17/06/21

12 звячайная нядзеля

Евангелле (Мк 4, 35-41)

У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: “Пераправімся на той бок”. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І былі з Ім іншыя чаўны. І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме каля ўзгалоўя. Будзяць і кажуць Яму: “Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем?” І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: “Замоўкні і супакойся”. І вецер сціх, і настала вялікая ціша. І сказаў ім: “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?” Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: “Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?”

 

Каментарый

Таксама і ў сучасным свеце няшчасці, цярпенні, небяспекі, бурлівыя перыпетыі асабістага жыцця і жыцця Касцёла, сутрасаюць веру ў многіх веруючых. Тады ў іх узнікае страх, як у вучняў на возеры, і яны забываюцца, што Езус заўсёды прысутны са сваімі вернымі і ў сваім Касцёле. Ён не перастае быць з намі, хоць Яго прысутнасць закрытая і маўклівая, падобная да прысутнасці Настаўніка, які спіць у чаўне. Мы павіннызразумець, чаму Ён не прачынаецца, каб здзяйсняць цуды, і чаму не трэба патрабаваць, каб Ён іх здзяйсняў. Вялікі цуд у тым, што Езус вядзе Касцёл і паасобных веруючых да збаўлення праз буры і небяспекі. Хто моцна верыць, не загіне, але стане “новым стварэннем” (2 Кар 5, 17), і не будуць яго сутрасаць беды, бо ён, нібы на якары, утрымліваецца ў Тым, Які дзеля нас памёр і ўваскрос.

 Айцец Габрыэль ад св. Марыі Магдалены OCD

З кнігі “Żyć Bogiem”, т. II, с. 302

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave