Хроніка перэгрынацыі
Серада, 8 ліпеня: Парафіяне віталі ў сваім касцёле выяву Маці Божай Вастрабрамскай, якую суправаджаў пробашч парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы ксёндз Юрый Кузьміч. Каля касцёльнай брамы Апякунку нашых земляў з глыбокай пашанай сустрэлі шматлікія вернікі і мясцовыя душпастыры кармэліты босыя Аркадзь Куляха і Ігнат Падарэцкі. Урачыстае прывітанне і супольная малітва распачаліся а 19:30, пасля чаго адбылася Святая Імша, падчас якой у гэты першы дзень прысутныя асабліва маліліся за памерлых вернікаў. .
Чацвер, 9 ліпеня: У санктуарыі распачалася традыцыйная навэнна перад урачыстасцю Маці Божай Гудагайскай. Літургія гэтага дня суправаджалася малітвай за сем’і.
Пятніцу, 10 ліпеня: Набажэнствы і Святыя Імшы (а 12:00 і 18:00) цэлебравалі ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, якіх даручалі апецы Найсвяцейшай Маці.
Суботу, 11 ліпеня: На завяршэнне перэгрынацыі ўзносілі малітвы за хворых, каб Маці Міласэрнасці выпрасіла для іх суцяшэнне і аздараўленне, а таксама за тых, хто апякуецца хворымі і патрабуючымі. Святыя Імшы цэлебравалі а 12:00 і 16:00.
Пасля пасляабедзеннай Эўхарыстыі і навэнны адбылося развітанне з Маці Божай у Вастрабрамскім абразе. На шляху з Гудагая да месца наступнага малітоўнага чування - парафіі ў Дайлідках - Абраз суправаджаў урачысты аўтамабільны картэж шматлікіх вернікаў.
Пан Бог пакінуў глыбокі след у сэрцах парафіянаў і пілігрымаў праз гэты ліпеньскі час перэгрынацыі, які стаў перыядам асаблівага адкрыцця на Яго міласэрнасць. Вернікі шчыра дзякавалі Пану Богу за кожную ласку, спасланую на гудагайскую зямлю праз заступніцтва Марыі.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave