24/07/21

17 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 6, 1–15)

Пасля гэтага Езус адышоў за Галілейскае, або Тыберыядскае мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі знакі, якія чыніў над хворымі. І ўзышоў Езус на гару, і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: «Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?» А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: «Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць ім, каб кожнаму дасталося хоць крыху!» Кажа Яму адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра: «Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбіны, але што гэта для такога мноства?» Езус сказаў: «Загадайце людзям сесці». А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, узнёсшы падзяку, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, кажа вучням сваім: «Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася». Яны сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся ў тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які знак учыніў Езус, казалі: «Ён сапраўды прарок, які павінен прыйсці на свет!» Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.

                                    

КАМЕНТАРЫЙ

Езус паступова пачынае падрыхтоўваць сваіх вучняў да падзей, якія адбудуцца падчас Яго апошняй Пасхі. Тады Ён здзейсніць перамяненне хлеба ў сваё Цела і віна ў сваю Кроў. І таму цуд размнажэння хлеба, паказаны ў сённяшнім фрагменце з Евангелля паводле св. Яна, прадстаўлены таксама ў кантэксце надыходзячай Пасхі. Усе прысутныя ўжо ў хуткім часе будуць успамінаць выхад з Егіпта і цуды, здзейсненыя Яхвэ для Ізраэля ў пустыні, між іншым, і тое, як Пан заспакоіў голад іх продкаў, спасылаючы манну з неба. Пакуль што Езус абмяжоўваецца задавольваннем фізічнага голаду, але гэтага Яму недастаткова. Фізічны голад задаволіць хлеб, выпечаны з зерня, але духоўны голад немагчыма заспакоіць спажываннем матэрыяльнага хлеба. У сінагозе ў Кафарнаўме Езус адкрыта скажа: «Я — хлеб жыцця».

«Няма больш страху, што душа наша памрэ з голаду. Нам назаўсёды гарантаваны гэты найсвяцейшы хлеб, манна Божай Чалавечнасці Езуса» (св. Тэрэза ад Езуса).

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с.
340-341.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave