14/09/2026

Мець моцны падмурак.
Сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых

12 верасня адбылося чарговае спатканне свецкага Ордэна кармэлітаў босых. Святую Імшу цэлебраваў айцец Пётр OCD. Разважаючы над Евангеллем, святар падкрэсліў: каб пражыць добра сваё жыццё, трэба мець моцны падмурак. Для хрысціяніна такім падмуркам з’яўляецца слова Божае, запаведзі, любоў да Бога і бліжняга.
 
Пасля святой Імшы, пры выстаўленні Найсвяцейшага Сакрамэнту, у цішыні, ва ўнутранай малітве свецкія кармэліты спаткаліся з Панам Езусам, пра якога ведаем, што Ён любіць нас.
 
Падсілкаваўшыся гарбатай з канапкамі і вырашыўшы арганізацыйныя пытанні, браты і сёстры распачалі наступны пункт спаткання - Lectio Divina. Разважалі над урыўкам з Евангелля паводле Мацвея аб прабачэнні бліжняга, шчыра дзяліліся ўласнымі думкамі аб тым, што Бог кожнаму кажа праз гэтае слова.
 
Згодна са Статутам свецкага Ордэна, адбыліся справаздача рады супольнасці, скарбніка і выбары новай рады на наступныя тры гады.
Спатканне скончылася супольным смачным абедам і планаваннем наступнай сустрэчы.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave