Вялікдзень, Мінск 2026
Дарагія браты і сёстры!
Уваскрасенне Пана нашага Езуса Хрыста — гэта час, які напаўняе нашыя сэрцы святлом і надзеяй.
Няхай Уваскрослы Хрыстус дазволіць кожнаму глядзець у будучыню з верай у лепшае заўтра. Падобна таму, як Уваскрасенне здзейснілася праз мукі і смерць Хрыста, так і наша лепшая будучыня будуецца на рэальнасці сённяшняга дня — праз нашы штодзённыя высілкі і веру.
Зычу ўсім вам спакою, радасці і вытрываласці ў крочанні за Уваскрослым Панам.
а. Пётр Фроштэга OCD
Рэгіянальны Вікарый