ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 9, 9–13)
Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў
У той час:
Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў.
Каментарый
Езус набліжаецца да маральна і сацыяльна адкінутых людзей. Ён лічыць іх сваімі сябрамі. Мацвея, зборшчыка падаткаў для акупацыйнай рымскай арміі, ненавідзелі ўсе яўрэі. Як добра бачыць, што Езус палічыў яго вартым удзелу ў новай місіі!
Якім дрэнным я б сябе не лічыў, Езус таксама ўва мне бачыць сябра. Мацвей зладзіў гасціну, каб адсвяткаваць запрашэнне Езуса, і сам запрасіў адкінутых рэлігійнай установай. Езус любіў дзяліць добры стол: ніхто не быў выключаны пры стале, за якім Ён сядзеў. Ён ніколі не кажа: «Я не буду сядзець з гэтым чалавекам». Менавіта гэта мадэль Эўхарыстыі: камунія з Хрыстом і камунія з іншымі, без спісу непажаданых.
Паводле: espaciosagrado.com/node/186163
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave