07/08/21

19 звычайная нядзеля

Евангелле (Ян 6, 41-51)

Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў “Я хлеб, які сышоў з неба”, і казалі: “Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем? Як жа Ён кажа «Я сышоў з неба»?” Езус сказаў ім у адказ: “Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. У прарокаў напісана: Усе будуць навучаны Богам. Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыйдзе да Мяне. Гэта не значыць, што хтосьці бачыў Айца; толькі той, хто ад Бога, бачыў Айца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, ма́е жыццё вечнае. Я ёсць хлеб жыцця. Айцы вашыя елі манну ў пустыні і памерлі. А гэта — хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто есць яго, не памёр. Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету”.

 

Каментарый

Унутраная пастава юдэяў з сённяшняга Евангелля — гэта пастава людзей, якія ўласным розумам і знаходлівасцю спрабуюць зразумець Божыя планы і Божыя словы. І яны таму канцэнтруюцца на інтэлектуальных спекуляцыях, якія датычаць паходжання Езуса, што не бачаць логікі ў Яго вучэнні. Тым часам Езус спрабуе звярнуць іх увагу на тое, што яны хочуць зрабіць немагчымае. “Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго”, — нагадвае Езус юдэям. Праз гэтае напамінанне Ён спрабуе перавесці іх на ўзровень такой веры, якая абапіраецца на простым факце: Бог — гэта Хтосці, хто нас пераўзыходзіць. Ён не быў бы Богам, калі б нам было проста зразумець усе Яго дзеянні. Гэта вялікая таямніца, што Езус застаўся з намі ў сваім Целе і ў сваёй Крыві. Для нас гэта вялікая таямніца: якім чынам адбываецца перамяненне. Таму, толькі той, хто верыць у Езуса і з верай прымае Яго словы, будзе жыць вечна.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т.
4.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave