29/07/23

17 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 13, 4452)

«Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе. Валадарства Нябеснае падобнае таксама да закінутага ў мора нерата, што збірае рыбу ўсялякага віду. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а благое выкінулі вон. Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць анёлы, і аддзеляць благіх ад праведнікаў, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Ці зразумелі вы ўсё гэта?» Яны адказалі Яму: «Так». Ён жа сказаў ім: «Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які вымае са скарбніцы сваёй новае і старое».

КАМЕНТАРЫЙ

У сённяшнім Евангеллі Валадарства Нябеснае прадстаўлена як скарб, укрыты ў часовай зямной рэчаіснасці. Валадарства можа даваць такую радасць, якую перажывае чалавек з евангельскай прыпавесці пра скарб, схаваны ў полі. «Гэта вялікая радасць і нібы знаходжанне скарбу, калі душа імкнецца падабацца Богу ў патаемнасці», — піша св. Ян ад Крыжа.

Прыкладам руплівасці і палкасці, з якімі мы павінны прагнуць Валадарства Нябеснага, можа стаць для нас купец, які шукае прыгожых пярлін. Што з’яўляецца сапраўдным багаццем Езусавага Валадарства, прызначанага для ўбогіх духам? Яго вучэнне, Добрая Навіна. «Набывайце вучэнне маё, а не срэбра; веды, а не чыстае золата, бо мудрасць каштоўнейшая за пярліны, і ніводзін каштоўны камень не зраўняецца з ёю» (пар. Прып 8, 10).

Запрашэнне Езуса скіравана да ўсіх, хто Яго слухае. Падобна да таго, як закінуты ў мора нерат збірае рыбу ўсялякага віду, так і Езус праз сваіх вучняў закідае нерат Добрай Навіны пра Валадарства на ўсіх людзей.

 

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 337-338.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave