24/06/23

12 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 10, 26–33)

У той час:

Езус сказаў сваім Апосталам: Не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.

У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах.

КАМЕНТАРЫЙ

Страх — адзін з найгоршых ворагаў нашага хрысціянскага жыцця. Езус заклікае: «Не бойцеся», «не бойцеся». І Езус апісвае тры канкрэтныя сітуацыі, з якімі давядзецца сутыкнуцца. Перад усім, па-першае, варожасць тых, хто хацеў бы прымусіць замаўчаць Божае Слова, падсаладзіць яго, разбавіць або прымусіць замаўчаць тых, хто яго абвяшчае. [...] Другая цяжкасць, з якой сутыкнуцца місіянеры Хрыста - гэта фізічная пагроза адносна іх, прамы пераслед аж да забойства. Гэтае прароцтва Езуса спаўнялася ва ўсе часы: гэта балючая рэчаіснасць, але яна сведчыць аб вернасці сведкаў. Колькі хрысціян пераследуюць і сёння па ўсім свеце! Яны пакутуюць за Евангелле з любоўю, з’яўляючыся мучанікамі нашых дзён. [...] Трэцім выпрабаваннем, з якім давядзецца сутыкнуцца апосталам, называе Езус пачуццё, якое некаторыя могуць дасведчыць: нібы сам Бог іх пакінуў, застаючыся далёкім і маўклівым. І тут Езус заклікае нас не баяцца, таму што, нягледзячы на ​​тое, што мы перажываем такія ці іншыя пасткі, жыццё вучняў знаходзіцца ў руцэ Бога, які любіць нас і абараняе.

(Папа Франццішак, Малітва «Анёл Панскі», 21 чэрвеня 2020 г.)

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave