Евангелле (Мц 3, 13-17)
Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: Гэта мне трэба ад Цябе прымаць хрост, а Ты прыходзіш да мяне? Сказаў яму Езус у адказ: Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва. Тады Ян уступіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І голас з неба прамовіў: Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў.
Каментарый
Свята Хросту Пана ставіць перад намі пытанне пра нашу хрысціянскую тоеснасць. Падчас хросту мы сталі сынамі і дочкамі Бога, былі адроджаныя з вады і атрымалі Духа Святога.
Падчас Хросту Езуса Бог прамаўляе: «Ты Сын Мой умілаваны…» І праз гэта Ён прызнаецца нам, што з’яўляецца нашым Айцом.
Бог умілаваў Езуса, гэта значыць, убачыў у Ім адлюстраванне сваіх прагненняў, айцоўскіх мараў адносна свайго Дзіцяці. Такое ж умілаванне Ён жадае мець таксама да кожнага з нас, кожнаму з нас Ён хоча сказаць: «Ты такі, якім Я бачыў цябе з самага пачатку… Ты такая, якою Я бачыў цябе з самага пачатку…»
З кнігі кармэліцкіх разважанняў «Szukać Jego towarzystwa», т. 1, с. 150-151.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave