ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 12, 49–53)
Езус сказаў сваім вучням: «Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ўжо разгарэўся. Хростам павінен Я ахрысціцца і як жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца. Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой? Не, кажу вам, не спакой, але раздзяленне. Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і двое супраць траіх. Бацька будзе супраць сына, і сын супраць бацькі, маці супраць дачкі, і дачка супраць маці, свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свекрыві сваёй».
Каментарый
Сэрца Езуса перапаўняе гарачае жаданне выканаць місію, даручаную Яму Айцом. Езус разумее, што яе рэалізацыя будзе шмат каштаваць і Яму, і Яго вучням. Хрост, які прыме Езус, будзе вынікам расколу, што ўзнікне паміж Ім і святарамі Старога Запавету. Але, як сказана у фрагменце Евангелля, дзе ідзе гаворка аб просьбе сыноў Зэбэдэевых, менавіта гэты хрост стане «брамай» да хвалы! Падобная сітуацыя чакае і вызнаўцаў Хрыста. Прыклады, якія прыводзіць нам Езус, датычаць звычайных, хатніх адносін паміж членамі сям’і. Аднак гаворка ідзе не пра канфлікт пакаленняў, а пра выказванне за альбо супраць Хрыста і Яго навучання. Таму самае галоўнае для нас — дазволіць Яму распальваць нас сваім агнём. Тады нам будзе лягчэй прыняць удзел у Яго хросце. Лягчэй будзе таксама не страціць з вачэй канца гэтага шляху — удзелу ў хвале нашага Пана!
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 52-53.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave