"Калі настаў выбраны Час, Час Яго Нараджэння
— Як жаніх з пакояў, Ён прыйшоў да свайго стварэння.
А Маці Яго ласкавая, выбраная з усіх на свеце,
Паклала Сваё народжанае Дзіцятка ў жолабку на сене.
Сярод жывёл людзі Яму паклон аддавалі,
Пастушачай простай песняй анёлы спявалі».
Аб Нараджэнні – св. Ян ад Крыжа (Del Nacimiento)
Дарагія Браты і Сёстры!
Божы Провід дазваляе нам ізноў перажываць радасць Свят Божага Нараджэння. Сярод падзеяў, пра якія мы чуем ці нават самі іх перажываем і якія нам баляць, Бог дорыць нам Святло, якім з’яўляецца Езус Хрыстус. Той Езус, якога мы ведаем, якога адорваем і сузіраем, — гэта той самы Хрыстус, які адкрываецца ў другім чалавеку.
Таямніцу Ўцелаўлення Бога добра разумеў святы Ян ад Крыжа. У Юбілейны Год 300-годдзя яго кананізацыі і 100-годдзя абвяшчэння святога Яна ад Крыжа Доктарам Касцёла варта паглыбіцца ў яго навучанне і зноў адкрыць, які добры ёсць Бог. Святы Ян ад Крыжа глыбока сузірае таямніцу Ўцелаўлення і Нараджэння Езуса, прадстаўляючы іх як сімвал любові Бога да чалавецтва, як заручыны паміж Богам і душой і як пачатак шляху ачышчэння, што вядзе да з’яднання; ён паказвае Бога як дар, які прыходзіць у пакоры і ўбогасці, каб нас цалкам перамяніць.
А калі мы самі маем патрэбу ў перамене, варта запрасіць Уцелаўлёнае Слова, каб яно менавіта нас перамяняла.
Браты і Сёстры, прыміце найлепшыя пажаданні: каб Слова, якое стала Целам, дапамагло адкрыць сэрцы на перамену, каб мы былі яшчэ больш добрыя, яшчэ больш радасныя, яшчэ больш святыя. Няхай Дзіцятка Езус напоўніць нас радасцю і сардэчнасцю адзін да аднаго. Благаслаўленне Езуса няхай суправаджае нас у кожны момант нашага жыцця.
Жадаю Вам добрага перажывання гэтага радаснага часу і благаслаўлёнага Новага 2026 Году.
З братэрскім прывітаннем
а. Пётр Фроштэга OCD
Рэгіянальны Вікарый OCD у Беларусі
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave