08/07/21

15 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 7–13

[Езус] паклікаў Дванаццаць, і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. Наказаў ім не браць у дарогу нічога, акрамя аднаго кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. Ён сказаў ім: «Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. Калі ў якім-небудзь месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з ног вашых на сведчанне ім». Пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, выганялі шмат злых духаў і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Высыланне Апосталаў і апошнія павучанні Пана не нагадваюць сучасных курсаў і інструктажу агітатараў і пасрэднікаў на арэапагах нашай цывілізацыі. Характэрным знакам павінна быць убоства, бескарыслівасць і актыўная зацікаўленасць у справах Евангелля: заклік да навяртання, выгнанне злых духаў, аздараўленне. Сведчанне жыцця апосталаў становіцца больш моцным заклікам, чым якія-небудзь словы. Калі апосталы здольныя сведчыць пра любоў Айца ўласным даручэннем сябе Яму і падпарадкаваннем Яго волі, яны навучаюцца «мове мудрых, (…) [каб] словам падтрымліваць знясіленага» (пар. Іс 50, 4). Словы Евангелля ўводзяць у супольнасць з Айцом і Сынам, і Духам Святым, і з тымі, хто быў ахрышчаны ў Іх імя. Супольнасць з Айцом дэмаскіруе і кладзе канец супольнасці з сатаной, якая на самай справе ёсць ні чым іншым як апусканнем у глыбіні ўсё большай ізаляцыі, недаверу і адчаю. І тут знаходзіць сваю крыніцу навяртанне, змена мыслення, «змена выканаўцаў на кіруючых пасадах» жыцця. Прыняцце апосталаў — гэта толькі ініцыяцыя новых прыгодаў. Але недастаткова толькі прыняць. Неабходна таксама слухаць, падпарадкавацца слову, якое можа «падзяліць душу і дух, суставы і шпік і здольнае судзіць думкі і намеры сэрца» (пар. Гбр 4, 12).

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
“Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 299-300.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave