10/06/21

11 звычайная нядзеля

Евангелле (Мк 4, 26-34)

Езус сказаў народу: «Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво». І казаў: «З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя». У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

 

Каментарый

Зерне ўкрыіае ў зямлі мае ў сабе таямніцу жыцця. Першай яго аксіомай з’яўляецца тое, што яно паходзіць ад Бога. Гэта Ён даў  пачатак кожнаму існаванню, выцягнуў з небыцця і дазволіў  аб’явіцца ў мізэрнай постаці ўсяму, што мае патэнцыял заблісчаць асляпляльнай прыгажосцю, гармоніяй і дабром. Так адбывалася ў гісторыі свету, пэўных цывілізацый, супольнасцей і адзінак. Так было з таямніцай Валадарства. Гэта Айцец прадугледзеў усё і падрыхтаваў, гэта дар даны нам дарам.

«Усё стварэнне разам стогне і пакутуе ажно да цяперашняга часу, чакаючы ўсынаўлення, выкуплення цела нашага» (Рым 8, 22). Зерне ўкрытае ў цемры тужліва чакае паўтараючы малітву псалміста: «Душа мая чакае Пана
больш, чым варта світання» (Пс 130, 6). Пасеенаму зерню дастаткова малых сродкаў, каб развівацца. Ніхто з нас не пазбаўлены іх. У самай беспрасветнай цемры Бог, любячы жыццё, пасылае сваё святло, расу і цяпло. Веру, Слова і любоў.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 214

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave