06/08/22

19 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 12, 35–40)

Езус сказаў сваім вучням: «Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчаслівыя яны». Езус сказаў сваім вучням: «Ведайце ж, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не дазволіў бы ўварвацца ў дом свой. Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну, аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы».

 

Каментарый

Добры гаспадар і добры слуга маюць аднолькавае ўменне. Яны прабываюць у рэальным свеце, цалкам акунаюцца ў тую рэальнасць, якая з’яўляецца іх жыццём. Святыя вельмі часта падкрэслівалі неабходнасць быць тут і цяпер, не ўцякаць у свет мараў, у нейкія прыдуманыя сцэнарыі. Менавіта гэтага датычыць тая гатоўнасць, да якой заклікае сваіх вучняў Езус. Хоць і невядома, калі вернецца гаспадар з вяселля, аднак, бясспрэчна тое, што ён вернецца. У сувязі з гэтым вядома таксама, што́ неабходна рабіць. Гэтаксама і гаспадар, які разумее, што яго могуць абакрасці, рыхтуецца, каб злодзей не застаў яго знянацку. Таму і мы будзьма гатовымі і, ведаючы, чаго чакае ад нас Бог, выглядайма са смуткам, пакуль Ён не вернецца, каб «выкрасці» нас у сваё Валадарства!

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 34-35.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave