12/03/22

2 нядзеля Вялікага посту

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 9, 28b -36)

Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзыйшоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: «Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі». Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: «Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце». І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. І маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.

 

Каментарый

Гучанне голасу,  які казаў: «Гэта Сын Мой выбраны, якога Я ўпадабаў, Яго слухайце» (Мц 17, 5), напалохала Апосталаў, так што, паводле евангеліста Мацвея, яны ўпалі ніцма на зямлю. Страх, які перажылі Апосталы і прычынаю якога была не толькі незвычайнасць здарэння, але, у першую чаргу, сустрэча са звышнатуральным светам, не быў, аднак, разбуральным ці прыніжаючым у дрэнным сэнсе гэтага слова. Калі Апосталы паднялі вочы, Езус быў адзін. Пячаць, якую пакінула ў іх душах гэтае здарэнне, стала фундаментам упэўненасці ў тым, што Езус мае моц стаць іх адзіным багаццем.

Тую ж самую моц Езус мае і сёння ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Сустрэчы з Ім фарміруюць у нашых душах вечнае жыццё, упэўненасць і радасць, што мы адораныя Яго святасцю і моцаю, якая можа прыносіць плён, калі мы будзем яднацца з Ім праз веру.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 41-42.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave