ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 6, 30–34)
Апосталы сабраліся каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. А Ён сказаў ім: «Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце». Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што ім не было нават калі паесці. Таму адплылі яны ў пустыннае месца на чоўне адны. Калі ўбачылі, што яны адплылі, шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і змілаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра, і пачаў іх многаму вучыць.
КАМЕНТАРЫЙ
У папярэднюю нядзелю мы былі сведкамі таго, як Езус высылаў па двое сваіх вучняў. Якой была іх місія? «Яны прапаведавалі пакаянне, выганялі шмат злых духаў і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі». Сёння мы бачым Апосталаў, якія пасля выканання місіі апавядаюць пра тое, што зрабілі і чаму навучылі. Магчыма, іх энтузіязм быў настолькі вялікі, што яны былі гатовы працягваць місійную дзейнасць. Аднак Езус прапануе ім штосьці іншае: «Крыху адпачніце». Езус і нас хоча адправіць у пустыннае месца або на бераг вадаёма, дзе мы зможам адпачыць, каб асвяжыць нашыя душы. Падчас канікул і адпускоў Касцёл заахвочвае нас да добрага адпачынку. Напэўна, можна знайсці розныя крыніцы, якія будуць садзейнічаць аднаўленню нашых духоўных і фізічных сіл. Аднак будзем памятаць, што перадусім нашым душам патрэбна асвяжэнне. Бог, прадстаўлены ў Кнізе Быцця, адпачыў толькі пасля таго, як стварыў чалавека. Святы Амброзій перадаў гэта наступным чынам: «Бог адпачыў у сэрцы чалавека». І паколькі так адпачывае Бог, то і мы будзем адпачываць у Ім.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў
“Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 320-321.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave