26/11/22

І нядзеля Адвэнту

 

 

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 24, 37–44)

Езус сказаў сваім вучням: «Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая. Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце».

 

Каментарый

Езус запрашае нас радавацца, бо дзень Яго прыйсця, па якім мы тужым, — ужо блізка, нават бліжэй, чым калі-небудзь раней. Гэта дзень, калі мы цалкам акунемся ў Бога і Яго любоў. Ужо цяпер Езус дазваляе нам адчуць смак гэтага — у штодзённай малітве, у Эўхарыстыі — і ўзмацняе тугу па Ім. Ён прабывае ў нашых сэрцах і, напаўняючы іх сваёю любоўю, чыніць так, што нават падчас выканання штодзённых справаў мы можам чуваць. Якім чынам? Здзяйсняючы ўсё з любоўю. Менавіта любоў падрыхтоўвае нас да прыйсця Пана.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 11.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave