ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 28, 16–20)
Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумня-
валіся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку».
КАМЕНТАРЫЙ
Гара ў біблійнай традыцыі — гэта месца, дзе Бог аб’яўляе сябе. Вучні добра гэта ведаюць. Асабліва Пётр, Ян і Якуб, якія ўжо аднойчы перажылі сустрэчу з Езусам у Яго хвале, яшчэ да Яго Уваскрасення. У сённяшнім фрагменце Евангелля яны таксама глыбока перажываюць сустрэчу з Езусам як Богам. Мацвей піша: «Калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся». Евангеліст не канкрэтызуе, якія сумненні закраліся ў сэрцы вучняў. Але менавіта тады, калі некаторыя засумняваліся, Езус наблізіўся да іх, нібы хацеў паказаць ім сваю блізкасць. Езус набліжаецца да іх, і нават, можна сказаць, уваходзіць у гэтыя іхнія сумненні, нібы хоча сваёю блізкасцю пераадолець іх страх.
Езус кажа, што Яму дадзена ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Ён хоча нагадаць вучням, што ўсё іх жыццё — цяперашняе і ў вечнасці — знаходзіцца ў Яго руках. Нічога не можа з імі здарыцца, нічога ім не пагражае. Яны могуць абаперціся на Яго МОЦ. У Яго прысутнасці яны могуць развеяць кожны свой страх, любую слабасць, усялякае сумненне.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 315.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave