19/03/23

Урачыстасць святога Юзафа

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 1, 16.18-21.24)

Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: «Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў». Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

 

КАМЕНТАРЫЙ

«Вось Дзева зачне і народзіць Сына» і застанецца Дзевай... Што адбывалася ў сэрцы святога Юзафа, калі ён думаў пра ўсё гэта? Яго прыгожая нявеста, яго Мірыям, носіць ва ўлонні дзіця, бацькам якога, ён, Юзаф, не з’яўляецца. Верагодна, ён вычарпаў усе магчымасці, калі ў канчатковым выніку вырашыў «патаемна адпусціць Яе», што ў той культуры ўвогуле азначала не баязлівасць, а прыняцце віны на сябе, «не жадаючы зняславіць Яе»... Бог бачыў, што адбывалася ў сэрцы Юзафа, калі ён прымаў рашэнне. У апошні момант Ён умяшаўся у яго ўнутраную барацьбу і прапанаваў Свой план: таксама цяжкі для прыняцця, але Божы.

Юзаф «абудзіўся» ад уласных думак і прыняў Бога ў гісторыю свайго жыцця. Цяжка зразумець план Бога адносна нас, асабліва калі ён руйнуе нашыя прынцыпы, унутраныя паставы, нашыя мары... Аднак, прымаючы Яго план, мы аддаем Яму нашу гісторыю жыцця... Ён можа ўвайсці ў яе і стаць кімсці блізкім, сябрам, «Богам з намі».

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave