08/12/2025

Сустрэча свецкіх кармэлітаў з Духам Святым у Гудагаі

З  5 па 7 снежня 2025 года ў Гудагаі адбыліся рэкалекцыі для супольнасці свецкага Ордэну Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, якія праводзіў а. Казімір Мараўскі ОСD. Падчас гэтых духоўных практыкаванняў айцец рэкалекцыяніст распавядаў пра Духа Святога. Удзельнікі рэкалекцый даведаліся, адкуль і ў які час Ён сыходзіць  на чалавека, хто Ён такі і як дзейнічае. Параклет – адно з імёнаў гэтай трэцяй Асобы Найсвяцешай Тройцы, наш Заступнік і Суцяшальнік. Сем дароў Духа Святога дадзены нам падчас хросту, а дзякуючы сакрамэнту канфірмацыі, яны ажыўляюць і памнажаюцца.

Плады Духа Святога – гэта плод цеснага супрацоўніцтва з гэтай Боскай Асобай. Традыцыя Касцёла падае 12 пладоў. Садзім, паліваем, клапоцімся пра сад нашай душы і атрымліваем плады. “Часцей маліцеся да Духа Святога, стварайце “малітоўны парасон” у малітве за дзяцей, благаслаўляйце іх” – раіў айцец рэкалекцыяніст.

Свецкія кармэліты супольна разважалі пра жыццё ў кармэліцкай духоўнасці. Самым дасканалым “падручнікам па фармацыі” з’яўляецца Евангелле, а галоўным і самым дасканалым фарматарам – Дух Святы.

Супольная малітва літургіі Гадзінаў, унутраная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, удзел у святой Імшы ў юбілейнай святыні – напаўнялі рэкалекцыйныя дні духам братэрскай еднасці, згоды і любові.

Дзякуючы гасціннасці айца пробашча Аркадзя Куляхі ОСD і гаспадыні Тэрэзы, удзельнікі рэкалекцый мелі ўтульныя пакоі і смачную ежу. Няхай Пан Бог аддзячыць!

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave