16/07/2026


Святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі

У сераду, 15 ліпеня, у мядзельскім Кармэлі распачалося святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай — галоўнай апякункі Ордэна кармэлітаў босых і мядзельскай парафіі. А 18:00 пачалася вігілійная св. Імша, якую ўзначаліў Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі а. Генрых Валэйка OCD. У гаміліі ён падкрэсліў неабходнасць наследавання цнотаў Марыі, яка­я, нягледзячы на цяжкі досвед крыжа, засталася вернай свайму Сыну і стала нашай надзейнай апякункай на дарозе да неба.

Ва ўрачыстай літургіі прынялі ўдзел святары з Мядзельскага дэканату, кармэліты босыя з мінскай, нарачанскай і мядзельскай супольнасцяў, шматлікія вернікі з нашай парафіі, а таксама госці і пілігрымы з іншых парафій. Пасля Імшы адбылося заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай, а а 19:15 на мядзельскай Кальварыі распачалося набажэнства Крыжовага шляху, якое ўзначаліў а. Андрэй Авен OCD.

На наступны дзень а 18:30 распачалася ўрачыстая адпустовая св. Імша ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Узначаліў св. Імшу кс. кан. Антоній Казлоўскі, пробашч з Вішнева, які падзяліўся Божым словам. Ва ўрачыстай цэлебрацыі прынялі ўдзел Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі а. Генрых Валэйка OCD, Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дыякан, кармэліты босыя з нарачанскай і мядзельскай супольнасцяў і, вядома ж, парафіяне ды госці.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave