Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 2, 1–12)

Калі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, прыбылі ў Ерузалем мудрацы з усходу, кажучы: «Дзе народжаны Кароль юдэйскі? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерузалем з ім. Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе мае нарадзіцца Хрыстус. Яны сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам:

“І ты, Бэтлеем, зямля Юды,

нічым не меншы сярод гарадоў Юды,

бо з цябе выйдзе Правадыр,

які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля”».

Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Ідзіце і дакладна разведайце пра Дзіця; калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму».

Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. А зорка, якую бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, я ны вельмі ўзрадаваліся. Калі ўвайшлі ў дом, убачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго. Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міра. Атрымаўшы ў сне наказ не вяртацца да Ірада, адышлі ў сваю краіну іншай дарогай.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Нараджэнне Езуса не стала прычынай спакою і радасці для ўсіх. Немаўля, якое ляжала ў яслях, выклікала непакой у сэрцы караля Ірада. Таму ён распачынае абсурдную барацьбу, спачатку таемную і вераломную, а пасля цалкам відавочную. Страх перад стратай уласнага становішча схіляе яго да безразважных дзеянняў. Ён не жадае лічыцца з праўдай аб Валадарстве Езуса, якое паходзіць не з гэтага свету. Свет караля Ірада абмежаваны зямным валадарствам, таму перспектыва страты трону становіцца для яго сур’ёзнай небяспекай.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 135-136.

ДЛЯ РАЗВАЖАННЯ

А якія пачуцці выклікае ў мяне нараджэнне Езуса?

Якія мэты кіруюць мной у маёй дзейнасці? або: Што ўплывае на маю дзейнасць (учынкі, паводзіны…)?

Што кажа мне гэтае Немаўля, народжанае дзеля мяне Дзевай Марыяй?

Якое яно, у маім разуменні, — універсальнае пасланне Нараджэння Пана?

«Няхай усе мы атрымаем мір і суцяшэнне з нараджэння Збавіцеля і, адчуваючы любоў адзінага Нябеснага Айца, збяромся разам і будзем жыць як браты!» (Папа Францішак, пасланне перад «Urbi et Orbi», 2018 г.).

 

Урачыстасць Аб'яўлення Пана

06/01/22