30/12/21

2 нядзеля пасля Нараджэння Пана

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 1, 1–18)

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго.

З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло.

Было святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет.

У свеце было Слова, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі.

А тым, якія прынялі Яго, дало ўладу стаць Божымі  дзецьмі, што вераць у імя Ягонае, якія не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіліся.

Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.

Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта быў той, пра каго я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне».

Бо з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён адкрыў.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Езус, першародны сярод нас, нарадзіўся не з «крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа», але з Бога. Мы таксама становімся Божымі дзецьмі, калі верым у Яго Імя. Нашае нараджэнне да Божага сыноўства здзяйсняецца праз веру. Яна станвіцца крыніцай нашай сілы, каб быць сынамі ў Сыне. Дзякуючы веры мы распазнаем сярод ночы «Бэтлеемскае святло» і ідзём за Ім, бо ў Ім — Жыццё. Ніякая цемра не заслоніць святло, якое нарадзілася ў нас праз веру.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 109.

 

ДЛЯ РАЗВАЖАННЯ

Ці адчуваю я сябе Божым дзіцём? А можа, трачу сілы, каб зрабіць нешта надзвычайнае, каб быць годным усынаўлення?

Ці дазваляю ласцы веры пранікаць у маё жыццё і раз’ясняць цемру?

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave