14/01/23

2 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 1, 29–34)

На другі дзень бачыць Ян Езуса, які ідзе да яго, і кажа: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я сказаў: пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю». І засведчыў Ян, кажучы : «Я бачыў Духа, які сыходзіў як голуб з неба і застаўся на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысці́ць вадою, сказаў мне: “Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым”. І я бачыў, і засведчыў, што Ён — Сын Божы».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Ягня і голуб. Два зусім розныя сімвалы, аднак у іх ёсць аднолькавыя рысы: лагоднасць, далікатнасць, ціхамірнасць і безабароннасць… Яны абуджаюць вельмі спецыфічныя пачуцці: узрушэнне, чуласць, нешта супрацьлеглае пагрозе, спакой… Ягня і голуб — гэта таксама два віды жывёлаў, якіх сыны Ізраэля складалі ў ахвяру як праяўленне просьбы аб прабачэнні грахоў, аб паяднанні, аб асаблівых ласках ці таксама як знак удзячнасці, любові і праслаўлення.

І сённяшняя сцена, у якой яны выкарыстаныя для апісання Бога, — гэта адно з нешматлікіх на старонках Бібліі аб’яўленняў таямніцы Святой Тройцы — Айца, Сына і Духа Святога ў іх узаемных стасунках. Дух Святы ў выглядзе голуба сыходзіць ад Айца і спачывае на Езусе — Ягняці. Ян бачыць гэта і распазнае таямніцу Божага сыноўства. Ніхто з іх не гаворыць пра сябе, кожны паказвае, аб’яўляе, пацвярджае Іншага. Святая Тройца — Айцец, Сын і Дух Святы — гэта крыніца і ўзор для кожнай супольнасці, сям’і, для кожнага роду адзінства і адносін.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 23-24

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave