Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

Анёл Панскі

Каралева неба

Малітва перад медытацыяй

Малітва пасля медытацыі

Заклікі да святых Кармэлю

Заклікі да святых Кармэлю (2 узор)

Заклікі да святых Кармэлю (3 узор)

Літанія да Дзіцятка Езуса

Літанія да НПМ (Ларэтанская)

Літанія да Маці Божай Шкаплернай

Літанія да НПМ (паводле VIII раздзелу канстытуцыі Lumen Gentium)

Літанія да НПМ, Маці Міласэрнасці

Літанія да НПМ, Маці Кармэлю

Літанія да св. Юзафа

Навэнна да Маці Божай з Гары Кармэль

Навэння да св. Юзафа

Навэнна да св. Юзафа (2 узор)

Навэнна да св. Тэрэзы ад Езуса на падставе разважанняў малітвы Ойча наш

Малiтва да Маці Божай Шкаплернай

Навэнна да святога Яна ад Крыжа

Малітвы супольнасцей Кармэлю

Малітвы перад пасілкам

Малітвы пасля пасілку

 

 

 

Анёл Панскі

 

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі,

I зачала ад Духа Святога.

   Вітай, Марыя...

Вось я, слуга Панская,

Няхай мне станецца паводле Твайго слова.

   Вітай, Марыя...

А Слова сталася Целам

І пасялілася між намі.

   Вітай, Марыя...

 

Маліся за нас, Святая Багародзіца.

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молiмся:

 

Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер  і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.

 

Вечны адпачынак дай памерлым, Пане,

А святло вечнае няхай ім свеціць.

 

Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.

 

 

Каралева неба

(У Велікодны перыяд)

 

Каралева неба, радуйся, аллелюя,

Бо Той, Каго Ты заслужыла насіць, аллелюя,

Змёртвыхпаўстаў, як і сказаў, аллелюя.

Малі за нас Бога, аллелюя.

 

Весяліся і радуйся, ПаннаМарыя, аллелюя,

Бо ўваскрос Пан наш, аллелюя

 

Молiмся:

 

Божа, Ты праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесяліць свет меў ласку, дай, просім, каб праз Ягоную Маці, Панну Марыю, мы дасягнулі радасці жыцця вечнага. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага.

 

Усе: Амэн.

 

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

Як  была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на  вякі вечныя. Амэн.

 

Вечны адпачынак дай памерлым, Пане,

А святло вечнае няхай ім свеціць.

 

Няхай адпачываюць у супакоі вечным.

Амэн.

 

Перад медытацыяй

 

Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы тваіх верных і распалі ў іх полымя Тваёй Божай любові.

 

Пашлі Духа Твайго, і ўзнікне жыццё.

I адновіш аблічча зямлі.

 

Молiмся:

 

Божа, Ты асвячаеш сэрцы верных святлом Духа Святога, дай нам у гэтым жа Духу спазнаць тое, што слушна, і заўсёды радавацца Ягонаму суцяшэнню. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Альбо:

Божа, Ты асвячаеш сэрцы верных святлом Духа Святога, дай нам у гэтым жа Духу разам з Хрыстом усклікацьда Цябе падчас нашай малітвы: «Абба, Ойча!». Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

 

Пасля медытацыі

 

 

Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная. О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.

 

Альбо:

 

Дзякуем Табе, Усемагутны Божа, за ўсе Твае даброты. Які жывеш і валадарыш на вякі вечнью. Амэн.

 

Альбо:

 

Просім Цябе, Божа, наш Ойча, прыцягні да сябе нашыя сэрцы, каб мы, распаленыя агнём Духа Святога, непахісна верылі, што з’яўляемся Тваімі дзецьмі ў Езусе Хрысце, і наследавалі Яго ў нашым жыцці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

 

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанская)

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.

Святая Багародзіца,

Святая Панна над паннамі,

Маці Хрыстова,

Маці Касцёла,

Мацi міласэрнасці,

Маці ласкі Божай,

Мацi надзеі,

Маці прачыстая,

Маці беззаганная,

Маці непарушная,

Маці нявінная,

Маці наймілейшая,

Маці найцудоўнейшая,

Маці добрай рады,

Маці Стварыцеля,

Маці Збавіцеля,

Панна наймудрэйшая,

Панна, хвалы годная,

Панна праслаўлёная,

Панна магутная,

Панна ласкавая,

Панна верная,

Люстра справядлівасці,

Сталіца мудрасці,

Прычына нашай радасці,

Святыня духовая,

Святыня хвалебная,

Святыня слаўная пабожнасці,

Ружа містычная,

Вежа Давідава,

Вежа з косці слановай,

Залаты доме,

Арка Запавету,

Брама нябесная,

Зорка ранішняя,

Аздараўленне хворых,

Прытулак грэшных,

Палёгка мігрантаў,

Суцяшальніца засмучаных,

Успамога хрысціянаў,

Каралева Анёлаў,

Каралева Патрыярхаў,

Каралева Прарокаў,

Каралева Апосталаў,

Каралева Мучанікаў,

Каралева Веравызнаўцаў,

Каралева Паннаў,

Каралева ўсіх Святых,

Каралева без граху першароднага зачатая,

Каралева ўнебаўзятая,

Каралева Ружанца святога,

Каралева сем'яў,

Каралева супакою,

Каралева Беларусі,

Каралева святога Шкаплера,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на с ябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

К.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.

Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

Або:

Пане, наш Божа, Найсвяцейшая Дзева Марыя ззяе перад Тваім абліччам, ахінутая хвалою Твайго Сына і аздобленая цнотамі; учыні, каб мы, ідучы за тым, што праўдзівае і слушнае, дайшлі да Цябе, крыніцы ўсялякай прыгажосці і святой любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Або:

Пане, Ойча святы, аддаючы з радасцю пашану Найсвяцейшай Дзеве Марыі, праз якую Ты адкрыў для нас крыніцу жывой вады, Твайго Сына Езуса Хрыста; пакорна просім, каб, чэрпаючы безупынна з гэтай крыніцы жыцця, мы атрымалі шчодрыя дары ласкі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Або:

Божа, Ты даеш нам ушаноўваць Найсвяцейшую Дзеву Марыю як Маці і Пасрэдніцу ласкі, учыні ласкава, каб мы, дзякуючы Яе малітвам і дапамозе, заўсёды скіроўваючы да неба сваю надзею, старанна выконвалі дачасныя абавязкі і атрымалі даброты, якіх
з верай і надзеяй чакаем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Або:

Вялікі і святы Божа, няхай на жыццёвым шляху нам дапамагае магутнае заступніцтва слаўнай Панны Марыі, Маці і Каралевы Кармэлю, каб мы пад Яе апекаю дасягнулі вяршыні дасканаласці, Езуса Хрыста. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

 

Або:

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі, заўсёды Дзевы, просім Цябе, Пане: беражы гэтую сям’ю ад усялякіх перашкод, а паколькі яна ўсім сэрцам схіляецца перад Табою, захавай яе ласкава ад варожых подступаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Або:

Божа, Ты надзяліў ордэн кармэлітаў пачэсным тытулам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, Марыі, заўсёды Дзевы; учыні ласкава, каб мы, аддаючы Ёй пашану і ўзмоцненыя Яе абаронай, заслужылі дасягнуць вечнай радасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Літанія да св. Юзафа

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, эпейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.

 

Святы Юзэфе,

Слаўны патомак Давіда,

Святло патрыярхаў,

Абраннік Багародзіцы,

Ахоўнік Адкупіцеля,

Прачысты апякуне Панны,

Апякуне Сына Божага,

Клапатлівы абаронца Хрыста,

Слуга Хрыста,

Слуга збаўлення,

Галава Найсвяцейшай Сям’і,

Юзэфе найсправядлівейшы,

Юзэфе найчысцейшы,

Юзэфе наймудрэйшы,

Юзэфе наймужнейшы,

Юзэфе найпакорнейшы,

Юзэфе найвярнейшы,

Люстра цярплівасці,

Прыхільнік убоства,

Узор працуючых,

Аздоба сямейнага жыцця,

Апякуне паннаў,

Апора сем’яў,

Падтрымка ў цяжкасцях,

Суцяшэнне няшчасных,

Надзея хворых,

Апякуне выгнаннікаў,

Апякуне церпячых,

Апякуне бедных,

Апякуне паміраючых,

Пострах злых духаў,

Апякуне Касцёла святога,

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі.

 

К: Устанавіў яго панам свайго дома.

Н: I гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

 

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына; дай, просім, каб, ушаноўваючы яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н: Амэн.

 

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Кармэлю

(для прыватнага чытання)