ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 11, 25–30)
У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.
Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі.
КАМЕНТАРЫЙ
Езус запрашае ўсіх знайсці ў Ім супакой, бо Ён лагодны і пакорны сэрцам, здольны даць палёгку і суцэнне людзей, якія пакутуюць, якія адчуваюць сябе стомленымі і прыгнечанымі. У гэтым запрашэнні гучаць прыгожыя словы Ісаі, які суцяшаў людзей у выгнанні. Гэта запрашэнне звязана з Божай Мудрасцю, якая запрашае людзей сустрэцца з ёю, кажучы, што «шляхі яе цудоўныя, і ўсе сцежкі яе вядуць да дабрабыту. І дадае: «Мудрасць узвышае сваіх дзяцей і клапоціцца пра тых, хто яе шукае. Хто яе любіць, той любіць жыццё; хто яе шукае, напоўніцца радасцю». Гэта запрашэнне выяўляе вельмі важную рысу аблічча Бога: пяшчоту і прыняцце, якія суцяшаюць, ажыўляюць людзей і дапамагаюць ім адчуваць сябе добра. Езус — гэта прытулак і ўлонне, якое Айцец прапануе стомленым людзям…
Паводле: Parole Nuove - Commenti al Vangelo e alla Liturgia.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave