць у Касцёле дзеля збаўлення свету і наблі-жэння Твайго валадарства. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У АЎТОРАК

 

Божа, наш Ойча, няхай Твае дзеці цешацца трывалым здароўем душы і цела. Праз хвалебнае заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі аддалі ад нас зло і ўчыні, каб мы атрымалі бясконцую радасць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Божа, наш Ойча, у сваім плане збаўлення Ты ўчыніў святога Юзафа Абраннікам Марыі, Маці Твайго Сына; учыні, просім, каб ён з неба апекаваўся святым Касцёлам, які ўшаноўвае яго як свайго Апекуна. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Пане, Божа айцоў нашых, дзякуем Табе за прыклад святога прарока Іллі. Ён, скрыты ля патока Кэріт, штодзённа атрымліваў ад Цябе пакарм. Навучы нас цалкам давяраць Твайму Провіду і праслаўляць Цябе зараз і навекі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Усемагутны і вечны Божа, Ты сэрца святой Тэрэзы ад Езуса напоўніў сваёй любоўю і пабудзіў яе да вялікіх спраў дзеля хвалы Твайго Імя; распапі ў нас агонь Духа Святога, каб мы маглі спрычыняцца да будавання Твайго валадарства. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Божа, Ты прывёў святога Яна ад Крыжа праз цемру ночы, напоўненую любоўю, да Ьвятой гары, якою з'яўляецца Хрыстос; дазволь і нам дайсці да сузірання Тваёй хвалы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У СЕРАДУ

 

Дзякуем Табе, Божа, наш Ойча, за тое, што дазваляеш нам ушаноўваць нашых братоў і сясцёр, святых кармеліцкага ордэна. Ты назваў нас братамі Марыі; учыні, каб мы, па прыкладу святых Кармелю, прымапі слова Тваё і над ім разважалі. * Учыні, Божа, каб мы, служачы Хрысту і справе збаўлення, былі ў сучасным свеце бачным знакам Твайго валадарства.

 

Божа, Ты паклікаў нас да еднасці з Табою па прыкладу святога прарока Іллі. * Учыні, каб мы, жывучы перад Тваім абліччам, заўсёды былі руплівымі апосталамі Тваёй хвалы.

 

Божа, Ты нам даў як апекуна святога Юзафа, *

учыні, просім, каб мы, падтрыманыя Яго заступніцтвам, супрацоўнічалі з Тваім Провідам.

 

Пане, Ты праз дзеянне святых Тэрэзы ад Езуса і Яна ад Крыжа аднавіў Кармель. * Няхай усе ягоныя сыны і дочкі стануць у Касцёле светачам для тых, хто Цябе шукае.

 

Пане, Ты вучыў і ўдасканальваў святую Тэрэзу ад Дзіцяткі Езус, * учыні, просім, праз яе заступніцтва, каб у сэрцы Касцёла, нашай Маці, малітва і брацкая любоў былі крыніцай нашай апостальскай дзейнасці.

 

Молімся:

 

Божа, Ты паклікаў у Касцёле кармеліцкі ордэн, каб ён у малітоўным чуванні імкнуўся да еднасці з Табою; учыні, каб мы заўсёды шукалі Твайго аблічча і вучылі бліжніх камуніі з Табою. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У ЧАЦВЕР

 

Святая Марыя, Каралева Кармелю, маліся за нас.

Святы Ілля, Прарок Кармелю,

Святы Юзэфе, Апякун Кармелю,

Святая Тэрэза ад Езуса, Настаўніца Кармелю,

Святы Яне ад Крыжа, Правадыр Кармелю,

Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус,

Святая Тэрэза ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса,

Святы Рафале Каліноўскі,

Святая Тэрэза з лос Андэс,

Святая Тэрэза Бенядзікта ад Крыжа,

Усе Святыя Кармелю, маліцеся за нас.

\

У ПЯТНІЦУ

 

Усе мы, хто носіць святы габіт Кармелю, пакпі-каны да малітвы і кантэмпляцыі, * бо гэта наш пачатак, з гэтага роду паходзім, ад тых жа святых айцоў нашых з гары Кармель, якія ў глыбокай самотнасці і ў поўнай адарванасці ад спраў гэтага свету, шукалі адзінага скарбу, каштоўнай жамчужыны кантэмпляцыі.

(Святая Тэрэза ад Езуса)

Молімся:

 

Пане, наш Божа, няхай заступніцтва Марыі, нашай Маці, і прыклад святых Кармелю дапамогуць нам малітвай і дзейнасцю верна служыць Касцёлу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У СУБОТУ

 

Як можа падняцца да Цябе чапавек, народжаны ў нястачы, калі Ты не падымеш яго той жа рукою, якою стварыў яго? * Не пазбавіш мяне, Божа, таго, што Ты даў мне ў Тваім Сыне, Езусе Хрысце, у якім Ты даў мне ўсё, чаго прагну; таму радуюся, бо Ты не не разаб'еш маю надзею. Мае нябёсы і зямля мая, мае народы, мае грэшнікі і справядлівыя. Анёлы мае, Маці Божая мая, усе рэчы мае, і сам Бог мой і для мяне, бо Хрыстос — мой і для мяне ўвесь.

(Святы Ян ад Крыжа)

Молімся:

 

Божа, наш Ойча, узглянь на сваю сям'ю, якая збіраецца ў імя Благаслаўлёнай Дзевы Марыі, святога Юзафа і ўсіх нашых Святых і ўчыні, каб мы, праз іх заступніцтва, маглі ўдзельнічаць у паў-наце Тваёй ласкі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ЗАКЛІКІДА СВЯТЫХ КАРМЕЛЮ III

У НЯДЗЕЛЮ I ЎРАЧЫСГАСЦІ

 

Я прывёў вас у зямлю Кармеля, * каб вы спажывалі яе плады.

 

Молімся:

 

Божа, наш Ойча, паблагаславі сям'ю Кармелю і ўчыні, каб мы, хто безупынна цешыцца мацярын-скаю апекаю Марыі, Аздобы Кармелю, маглі быць заўсёды адлюстраваннем яе жыцця, паслухмянасці і любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У ПАНЯДЗЕЛАК

 

Езус вярнуўся ў Назарэт * з Марыяй і Юзафам і быў ім паслухмяны.

 

Молімся:

 

Божа міласэрнасці, учыні, просім, каб мы дзякавалі Табе за атрыманыя ласкі і, успамінаючы святога Юзафа, па яго прыкладу ўмелі служыць братам у Касцёле і Кармелю. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У АЎТОРАК

 

Пан сказаў Іллі: * Адыдзі адсюль і паспяшы на ўсход, каб скрыцца ля патоку Кэріт. Ваду піць будзеш з патоку, крумкачам жа загадаў Я карміць цябе там.

 

Молімся:

 

Божа нашых айцоў, Ты паклікаў нас на святую гару, каб мы сузіралі Тваё аблічча; учыні, просім, каб па прыкладу святога Іллі, прарока і нашага Айца, мы маглі стаць вернымі вестунамі Твайго слова, якое збаўляе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У СЕРАДУ

 

Святая Маці Тэрэза, * узглянь з неба на вінаграднік, адноўлены Табою, * і выпрасі яму дасканаласць.

 

Молімся:

 

Божа, Ты ўзбудзіў праз свайго Духа ў святой Тэрэзе, нашай Маці, глыбокае жаданне пазнаць Цябе; распалі нашыя сэрцы любоўю да Касцёла, каб мы, кіруючыся яе вучэннем, маглі падабацца Табе святасцю жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У ЧАЦВЕР

 

Святы Яне ад Крыжа, * Доктар Касцёла, настаўнік веры, асвяці сваім вучэннем дарогу на Гару Кармель.

 

Молімся:

 

Усемагутны Божа, учыні, каб мы разам са святым Янам ад Крыжа, нашым Айцом, ішлі з даверам праз ноч веры і заслужылі вечнае сузіранне Тваёй хвалы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

У ПЯТНІЦУ

 

Просім Цябе, Пане, * пашлі работнікаў на жніво сваё.

 

Молімся:

 

Распалі нас, Пане, місійным духам, якім Ты надзяліў святую Тэрэзу ад Дзіцяткі Езус, і ўзбудзі шматлікія пакліканні, каб заўсёды было многа слугаў алтара і вестуноў Евангелля. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У СУБОТУ

 

Пакорная Панна,

як зарніца прыгожая,

кармелітам будзь успамогай,

о Марыя, Маці Божая.

 

Молімся:

 

Усемагутны Божа, учыні, каб мы, адзначаючы ўспамін Найсвяцейшай Дзевы, Маці Твайго Сына, былі напоўненыя радасцю з Яе апекі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

МАЛІТВЫ 3 НАГОДЫ ПРАВШЦЫЯЛЬНАЙ КАПІТУЛЫ

 

Святая Маці Тэрэза, * узглянь з неба на вінаграднік, адноўлены Табою, * і выпрасі яму дасканаласць.

 

Маліся за нас, святая Маці Тэрэза,

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Усемагутны Божа, наш 'Ойча, Ты *даў нам як настаўніцу духоўнага жыцця святую Тэрэзу ад Езуса, просім ІДябе праз яе заступніцтва: адары сваёю ласкаю

братоў сабраных на правінцыяльнай капітуле, каб яны, паслухмяныя натхненням Духа Святога, здолелі аднавіць наша служэнне ў Касцёле і вернасць кармеліцкаму харызмату. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

 

Святая Марыя,

Зараніца неба

Кармелітаў Маці,

Сястра, Каралева,

Прачыстая Дзева,

Кармелю Аздоба,

Будзь нам дапамогай,

I вядзі да Бога.

 

Маліся за нас, святая Багародзіца,

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

 

Божа, наш Ойча, просім Цябе праз заступніцтва Дзевы Марыі, Маці і Каралевы Кармелю: паблагаславі працы нашай правінцыяльнай капітулы і ўдзялі ласкі Духа Святога яе ўдзельнікам, каб яны распазнавалі знакі часу і дбалі аб вернасці нашаму харызмату. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

 

 

Навэнна да Дзіцятка Езуса

Першы дзень – 16 снежня
О Дзіцятка Езус, вось я стаю каля Цябе, звяртаюся да Цябе, прысутнага ва ўсім. Вельмі чакаю Тваёй дапамогі. Глянь на мяне з любоўю і прыйдзі, няхай мяне захавае Твая Усемагутнасць.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Другі дзень – 17 снежня
О Езу, водбліск Айца, Тваё Аблічча выпраменьвае вечнае святло. Ушаноўваю Цябе і прызнаю, што Ты – Сын Бога жывога. Ахвярую Табе, Пане, усё маё жыццё. Ты для мяне ўсё, таму прашу, не дазволь мне ніколі аддаліцца ад Цябе.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Трэці дзень – 18 снежня
О Божае Дзіцятка Езус, Ты чыніш так, што я веру Табе бязмежна, углядаючыся ў Тваё Аблічча, якое ззяе ўсмешкаю чуласці. На Тваю любоў я ўскладаю ўсю сваю надзею. О Езу, глянь на мяне і на маіх блізкіх і адары нас сваёю ласкаю, а мы будзем на вякі праслаўляць Тваю бясконцую міласэрнасць.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Чацвёрты дзень – 19 снежня
О Езу, Тваю галаву ўпрыгожвае карона, і я прызнаю ў Табе майго Боскага Валадара. Не хачу больш прабываць у граху, паддавацца сваім дрэнным звычкам. Пануй у маім сэрцы, Езу, і валодай ім вечна.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Пяты дзень – 20 снежня
Углядаюся ў Цябе, о мой найдаражэйшы Збаўца, ахінуты пурпурнаю шатаю. Гэта – Твая Найсвяцейшая кроў. Тая самая, якую Ты праліў за мяне. Учыні, о Дзіцятка Езус, каб я заўсёды быў прасякнуты Тваёю Ахвяраю і не адмаўляўся ад цярпення з Табою і для Цябе.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Шосты дзень – 21 снежня
О Дзіцятка Езус, маё сэрца напаўняе спакой і радасць, калі я бачу Тваю ручку, якая падтрымлівае ўвесь свет. Клапоцячыся пра ўсе стварэнні, Ты і мяне таксама падтрымліваеш у кожную хвіліну жыцця. Бароніш мяне, як сваё ўласнае дабро. Дбай пра мяне, Езу, і прыйдзі мне на дапамогу ва ўсіх цяжкасцях.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Сёмы дзень – 22 снежня
У Тваім Сэрцы, о Дзіцятка Езус, ззяе Крыж – знак майго збаўлення. О Боскі Збаўца, я таксама нясу крыж, які мяне прыгнятае. Езу, Ты лепш ведаеш мае слабасці, таму прашу, дапамажы мне годна несці сваё ярмо. Езу, прашу Цябе, дапамажы мне.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Восьмы дзень – 23 снежня
О Езу, калі я бачу Тваё малое сэрца на крыжы, у душы маёй узнікае вобраз Тваёй бязмежнай чуласці да нас. Ты – сапраўдны Сябра, бо велікадушна ідзеш на смерць за тых, каго любіш. Дапамажы мне па-новаму прыняць і зразумець праўду аб Тваёй любові і навучы мяне годна адказваць на Твой дар.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Дзевяты дзень – 24 снежня
О мой Маленькі Валадар, колькі ж благаславення сышло з Тваёй рукі на ўсіх, хто Цябе ўшаноўвае, і колькі ж ласкаў атрымалі тыя, хто з даверам аб іх прасіў.
Просім Цябе, Пане, благаслаўляй нас у штодзённым жыцці, падтрымлівай у нашай працы і дазволь нам праслаўляць Тваё святое імя навекі.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Літанія да Дзіцятка Езуса

Кірые элейсон, Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Збаўца свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,
Дзіцятка, Сыне Бога жывога,
Дзіцятка, Сыне Панны Марыі,
Дзіцятка, народжанае перад узыходам ранішняй зоркі,
Дзіцятка, Слова, якое сталася Целам,
Дзіцятка, мудрасць свайго Айца,
Дзіцятка, Адзінародны Сыне свайго Айца,
Дзіцятка, першародны Сыне сваёй Маці,
Дзіцятка, Вобраз свайго Айца,
Дзіцятка, Зачатак сваёй Маці,
Дзіцятка, Хвала сваёй Маці,
Дзіцятка, роўны свайму Айцу,
Дзіцятка, ва ўсім паслухмяны сваёй Маці,
Дзіцятка, наш Божа,
Дзіцятка, наш Браце,
Дзіцятка, якое плакала ў калысцы,
Дзіцятка, якога прагна чакалі мудрацы,
Дзіцятка, якое рупілася пра хвалу свайго Айца,
Дзіцятка, усемагутнае ў немачы,
Дзіцятка, магутнае ў слабасці,
Дзіцятка, Скарбніца ўсялякіх ласкаў,
Дзіцятка, Крыніца чыстай любові,
Дзіцятка, якое вярнула ласку зямлі,
Дзіцятка, Правадыр Анёлаў,
Дзіцятка, з роду Патрыярхаў,
Дзіцятка, Слова Прарокаў,
Дзіцятка, на якое спадзяваліся язычнікі,
Дзіцятка, радасць пастыраў,
Дзіцятка, Святло мудрацоў,
Дзіцятка, Збаўленне дзяцей,
Дзіцятка, Чаканне справядлівых,
Дзіцятка, Настаўнік доктараў Касцёла,
Дзіцятка, Радасць усіх Святых,
Бэтлеемскае Дзіцятка Езус,
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

Молімся.
Міласэрны Божа, народжаны Збаўца свету вярнуў нам дзяцінства Божае. Учыні, каб мы маглі ўдзельнічаць у Яго жыцці вечным. Які жыве і валадарыць на вякі вечныя.
Амэн.

 

Навэнна да святога Юзафа

 

апр. Анастазій Гэнготэк ОСD

 

Першы дзень

Святы Юзэфе, згодна з Божай воляй, ты ўзяў сабе за жонку Дзеву Марыю, каб стаць ахоўнікам Яе дзявоцтва, а пазней Яе Божага Мацярынства. Ты, які з вялікай пакорай і адданнем стаў для Божага Сына ценем Яго нябеснага Айца на зямлі і пакорным настаўнікам, і выхавацелем у цішы Назарэта. Выпрасі для нас ласку ўнутранай гатоўнасці да ахвотнага прыняцця заданняў, якія Бог ў сваім Провідзе даверыць нам у нашым жыцці.

Выпрасі нам таксама ў Бога ласку, аб якой просім Цябе падчас гэтай навэнны.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся:

Просім Цябе, Божа, праз заслугі святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, каб мы тое, што не можам асягнуць у бяздарнасці нашай, маглі атрымаць праз яго заступніцтва. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.

 

Другі дзень

Святы Юзэфе, тваім адказам на давераныя табе вялікія заданні ў гісторыі збаўлення, быў цалкавіты давер Богу. Святы Мацвей называе цябе “мужам справядлівым”, а святы Павел тлумачыць, што “Справядлівы жыве з веры”. Менавіта гэты давер Богу дапамагаў Табе прымаць са спакоем і даверам жыццёвыя падзеі, якія Бог прызначыў у сваім Провідзе. Ты ведаў, што Бог кіруе лёсам чалавека, і разумеў, што ўсё, дадзенае Богам, з’яўляецца для нас найбольш карысным. Выпрасі нам ласку сталага паглыблення нашага даверу Богу.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Трэці дзень

Святы Юзэфе, ты заўсёды быў блізка вялікіх Божых таямніцаў! Евангелле неаднойчы ўзгадвае пра цябе, але не перадае ніводнага твайго слова. Ты перажываў усё гэта ў глыбіні свайго сэрца. Заўсёды чуйны і гатовы да выканання даручаных заданняў. Ты ціха жыў, ціха адышоў з гэтага свету і ў цішыні выконваеш ролю нашага Заступніка перад Богам. Сучасны чалавек прыкладае ўсё болей намаганняў, каб знайсці аазісы цішыні і самотнасці, дзе мог бы застацца сам на сам з Богам. Навучы нас праўдзе, што глыбіня маўчыць, што веліч ціхая, што вялікія таямніцы нашага жыцця трэба перажываць у цішыні і маўчанні.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Чацвёрты дзень

Святы Юзэфе, ты, штодзённа жывучы з Езусам і Марыяй, быў дапушчаны да асаблівай блізкасці, да найбліжэйшага сужыцця з Божым Сынам. Калі раніцай уставаў, то першы твой позірк кіраваўся на Езуса, калі кленчыў да малітвы, разам з табой маліўся Сын Божы, калі спажываў пасілак, з табой за сталом быў Езус, калі працаваў, Ён быў тваім таварышам і памочнікам. Хвіліны перадышкі і адпачынку ты праводзіў у Ягонай прысутнасці. Дапамажы нам часта накіроўваць наш позірк на Бога! З Ім працаваць, з Ім адпачываць, яднацца з Ім на ўсіх адрэзках нашага жыцця, каб мы маглі радавацца такім спакоем духа, якім ты ззяў, усведамляючы ва ўсім прысутнасць Бога.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Пяты дзень

Святы Юзэфе, тваёй паўсядзённасцю была мазольная праца цясляра. Ты прымаў яе з клопатам пра лёс і штодзённы хлеб для Святой Сям’і. Выконваў яе старанна, каб справы тваіх рук прыносілі карысць людзям. Не лічыў сваю працу прыніжэннем. Ты ведаў, што кожная праца, выкананая добра, можа быць найлепшым праслаўленнем Бога. Таму кожны раз, калі ты распачынаў працу, кожны рух тваёй рукі, кожнае схіленне тулава, кожная кропля поту на тваім чале, выціснутая працай і гарачынёй палесцінскага сонца; усё гэта ты ўплятаў у сваё ўнутранае жыццё і праслаўленне Бога. Успамагай нас у штодзённых цяжкасцях, каб і мы ўмелі ў нягодах нашага жыцця знаходзіць дзейсныя сродкі праслаўлення Бога, асвячаць сябе і прыносіць пажытак тым, сярод каго жывём.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Шосты дзень

Святы Юзэфе, прафесія цясляра не карысталася папулярнасцю і пашанай у твой час, таму не прыносіла значнай матэрыяльнай карысці. Аднак, ты ўмеў прыняць гэтае ўбоства з годнасцю і пакорай і спыніцца на малым. Пан Езус, адчуўшы на сабе гэтую атмасферу жыцця ў Назарэце, надалей вёў убогае жыццё. Убоства Ён раіў таксама сваім вучням, а юнаку, які хацеў ісці за Ім, загадаў прадаць усё, што мае, і пайсці за сабой. У іншым месцы перасцерагаў перад небяспекай багацця. Святы Юзэфе, які ўмеў задаволіцца сціплым стылем жыцця, навучы нас не прывязваць вялікай вагі да матэрыяльных дабротаў і зразумець, што сапраўды багаты той, хто самога Бога можа назваць сваім багаццем.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Сёмы дзень

Святы Юзэфе, гісторыя твайго жыцця паказвае нам, што яно было пазначана шматлікімі выпрабаваннямі і цяжкасцямі. Ты быў не толькі чалавекам цяжкой працы, але і цяжкіх турботаў. Цяжкім выпрабаваннем было для цябе Божае Мацярынства Марыі, акалічнасці нараджэння ў Бэтлееме, блуканне і няпэўнасць будучыні падчас уцёку і прабывання ў Егіпце. Бог вёў цябе складаным шляхам. Загадаў здзяйсняць нялёгкія выбары. Аднак, ты ведаў, што пачаткам мудрасці – умення даваць адпаведную ацэнку ўсяму – з’яўляецца любоў Бога. Ты не вагаўся цяжкасцей, але давяраў моцы, мудрасці і дабрыні Бога. І не прайграў. Сваім прыкладам вучыш нас – і адукаваных, і простых – дзе трэба шукаць сапраўдную мудрасць. Просім цябе, выпрасі ўсім нам цноту сапраўднай мудрасці, асабліва ў цяжкіх хвілінах, каб мы маглі выбіраць не тое, што лёгкае і прыемнае, але тое, што добрае і што набліжае нас да Бога.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Восьмы дзень

Святы Юзэфе, па Божай волі ты стаўся асаблівым апекуном Божага Сына на зямлі, а таксама апекуном святога Касцёла, які з’яўляецца Містычным Целам Хрыста. Так, як ты апекаваўся Святой Сям’ёй у Назарэце, таксама па Божай волі клапоцішся пра вялікую сям’ю, якой з’яўляецца Паўсюдны Касцёл. Як дзеці Касцёла, просім цябе, падтрымлівай нас сваім заступніцтвам ва ўсіх нашых духоўных і матэрыяльных патрэбах. Святая Тэрэза, твая вялікая шанавальніца, бачыла ў табе настаўніка і прыклад малітвы, а таксама чулага апекуна ў розных сваіх патрэбах, і адчувала тваё заступніцтва; яна вучыць нас, што кожны, хто да цябе звяртаецца, заўсёды будзе выслуханы. Успамагай нас заўсёды ў нашым штодзённым жыцці, каб мы перамаглі ўсе цяжкасці і бяспечна крочылі шляхам збаўлення.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Дзевяты дзень

Святы Юзэфе, заданнем, якое Нябесны Айцец даручыў табе на зямлі, была апека над Езусам і Ягонай Маці. Калі ты выканаў гэтае заданне, то, як верны і пакорны слуга, незаўважальна адышоў з гэтага свету. Такім, якім незаўважальным было тваё жыццё, такой ціхай і незаўважальнай была твая смерць. З успаміну святога Яна апостала пра тое, што Езус на пачатку сваёй дзейнасці накіраваўся ў Кафарнаўм “разам з Марыяй і вучнямі” вынікае, што цябе ўжо не было на зямлі. Ты адышоў да дому Айца тады, калі Езус быў яшчэ ў Назарэце. Таму пры тваёй смерці прысутнічалі Марыя і Езус. Праз гэта ты стаў заступнікам добрай смерці. Просім цябе, святы Юзэфе, апякуйся намі не толькі падчас нашага жыцця, але асаблівым чынам у хвіліну нашай смерці, каб мы, паміраючы ў прысутнасці тваёй, Езуса і Марыі, шчасліва перайшлі з гэтай зямлі да дому Айца і разам з табой маглі праслаўляць Бога навекі.

 

К. Маліся за нас, святы Юзэфе,

У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Навэнна да святога Юзафа (2 узор)

Парадак навэнны:

  1. Штодзённая малітва.
  2. Разважанні на кожны дзень навэнны.
  3. Малітвы Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Штодзённая малітва
О святы Юзэфе, Апякун Пана нашага Езуса Хрыста і найчысцейшы Абраннік Беззаганнай Панны Марыі. Вось я, нягодны твой паслядоўнік, аддаюся тваёй апецы і выбіраю цябе маім асаблівым апекуном, дарадчыкам і заступнікам перад Богам. Выпрасі для мяне ласку добрага жыцця і шчаслівай смерці разам з ласкаю, аб якой сёння я асабліва прашу цябе ў гэтай навэнне (…).

Першы дзень (10 сакавіка)
У Старым Запавеце Юзаф, сын Якуба, па Божай волі стаў правіцелем у Егіпце, каб ратаваць людзей ад смерці, а ў Новым Запавеце ты, святы Юзэфе, стаў уладаром і гаспадаром тых скарбаў, якія патрэбны нам для вечнага жыцця. Таму з вялікаю пашанаю і даверам мы звяртаемся да цябе ва ўсіх нашых патрэбах – і зямных, і духоўных, – упэўненыя, што Езус, які заўсёды быў паслухмяны табе на зямлі, выслухае цябе таксама і ў небе.

Другі дзень (11 сакавіка)
Святы Юзэфе, Айцец Нябесны не вагаўся, аддаючы табе ў апеку свайго Адзінароднага Сына. Ты прыняў Яго з любоўю, ты карміў, выхоўваў і даглядаў Яго з бацькоўскай клапатлівасцю. Мы тулімся да цябе з дзіцячым даверам і просім, каб ты па­бацькоўску выслухаў нашыя просьбы, якія да цябе ўзносім, і захаваў нас ад усялякага зла.

Трэці дзень (12 сакавіка)
Святы Юзэфе, крыніца тваёй выключнай годнасці, цнатлівасці і хвалы – у Хрысце, побач з якім ты знаходзіўся кожны дзень, з якім ты размаўляў і працаваў. Выпрасі нам, святы наш апякуне, каб мы таксама штодня ўсведамлялі прысутнасць Хрыста, каб Ён асвячаў нас і ўсе нашыя справы.

Чацвёрты дзень (13 сакавіка)
Святы Юзэфе, пад тваёю апекаю рос Хлеб жыцця, дадзены нам з неба. Ты выхоўваў Яго з зярняці, каб Ён сабою накарміў людзей. Выпрасі нам ласку адчування эўхарыстычнага голаду, каб святая Камунія стала для нас крыніцаю спакою і задаткам хвалебнага ўваскрашэння.

Пяты дзень (14 сакавіка)
Святы Юзэфе, магутны наш апякуне, зло з вялікай сілаю ўваходзіць у нашае жыццё, выклікаючы неспакой у сумленні.
Як «тленнасці зямныя», так і «нападкі шатана» не перастаюць нас спакушаць. Падтрымлівай нас магутнаю апекаю, каб мы, натхнёныя тваёю дапамогаю, маглі пабожна жыць, памерці ў святасці і дасягнуць жыцця вечнага.

Шосты дзень (15 сакавіка)
Галава Святой Сям’і, ты разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй і Збаўцам з’яўляешся найбольш дасканалым узорам сямейнага жыцця і ўсіх бацькоўскіх цнотаў. Выпрасі для нашых сем’яў ласку, каб мы маглі ўглядацца ў тваю Назарэтанскую Сям’ю і вучыцца сямейнаму жыццю ў спакоі і радасці.

Сёмы дзень (16 сакавіка)
Святы Юзэфе, Касцёл ушаноўвае цябе як свайго апекуна, заступніка і абаронцу, справядліва разлічваючы на тваю магутную дапамогу, таму што ты, як апякун і карміцель Хрыста на зямлі, надалей застаешся апекуном Яго Містычнага цела – Касцёла. Таму выпрасі ўсім нам ласку вернасці Хрысту, Яго Крыжу і Евангеллю.

Восьмы дзень (17 сакавіка)
Святы Юзэфе, магутны наш апякуне! Калісьці Юзаф, сын Якуба, па Божай волі стаў прычынаю благаслаўлення для спакутаванага Егіпта і суседніх краінаў. Просім цябе, каб твая прысутнасць, якая спрадвеку ўшаноўваецца ў нашым краі, у нялёгкія дні выпрабавання і цярпення прынесла плён Божага благаслаўлення для нас і нашых бліжніх.

Дзявяты дзень (18 сакавіка)
Святы Юзэфе, апякуне добрай смерці, у апошнія хвіліны жыцця побач з табою быў Збаўца і твая Найсвяцейшая Абранніца. Выпрасі нам такую ласку, каб мы маглі адысці з гэтага свету ў прысутнасці Езуса і Яго Беззаганнай Маці.

 

Навэнна да св. Тэрэзы ад Езуса

 

 

на падставе разважанняў малітвы Ойча наш

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Навэнна да св. Тэрэзы ад Езуса

на падставе разважанняў малітвы Ойча наш

 

 

Першы дзень – 6 кастрычніка

 

“Пан ёсць з вамі, навучыцеся часцей з Ім размаўляць. Трывайце побач з Боскім Настаўнікам, з моцнай пастановай і гарачым жаданнем навучыцца таму, чаму Ён вас будзе вучыць. Тады Ягоная Боская дабрыня ў хуткім часе ўчыніць, што будзеце добрымі, годнымі такога Настаўніка вучаніцамі, і не пакіне вас, хіба што вы пакінеце Яго. З прагненнем і праслаўленнем слухайце слоў Ягоных боскіх вуснаў”.

Пане Езу, Ты вучыш нас словам сваім, як трэба маліцца. Учыні, праз заступніцтва св. Тэрэзы ад Езуса, каб мы, заслуханыя ў Твае словы, разам з Табою маліліся да Айца Твайго і Айца нашага за ўсіх людзей. Сёння, злучаныя са св. Тэрэзай, ахвяруем малітву “Ойча наш” за тых, за каго падчас гэтай навэнны молімся.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Другі дзень – 7 кастрычніка

 

Ойча наш, каторы ёсць у небе. “О Пане, як жа ясна ў гэтых словах Ты аказваешся Айцом такога Сына, а Твой Сын, як жа годным з’яўляецца Сынам такога Айца! Будзь благаслаўлёны на вякі вечныя!.. Трэба, каб як Айцец суцяшаў нас у нашай нядолі суцяшэннем, якім суцешыць можа толькі такі Айцец, які па сваёй натуры павінен быць лепшым за ўсіх айцоў у свеце, бо з’яўляецца дабром дасканалым”.

Пане Езу, навучаныя Табою, разам з Табой заносім да нашага Айца малітву. Няхай словы малітвы “Ойча наш”, якія часта прамаўляем, паглыбляюць у нас бязмежны давер Божай айцоўскай дабрыні і дапамагаюць знаходзіць глыбокую сувязь з усімі людзьмі – дзецьмі адзінага Айца. Учыні, Ойча, праз заступніцтва св. Тэрэзы, каб усе, асабліва тыя, каго даручаем Табе ў гэтай навэнне, карысталіся паўнатой Тваёй бацькоўскай любові.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Трэці дзень – 8 кастрычніка

 

“Цяпер узважце наступныя словы вашага Настаўніка: Каторы ёсць у небе. Ці ж малы гэта будзе для раз’юшанай душы пажытак, калі зразумее гэтую праўду і пераканаецца, што дзеля таго, каб магла размаўляць з Боскім Айцом сваім і радавацца Ягонай прысутнасці, няма патрэбы ўзлятаць ажно да неба і галосна маліцца? Ён так блізка, што нават без голасу пачуе яе; ёй не патрэбны крылы, каб лятала і шукала Яго. Дастаткова ёй адысці ў самотнасць і глядзець, і аглядаць Яго, прысутнага ўнутры, і, не аддаляючыся ад так дарагога Госця, з пакорай гаварыць да Яго, як да Айца, прасіць Яго, як Айца, і цешыцца Ім, як Айцом”.

Учыні, Пане, праз заступніцтва св. Тэрэзы, каб усе, трываючы ў асвячальнай ласцы, нястомна знаходзілі Цябе ў небе сваёй душы і нястомна трывалі перад Табой у адарацыі. Просім Цябе, Ойча, аб гэтай ласцы для ўсіх, хто яшчэ не радуецца Тваёй прысутнасці. Асаблівым чынам удзялі гэты дар тым, каго даручаем Табе ў гэтай навэнне.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Чацвёрты дзень – 9 кастрычніка

 

“Боскі наш Пан ведаў, што мы не здолелі б належным чынам свяціць, праслаўляць, узвышаць святое імя спрадвечнага Айца, калі б Ён не прыйшоў на дапамогу нашай слабасці”.

“Дух руплівы, а цела – кволае” (Мц 26, 41), таму просім Цябе, Пане, праз заступніцтва св. Тэрэзы, успамагай нашу слабасць, умацоўвай нас сваёй ласкай, каб тое, што мы выконваем, не рабілі дзеля сваёй карысці і каб людзям падабацца, але, каб ва ўсім нястомна праслаўляць Тваё святое імя. Просім Цябе аб гэтай ласцы асабліва для тых, за каго молімся ў гэтай навэнне.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Пяты дзень – 10 кастрычніка

 

“Добры Езус вучыць нас, каб мы прамаўлялі словы, у якіх змяшчаецца просьба аб прыйсці да нас Божага Валадарства: Прыйдзі Валадарства Тваё. (...) Тыя, хто аддасца [Айцу], і моліцца аб надыходзе Ягонага Валадарства, атрымліваюць на зямлі прадчуванне смаку [неба], каб мелі пэўную надзею, што калісьці пойдуць насычацца вечна паўнатой крыніцы гэтых раскошаў. Адным словам, такая душа знаходзіцца вельмі блізка свайго Караля ў Ягоным Валадарстве, да ўдзелу ў якім Пан пачынае яе весці”.

Учыні, Божа, каб мы, нястомна прасілі аб прыйсці Твайго Валадарства, імкнуліся да яго усім сэрцам і, дзякуючы Тваёй ласцы, ужо цяпер знаходзілі яго ў сабе. Просім Цябе, праз пасрэдніцтва св. Тэрэзы, за ўсіх загубленых у сучасным свеце, каб шукалі перадусім Твайго Валадарства і яго справядлівасці, і паверылі, што ўсё іншае будзе ім дададзена (Мц 6, 33). Гэтай ласкай адары асабліва тых, каго даручаем Табе ў гэтай навэнне.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Шосты дзень – 11 кастрычніка

 

“Хачу вам растлумачыць, што такое Божая воля. Не бойцеся, што Бог хоча вам даць багацце, раскошу, годнасці і ўсялякія іншыя зямныя рэчы. Ягоная любоў не на столькі скупая для вас, а вартасць вашай ахвяры не на столькі малая ў Ягоных вачах; Ён хоча шчодра адплаціць вам за яе, хоча даць вам за яе ва ўласнасць сваё валадарства, каб ужо тут, на зямлі, вы яго ўнаследавалі. Углядайцеся ў Сына Божага, які ўзносіў гэтую просьбу да Нябеснага Айца падчас малітвы ў Аліўным садзе, і ўбачыце, што Ён даў Таму, каго больш за ўсё любіў. Такім чынам, з лёгкасцю даведаецеся, якая ёсць Божая воля”.

Умацоўвай, Божа Ойча, нашу веру ў Твой Боскі Провід, які кіруе ўсім з любоўю; асвятляй сваёю ласкай наш розум, каб мы заўсёды і ва ўсім распазнавалі Тваю святую волю, а таксама ўмацоўвай нашу волю, каб выбірала распазнанае і прымала з Тваёй бацькоўскай рукі ўсё, што нясе жыццё, бо Ты адзіны ведаеш, што нам на самой справе патрэбна, і не дасі камень дзіцяці, якое просіць хлеба (пар. Мц 7, 9-11). Просім Цябе разам са св. Тэрэзай, каб усе, таксама тыя, за каго ў гэтай навэнне молімся, умілавалі волю Тваю.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Сёмы дзень – 12 кастрычніка

 

“Наш добры Пан Езус ведаў, як цяжка будзе нам скласці нашу волю ў ахвяру, якую Ён абяцаў Айцу ад нашага імя. Ён ведаў нашу слабасць, вынікам якой, неаднойчы, дзеля адхілення ад выканання Божай волі, робім выгляд або пераконваем сябе, што яе не бачым; таму, літуючыся над нашай нядоляй, Ён знайшоў спосаб, каб з ёй справіцца. Просім аб нябесным Хлебе і молімся да нашага Айца ў небе, каб сваёй ласкай учыніў нас такімі, якімі мы павінны быць, каб мы годна маглі прымаць гэты нябесны Хлеб. Ён сам з’яўляецца пакармам, поўным слодычы і суцяшэння, і Ён падтрымлівае жыццё”.

Божа Ойча, просім Цябе, праз заступніцтва св. Тэрэзы, памнажай у нас свядомасць моцы, якую ўдзяляеш нам праз Цела і Кроў Твайго Сына, а таксама праз Ягоную прысутнасць сярод нас у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Няхай усе, а асабліва тыя, каго даручаем Табе ў гэтай навэнне, часта ўмацоўваюцца Целам і Крывёю Хрыста і чэрпаюць сілы з адарацыі, ведаючы, што кожная слабасць і кожная цяжкасць перамагаецца моцай Эўхарыстыі.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Восьмы дзень – 13 кастрычніка

 

І адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем. Несумненна, тут ідзе гаворка пра рэч, годную найбольшай увагі. Што ж можа быць для нас важнейшым і больш неабходным, чым тое, каб Пан адпусціў нам нашы правіны, за якія мы заслужылі пякельны агонь? Такую невымоўную міласэрнасць ахвяруе нам за такую невялікую рэч, якой з’яўляецца прабачэнне намі памылак іншых, якія не прынеслі нам істотнай крыўды, якія з’яўляюцца нічым”.

Божа, Ойча, Ты нагадваеш нам, што болей прагнеш міласэрнасці, чым ахвяры (пар. Мц 9, 13). Просім, каб мы, падтрыманыя заступніцтвам святой Тэрэзы, нястомна мелі перад вачыма Тваю бясконцую міласэрнасць і, атрымліваючы Тваё прабачэнне, умелі прабачаць нашым бліжнім.

 

Ойча наш... Хвала Айцу...

Св. Тэрэза ад Езуса, маліся за нас!

 

 

Дзевяты дзень – 14 кастрычніка

 

І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Душы, якія дайшлі да гэтага узроўню малітвы [кантэмпляцыі], ужо не будуць прасіць Пана аб вызваленні ад цярпенняў, аб адхіленні ад іх спакусаў... Але, усё ж такі, баяцца іншага непрыяцеля, ды слушна, і няспынна просяць Пана, каб выбавіў іх ад яго; баяцца шатана, пякельнага здрадніка, які перамяняецца ў анёла святла, які паціху, параапрануты, падыходзіць да душы і не дае распазнаць сябе, пакуль не прычыніць ёй раны і не высасе ўсёй крыві, і жыцця не зябярэ... Прасіце, каб Пан захаваў вас ад гэтага непрыяцеля і не дапусціў, каб вы паддаліся спакусе. Як жа правільна наш добры Настаўнік вучыць нас прасіць аб гэтым і сам просіць гэтага з намі”.

Божа Ойча, Ты ведаеш, што мы прагнем дабра і да яго імкнёмся, аднак, выбіраем зло, якога не хочам (пар. Рым 7, 18-19). Нас спакушае шатан, маняць сваім бляскам дачэсныя даброты, цяжка нам выстаяць супраць пажадлівасці і пыхлівасці гэтага свету. Праз пасрэдніцтва святой Тэрэзы, просім Цябе, Божа, каб Ты абараняў ад злога нас і ўсіх, за каго молімся ў гэтай навэнне! Збаў нас, Пане!

 

Малітва на заканчэнне

 

Молімся:

Божа, Ты праз Духа Святога натхніў святую Тэрэзу, каб паказала Касцёлу шлях дасканаласці; дазволь нам заўсёды карміцца яе духоўнай спадчынай і гарэць жаданнем праўдзівай святасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

 

 

Літанія да Маці Божай Шкаплернай

(для прыватнага чытання)

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

 

Каралева святога шкаплера, маліся за нас.

Маці ўсіх прызначаных да хвалы,

Марыя, ззяючая хвалой Панны з Гары Кармель,

Заступніца і Пані Кармелю,

Святыня Бога,

Аздоба Гары Кармель,

Ад усялякай небяспекі, выбаў нас праз Тваё заступніцтва.

Ад усялякай нагоды да граху,

Ад усялякага неспакою і няпэўнасці сумлення,

Ад прабывання ў смяротным граху,

Ад цяренняў чысцовых,

Праз Тваю любоў да Божага Твайго Сына,

Праз спагадлівасць Тваю да людзей,

Праз усе Твае балесці і радасці,

Мы грэшныя, просім Цябе, выслухай нас.

Каб Ты мела ласку давесці нас да сапраўднага духу пакаяння,

Каб Ты мела ласку выпрасіць нам дар хрысціянскай пакоры і чысціні,

Каб пад Тваёй апекай мы Богу душу аддаць маглі,

Каралева шкаплера з Гары Кармель,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

 

P. Маліся за нас, Святая Маці Божая.

W. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся. Божа, які меў ласку адарыць закон кармелітаў асабліваю апекаю Бласлаўлёнай Марыі, учыні ласкава, каб мы, умацаваныя апекаю святога шкаплера, дайшлі да вечнага шчасця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ З ГАРЫ КАРМЭЛЬ

(для прыватнага чытання)

 

1 дзень 2 дзень 3 дзень 4 дзень 5 дзень 6 дзень 7 дзень 8 дзень 9 дзень

 

Першы дзень

О прыгожая Кветка Кармэлю, найбольш пладаносная Вінаградная Лаза, хараство раю, Святая і Незвычайная, Ты, якая нарадзіла Сына Божага, застаючыся назаўсёды Беззаганнаю Дзеваю, дапамажы нам у нашых патрэбах! О Зорка Мора, дапамажы і ахоўвай нас! Пакажы нам, што Ты — наша Маці! (Назваць сваю просьбу.)

Кожны дзень пасля малітвы чытаецца:
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...
Маці Божая з гары Кармэль, маліся за нас.

 

Другі дзень

Найсвяцейшая Марыя, наша Маці, у сваёй вялікай любові да нас Ты дала нам святы шкаплер з гары Кармэль, выслухаўшы малітвы Твайго выбранага сына, святога Сымона Стока. Дапамажы нам з вераю і пабожнасцю насіць шкаплер. Няхай ён будзе для нас знакам таго, што мы хочам узрастаць у святасці (назваць сваю просьбу).

Трэці дзень

О Каралева раю, Ты дала нам шкаплер як знешні знак, дзякуючы якому можна пазнаць, што мы — Твае верныя дзеці. Будзем жа заўсёды з пашанаю насіць шкаплер, пазбягаючы граху і наследуючы Твае цноты. Дапамажы нам быць вернымі гэтаму жаданню (назваць сваю просьбу).

 

Чацвёрты дзень

О Ласкавая Панна, даючы нам шкаплер як наш габіт, Ты паклікала нас быць не толькі слугамі, але таксама і Тваімі ўласнымі дзецьмі. Просім Цябе, выпрасі для нас у Твайго Боскага Сына ласку жыць як Твае дзеці ў радасці, супакоі і любові (назваць сваю просьбу).

 

Пяты дзень

О Маці сапраўднай Любові, праз Тваю дабрыню як Твае дзеці мы пакліканыя жыць у духу Кармэлю. Дапамажы нам таксама жыць у міласэрнасці з нашымі братамі і сёстрамі, быць пабожнымі, як Ілля, і, дбаючы пра наша пакліканне, служыць як народ Божы (назваць сваю просьбу).

 

Шосты дзень

О Наймілейшая Маці, з любоўю і прадбачліваю апекаю Ты захінула нас сваім шкаплерам, як шчытом, каб абараніць ад сатаны. З Тваёю дапамогаю мы будзем адважна змагацца з сіламі зла, заўсёды будзем адкрытыя на Твайго Сына Езуса Хрыста (назваць сваю просьбу).

 

Сёмы дзень

О Найсвяцейшая Марыя, Успамога хрысціянаў, Ты запэўніла нас у тым, што, годна носячы Твой шкаплер, мы будзем захаваныя ад няшчасцяў. Ахоўвай нашыя душы і целы, аказвай нам нястомную дапамогу. Няхай усё, што мы робім, будзе прыемнае Табе і Твайму Боскаму Сыну (назваць сваю просьбу).

 

Восьмы дзень

О Маці Міласэрнасці, Ты даеш нам надзею і праз свой шкаплер абяцаеш, што мы зможам хутка прайсці праз агонь чыстцовы ў Валадарства Твайго Божага Сына. Будзь нашым суцяшэннем і нашай надзеяй. Учыні, каб нашыя надзеі не былі дарэмнымі, каб мы заўсёды былі верныя Твайму Боскаму Сыну і Табе, і хутка пасля смерці маглі радавацца благаслаўлёнай еднасці з Панам Езусам і святымі (назваць сваю просьбу).

 

Дзевяты дзень

О Найсвяцейшая Маці з гары Кармэль, калі мы прасілі праз святога ўдзяліць нам прывілеі для сям’і Кармэлю, Ты дала абяцанне Тваёй Мацярынскай любові і дапамогі тым, хто будзе верны Табе і Твайму Боскаму Сыну. Глянь на нас, Тваіх дзяцей, якія знаходзяцца пад абаронаю, носячы Твой святы габіт, які робіць нас удзельнікамі Тваёй сям’і Кармэлю, дзякуючы якой мы маем Тваю магутную ахову ў жыцці, у момант канання і нават пасля смерці. О Брама раю, глянь з любоўю на зямлю і на ўсіх тых, хто знаходзіцца цяпер у сваёй перадсмяротнай агоніі! О Панна, Кветка Кармэлю, глянь ласкава на зямлю і на ўсіх тых, каму патрэбна дапамога! О Маці нашага Збаўцы, глянь міласэрна на зямлю і на ўсіх тых, хто не ведае, што ён залічаны ў кола Тваіх дзяцей. О Каралева ўсіх Святых, глянь на бедныя душы! (Назваць сваю просьбу.)

 

Малiтва да Маці Божай Шкаплернай

(для прыватнага чытання)

О Панна, хвалы годная, Маці і Каралева святога шкаплера! Праз гэты святы знак Ты праяўляеш сваю любоў да дзяцей, якія носяць яго. Ты абяцала нам апеку і дапамогу ў жыццёвых небяспеках, сваю мацярынскую прысутнасць у хвіліну смерці, а таксама хуткае вызваленне з чыстца. Дапамажы мне жыць так, каб святы шкаплер, які я нашу, стаў для мяне знакам збаўлення, аховаю ад грахоў і заахвочваннем да пабожнага жыцця на зямлі. Амэн.

 

Навэнна да святога Яна ад Крыжа

(для прыватнага чытання)

 

1 дзень 2 дзень 3 дзень 4 дзень 5 дзень 6 дзень 7 дзень 8 дзень 9 дзень

 

Дамінік Відэр OCD

першы дзень

Святы Яне ад Крыжа, ты адаруеш вечна прысутнага Пана. Бог, поўны да-брыні і міласэрнасці, надзяліў цябе такой моцнай ласкай веры, дзякуючы якой ты знайшоў прысутнага ў сабе Бога і завя-заў з Ім, жывым і асабовым, глыбокую сувязь, якая ахапіла ўсё тваё жыццё. Сва-ім уласным вопытам вучыш тых, хто шу-кае Бога, што Ён прысутны ў нас і, што кожны, таксама грэшнік, можа знайсці Яго ў сабе, дзякуючы асвячальнай ласцы і глыбокаму вопыту любові.

Просім Цябе, святы Яне, выпрасі нам у Бога, каб няспынна паглыблялася наша вера, каб з вялікім клопатам мы шукалі Бога, кіруючыся тваімі парадамі, якія вучаць нас, што дзеля таго, каб знайсці Бога, трэба ўвайсці ў сябе. Менавіта ў сабе трэба шукаць Бога. Ад Яго мы ат-рымалі існаванне, дзякуючы Яму і жы-вём. Трэба ў сваёй асобе адкрыць вобраз Божы; у сваёй волі знайсці гарачае жа-данне існавання для Бога, трэба старацца прыпадобніцца Яму.

Святы Яне, няхай Бог, праз тваё заступніцтва, дасць нам і ўсім, за каго молімся ў гэтай навэнне, дар ласкі ня-спыннага пошуку і знаходжання Бога.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

другі дзень

Святы Яне ад Крыжа, ты, жывучы Евангеллем, у сабе знайшоў Бога, адзі-нага ў Тройцы. Ты прыпамінаеш нам словы Езуса Хрыста: “Калі хто Мяне лю-біць, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і будзем прабываць у ім” (Ян 14,23). Вучыш нас, што, каб шукаць і знайсці Бога, трэба быць верным Евангеллю Езуса Хрыста. Яно аб’яўляе нам любоў Айца: Бог так палю-біў свет, што Сына свайго Адзінароднага даў для нашага збаўлення. Тым, хто Яго прыняў, даў моц стаць сынамі Божымі (пар. Ян 1,12; 3,16), якім Сын разам з Айцом пасылаюць Духа Святога, Духа Любові.

Святы Яне, выпрасі тым, хто шукае Бога, вернасць Евангеллю, каб, захоўва-ючы запаведзі, мы знаходзілі ў сабе Ай-ца, які нас любіць, Яго жывы Вобраз – Езуса Хрыста, а таксама любоў Божую, якую распальвае ў нас Дух Святы. Про-сім цябе, святы Яне, дапамагай нам і тым, у чыіх інтэнцыях молімся ў гэтай навэнне, з усёй свядомасцю знаходзіць Святую Тройцу, якая жыве ў нас, і пры-маць Любоў Айца, якая нас з Ім яднае.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

трэці дзень

Святы Яне ад Крыжа, ты захоплены Езусам Хрыстом, для цябе Ён з’яўляецца тым, хто аб’яўляе табе бясконцую дабрыню Айца. Захаванне Яго навукі – Евангелля – гэта падстава з’яднання ў любові са Святой Тройцай. Хрыстус, пра якога пішаш у сваіх творах, – гэта Жаніх. У Ім знаходзіш усё. “Ён мой, – пішаш, – і ў Ім зямля мая, і неба маё, і анёлы мае, і Маці Божая мая”. Хрыстус з’яўляецца аб’яўленнем любові Айца, Яго найдаска-налейшым вобразам. Ён – “Дарога, Праўда і Жыццё” (Ян 14,6). Ты вучыш, што калі хто не падобны да Езуса, то Айцец не прызнае яго сваім дзіцём.

Святы Яне, выпрасі нам і тым, за ка-го молімся ў гэтай навэнне, ласку заўсё-ды мець перад сваімі вачамі Езуса Хрыс-та і, няспынна разважаючы Яго жыццё, ва ўсім Яго наследаваць. Такім чынам, станем сынамі ў Сыне.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

чацвёрты дзень

Святы Яне ад Крыжа, ты паслухмяны Духу Святому, якога Бог дазволіў табе знайсці з Яго асвячаючай моцай. Назы-ваеш Яго Жывым Полымем Любові, які асвятляе, аднаўляе, асвячае, вядзе, пры-памінае ўсё, што Езус аб’явіў у сваім Евангеллі. Ён – Агонь, Подых, Жывая Вада, Дар. Ён сваёй моцай напаўняе чалавека, які адкрыты на Яго дзеянне, і ахоплівае да такой ступені, што чалавек, з’яднаны з Ім, палае любоўю да Айца і Сына, уваходзячы ў паўнату з’яднання.

Усе мы адтрымалі Святога Духа пад-час Хросту і яшчэ больш былі з Ім з’яднаныя праз сакрамэнт Канфірмацыі. Дух Святы прагне ажыццяўляць у нас дзеянне сваіх сямі дароў. Ён хоча нас умацоўваць, падтрымліваць, павучаць, падымаць, лячыць, распальваць любоўю.

Святы Яне, выпрасі нам і тым, за каго молімся ў гэтай навэнне, ласку шчыра адкрыцца на асвячальнае дзеянне Духа Святога.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

пяты дзень

Святы Яне ад Крыжа, сябра Панны Марыі, ты з дзяцінства глыбока ўша-ноўваў Найсвяцейшую Дзеву, Яна ж прыходзіла да цябе з дапамогай. Па-казваеш Яе як Маці Божага Сына, якая нясе нам у сваім улонні Божае Дзіця і пытаецца, ці знойдзецца ў нас для Яго памяшканне. “Усё, пішаш, у Ёй было ад Духа Святога”. Вучыш, што Марыя – наша Заступніца перад Сынам, адзіным Пасрэднікам. Яна пакутуе разам са сваім Сынам, ахінае Яго і нас любоўю, засту-паецца за нас, а таксама заахвочвае вы-конваць Ягоную волю.

Святы Яне, твой прыклад і вучэнне заахвочвае нас праводзіць набажэнствы да Беззаганнай нашай Маці. Падтрымай нас і тых, каго аддаём Богу ў гэтай навэнне. Выпрасі, каб усе дзеці Марыі любілі і наследавалі Яе ў вернасці Божа-му Слову, у прыняцці Бога, у любові да Яго і даверы Яму ва ўсіх справах.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

шосты дзень

Святы Яне ад Крыжа, верны сыне Касцёла, ты паказваеш нам у пошуку і знаходжанні Бога месца Касцёла, які атаесамляеш з Хрыстом. Чалавек заўсё-ды быў схільны да незвычайных з’яў, цудаў, розных прадказанняў. Тое, што было ў твае часы, таксама адбываецца і сёння. Ты прыпамінаеш нам, што паўна-та Божага Аб’яўлення – гэта Езус Хрыс-тус. Іншага Аб’яўлення Бога ўжо не бу-дзе. Застаецца толькі кіравацца ва ўсім навукай Хрыста-Чалавека, які перадаў сваю праўду Касцёлу. Гэта найбольш верная дарога. Ужо ў святога Паўла чы-таем: “Калі б нават анёл з неба абвяшчаў вам звыш таго, што атрымалі вы ад нас, няхай будзе пракляты!” (Гал 1, 8).

Святы Яне, выпрасі нам і тым, каго даручаем тваёй апецы падчас гэтай на-вэнны, ласку моцна трымацца навукі Хрыста, які жыве і навучае ў Касцёле, каб мы фарміравалі сваю пабожнасць, чэрпаючы са скарбніцы Касцёла.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

сёмы дзень

Святы Яне ад Крыжа, руплівы ўшанавальнік Найсвяцейшага Сакрамэн-ту. Ты перадаў нам прыклад глыбокага эўхарыстычнага жыцця. З маленства ты наведваў Езуса Хрыста прысутнага ў та-бэрнакулюме. У кляштары доўгія нач-ныя гадзіны праводзіў на малітве, угля-даючыся ў Прысутнага на алтары, і перад табэрнакулюмам здабываў веды, якія пераказваў сваім братам. Святая Ім-ша была для цябе самым важным моман-там дня, а яе недахоп прычыняў табе шмат болю падчас месяцаў, праведзеных у вязніцы. Заахвочваеш усіх прымаць Святую Камунію з вялікай чыстасцю сэрца.

Просім цябе, святы Яне, каб сваім заступніцтвам выпрасіў для нас і ўсіх, за каго молімся ў гэтай навэнне, ласку праўдзіва і шчыра ўшаноўваць Найсвя-цейшы Сакрамэнт. Няхай усе тыя, хто шчырым сэрцам шукаюць Бога, зной-дуць час на штодзённы ўдзел у Святой Імшы, няхай прымаюць падчас гэтай Ах-вяры Святую Камунію, якая напаўняе руплівай любоўю, няхай часта – наколькі гэта магчыма – наведваюць Вязня табэр-накулюма.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

восьмы дзень

Святы Яне ад Крыжа, настаўнік лю-бові, у сваім жыцці Ты ўсё падпарад-каваў Божай любові. Гэтая любоў, як евангельская каштоўная жамчужына (пар. Мц 13, 46-48), схіліла цябе адра-кацца ад усяго, што не было Богам альбо не прыводзіла да Яго. Навучаеш усіх, што настолькі будзем напоўнены Божай любоўю, наколькі адрачомся кожнай ін-шай любові. На самой справе, прапану-еш усім не адрачэнне, а здабытак. Чала-век створаны для любові, за сапраўдную любоў гатовы аддаць усё, і тады, пакі-даючы ўсё, не гаворыць пра адрачэнне, але пра радасць і шчасце знаходжання.

Просім цябе, святы Яне, каб вёў нас і тых, каго аддаём твайму заступніцтву ў гэтай навэнне, дарогай любові: ад выра-шэння змяніць жыццё ажно да аглядання Бога ў хвале. Выпрасі нам такую моц-ную Божую любоў, каб нас падняла вы-шэй разважанняў і халоднага розуму, выпрасі, каб мы любілі Бога і ў Ім шчы-рым сэрцам любілі бліжняга.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

дзевяты дзень

Святы Яне ад Крыжа, настаўнік ма-літвы і кантэмпляцыі, настойліва шука-ючы Бога, прыходзім да цябе, каб і нас прыняў пад сваё духоўнае кіраўніцтва, вёў дарогамі малітвы і вучыў кантэмпля-цыі. У тваім навучанні малітва накірава-на на дасканалую кантэмпляцыю Бога ў еднасці з Ім у любові. Вучыш, што кан-тэмпляцыя – гэта навука любові, “па-знанне Бога ў любові”. Гэтае пазнанне не азначае адчування радасці і духоўных суцехаў, аднак Бог таксама дае іх тым, каго любіць. Пазнаць у любові – гэта прыпасці ўсёй сваёй істотай і моцай удзеленай ласкі да ўмілаванага больш за ўсё Бога: не толькі адараваць з Марыяй Уцелаўлёнае Слова, якое ўшаноўваем як прысутнага Пана, але таксама стаць ра-зам з Марыяй пад крыжам Езуса.

Святы Яне, муж малітвы, дапамажы нам і ўсім, за каго молімся ў гэтай навэнне, увайсці ў глыбокі стан малітвы, атрымаць навуку любові і ведаць, што навука любові – гэта навука Марыі, пры-маючай Слова, якая выплывае з узаем-нага даверу ў зацішшы Назарэта; навука Крыжа, якая вядзе да ўваскрэсення; і нарэшце, што навука любові – гэта по-шук Бога, які дазваляе знайсці сябе тым, хто Яго шукае.

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

К.: Святы Яне ад Крыжа,

У.: Маліся за нас.

 

 

Малітва на заканчэнне навэнны

 

Усемагутны Божа, Ты адарыў святога Яна, святара, вялікай любоўю да Крыжа і даў яму сілу для поўнага самавы-рачэння, учыні, каб мы наследавалі яго прыклад і назаўжды паядналіся з Табою ў нябеснай славе. Праз Хрыста, Пана на-шага. Амэн.