Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

 

            16 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі раён) манахі кармэліты босыя Рэгіянальнага Вікарыяту ў Беларусі развіталіся са сваім братам у Кармэлі а. Леанардам ад Божай Любові (Леанардам Цеханоўскім). Ён адышоў у вечнасць 13 кастрычніка ў цішыні сваёй манаскай келлі ў кляштары ў Гудагаі, дзе праслужыў 21 год.

            На пахавальную ўрачыстасць прыбылі дастойныя іерархі Касцёла ў Беларусі: біскуп Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, які ўзначаліў Эўхарыстыю, Апостальскі Адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец і Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Прыбылі таксама шматлікія святары, законныя сёстры, з якімі і для якіх служыў а. Леанард, калі нёс Божую Любоў на беларускай зямлі. Прыбылі таксама шматлікія вернікі з Гудагайскай парафіі, з Градаўшчызны, з Нарачы, з іншых месцаў, каб падзякаваць Пану Богу за асобу а. Леанарда і папрасіць Божай міласэрнасці для яго душы.

            На пачатку пахавальнай св. Імшы настаяцель манаскай супольнасці ў Гудагаі а. Юрый Находка OCD скіраваў словы прывітання да ўсіх прысутных. У гаміліі а. Пётр Фроштэга OCD, рэгіянальны Вікарый у Беларусі, ўзгадаў спачатку пра жыццё спачылага а. Леанарда, што выразіў у лічбах: Спачылы а. Леанард нарадзіўся і правёў дзяцінства і маладосць у невялікім горадзе Бранску, што ў Польшчы. 63 – столькі гадоў пражыў на зямлі; 37 – гэта гады, на працягу якіх хадзіў у кармэліцкім габіце; 33 – гэта гады святарства. З гэтага дваццаць адзін год, пачынаючы з 2001 года – гэта ціхае служэнне, спачатку крыху ў Нарачы, а потым, ажно да смерці тут, у Гудагаі ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай. А. Пётр адзначыў таксама, што браты і вернікі  ўспамінаюць спачылага а. Леанарда як чалавека, адданага Ордэну і святарству. Быў руплівы ў манаскім жыцці, цёплы, вясёлы і зычлівы для іншых, маючы адначасова свае духоўныя і фізічныя змаганні. Але ж, Бог ласкавы і міласэрны, таму просім аб ласцы Неба для спачылага Ягонага слугі.

            Пасля заканчэння пахавальнай св. Імшы біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў абрад развітання з памерлым у касцёле. Пазней ва ўрачыстай працэсіі, згодна з традыцыяй, браты кармэліты занеслі труну з целам свайго сабрата на прыкасцёльныя могілкі, дзе ў малітоўнай атмасферы пад спеў Salve Regina, быў пахаваны а. Леанард ад Божай Любові, кармэліт босы.

А. Юрый Кулай OCD.  

ПАХАВАЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ
АЙЦА ЛЕАНАРДА ЦЕХАНОЎСКАГА

17/10/2021