02/07/22

14 звычайная нядзеля

Евангелле (Лк 10, 1–9)

Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: «Жніво сапраўды вялікае,
а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: „Спакой гэтаму дому!» І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце
і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом. І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце
ў ім хворых, і кажыце ім: „Наблізілася да вас Валадарства Божае“».

 

Каментарый

Езус, аб’яўляючыся сваім вучням пасля Уваскрасення, прыносіць супакой. «Спакой вам, не бойцеся, прыміце Духа Святога» (пар. Ян 20, 19). Можа ўзнікнуць пытанне, што́ мы прыносім, калі ўваходзім у нашыя дамы, месцы працы — ці супакой гэта? Езус заахвочвае да таго, каб несці супакой усім. Тыя, хто яго прыме, адчуюць, што наблізілася да іх Валадарства Божае, астатнія пачуюць толькі, што яно блізка, але не будуць мець удзелу ў яго плёнах. Святы Павел кажа, што «да згоды паклікаў нас Пан» (1 Кар 7, 15). А супакой і згода ў біблейскім значэнні — гэта не толькі адсутнасць вайны, але таксама паўната жыцця і шчасця, дабрабыт, знак Божага благаслаўлення, гармонія, вяртанне да першапачатковай беззаганнасці. Жадаць адно аднаму супакою — азначае жадаць адно аднаму паўнаты жыцця і збаўлення.

Пасхальныя падзеі вучаць нас, што супакой мы атрымліваем «праз кроў Ягонага крыжа» (Клс 1, 20). Хрыстус паяднаў людзей паміж сабою і з Богам «праз крыж, забіўшы ў сабе тую варожасць» (Эф 2, 16). Кожны акт прабачэння прыносіць супакой. Гэты супакой не звязаны з фізічнай прысутнасцю Езуса сярод нас. Ён вынікае з перамогі над смерцю, хваробамі, грахом
і ўсялякім злом. Сёння ён праліваецца на нас дзякуючы Духу Святому; дастаткова папрасіць — і мы яго атрымаем.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 279-280.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave