19/09/2026

Справа не ў тым, што Сымон дапамог...
Гудагайcкая Кальварыя 

Трынаццатага верасня, напярэдадні ўрачыстасці Узвышэння Святога Крыжа, у Гудагаі адбылося набажэнства Крыжовага шляху. Вернікі прайшлі дарогай мясцовай Кальварыі – найдаўжэйшай у Беларусі. Гэты шлях даўжынёй каля трох з паловай кіламетраў пачынаецца каля касцёла, ідзе праз палі і лясныя масівы і завяршаецца на парафіяльных могілках.

Набажэнства распачалося з Святой Імшы ў святыні. Эўхарыстыю цэлебраваў айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч мясцовай парафіі і кусташ санктуарыя. Ён жа звярнуўся да прысутных з казаннем. Пасля літургіі працэсія кранулася ў дарогу.

На працягу ўсяго шляху спевы вялі сястра Вераніка Казлоўская і Жана Грамбоўская разам з парафіяльнай моладдзю. У супольную малітву і спеў уключаліся ўсе, хто ішоў. Разважанні, выбраныя і падгатаваныя Алінай Мацкевіч, чыталі на стацыях самі ўдзельнікі набажэнства.

На чале працэсіі неслі драўляны крыж з фігурай Укрыжаванага Хрыста. Ахвотных было шмат, таму вернікі змянялі адзін аднаго на працягу ўсяго шляху. Каля кожнай стацыі спыняліся, каб у цішыні паразважаць над чарговымі этапамі Мукі Пана. На пятай стацыі, дзе Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж, прагучалі словы: «Справа не ў тым, што Сымон дапамог. Справа ў тым, што ён змяніўся. Ён не вярнуўся дадому тым жа самым чалавекам».

Набажэнства завяршылася на парафіяльных могілках, дзе ўдзельнікі супольна памаліліся за памерлых.

Гудагайская Кальварыя была асвечана шаснаццатага ліпеня дзве тысячы дзявятага года біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. Стацый на гэтай Кальварыі шаснаццаць — на дзве больш, чым падчас звычайнага набажэнства. З таго часу вернікі збіраюцца тут некалькі разоў на год: у ліпені, найбольш падчас адпусту Маці Божай Гудагайскай, і ў верасні, напярэдадні свята Узвышэння Крыжа.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave