29/11/2026

У Мядзеле прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі

У мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай з 27 па 29 лістапада прайшлі трохдзённыя адвэнтавыя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў ксёндз канонік Юрый Ясевіч, асабісты сакратар Мітрапаліта і прэс-сакратар пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Рэкалекцыі распачаліся яшчэ ў звычайным перыядзе, а завяршыліся ў Першую нядзелю Адвэнту. На працягу трох дзён вернікі разам з рэкалекцыяністам разважалі пра вялікую ролю Божага слова ў жыцці кожнага хрысціяніна. Звяртаючыся да біблійных тэкстаў і асабістага духоўнага вопыту, святар заахвочваў вернікаў вернікаў да паглыблення сваёй веры праз рэгулярнае чытанне Святога Пісання, разважанне над таямніцамі з жыцця Езуса Хрыста, асабліва над таямніцаю Уцелаўлення.
Кожная Святая Імша суправаджалася агульнай навукай, у якой рэкалекцыяніст заклікаў да асабістай сустрэчы з Хрыстом у Святой Камуніі, да чакання і чування ў перыяд Адвэнту, да рашучай перамены жыцця паводле евангельскага ўзору. Ксёндз Юрый таксама не пакінуў без увагі дзяцей, моладзь і іх бацькоў, заахвочваючы маладое пакаленне да практыкавання веры, удзелу ў Святой Імшы і занятках па катэхезе. Бацькам ён нагадаў пра іх абавязак выхавання дзяцей у веры і сведчанне пра Хрыста ўласным прыкладам, бо менавіта яны з’яўляюцца першымі катэхетамі ў сям’і. Паводле словаў рэкалекцыяніста, кароткі перыяд Адвэнту падобны да чалавечага жыцця, таму нельга змарнаваць ніводнай нагоды, каб праз пакаянне і навяртанне ачысціць сваё сэрца..
На заканчэнне духоўных практыкаванняў вернікі разам з душпастырамі выказалі шчырую ўдзячнасць ксяндзу каноніку Юрыю Ясевічу за абвешчанае Божае Слова, асабістае хрысціянскае сведчанне і духоўнае ўмацаванне на пачатку новага літургічнага перыяду Адвэнту. Божа, аддзяч!
 
Андрэй Авен OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave