16 ліпеня ў Ордэне кармэлітаў босых штогод адзначаецца галоўная патранальная ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль. Сёлета ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, вернікі з душпастырамі ўшанавалі Маці Божую Шкаплерную. Прыбылі на ўрачыстасць таксама вернікі з іншых парафія сталіцы.
Кульмінацыяй святкавання была вячэрняя Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. канонік Аляксей Раманчук, пробашч і кусташ Нацыянальнага марыйнага санктуарыя ў Будславе. У гаміліі цэлебрант вельмі яскрава, даступна і з духоўнай глыбінёй узгадаў гісторыю апекі Багародзіцы над Ордэнам кармэлітаў босых, а таксама важнасць шкаплернага набажэнства, праз якое сама Маці Божая ратуе сваіх дзяцей ад уплываў злова духа і ўводзіць у нябесную хвалу.
Пасля заканчэння ўрачыстасці жадаючыя вернікі былі апранутыя ў святы шкаплер, каб такім чынам далучыцца да духоўных дабротаў кармэліцкай сям’і.
а. Юрый Кулай OCD.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave