16 ліпеня ў парафіі Божага Цела, якой апякуюцца кармэліты босыя, па вул. Герасіменкі 6/1 у Мінску, адбудзецца ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, галоўнай Апякункі кармэліцкага Ордэна. Святыя Імшы ў гэты дзень адбудуцца а 9.00, 12.00 і а 19.00. Галоўную св. Імшу а 19.00 гадзіне ўзначаліць Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Пасля кожнай святой Імшы ёсць магчымасць быць прынятым і апрануць святы шкаплер з рук кармэлітаў босых.
Кармэліты босыя і парафіяне запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх жадаючых.