20/08/22

21 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 13, 22–30)

Накіроўваючыся ў Ерузалем, Езус праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў. І нехта сказаў Яму: «Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?» Ён жа сказаў ім: «Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць. Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы па-за домам, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: „Пане, адчыні нам“. Але Ён скажа ў адказ: „Не ведаю вас, адкуль вы“. І пачнеце казаць: „Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты“. Але Ён скажа вам: „Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць“. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе — выкінутых вон. І прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і сядуць за стол у Валадарстве Божым. І вось будуць апошнія, якія стануць першымі, і будуць першыя, якія стануць апошнімі.

 

Каментарый

Збаўленне чалавека — гэта не толькі справа ласкі, але таксама справа супрацоўніцтва чалавека з Божай ласкай. Гэта дар і адначасова заданне для канкрэтнай працы і намаганняў. Знешняя прыналежнасць да супольнасці Касцёла, нашы функцыі якія мы выконваем у ім, пасады, удзел у жыцці рэлігійных супольнасцяў — усё гэта не з’яўляецца гарантыяй збаўлення. Сёння Езус адкрывае перад намі гэтую праўду: «Імкніцеся прайсці праз вузкую браму». Дазвольце ласцы перамяніць вас; але перамяніць глыбока, радыкальна. У цяжкай працы, болю, у адважным сумненні ў сваёй праўдзе перад абліччам Слова, сцежкі якога так моцна адрозніваюцца ад маіх дарог. Неабходна дазволіць, каб Бог фармаваў мяне для збаўлення, каб Яго прыгажосць заззяла ўва мне усім сваім бляскам.

Да «вузкай брамы» вядзе «вузкая сцежка». Ідучы гэтай сцежкай прыходзіш своечасова і няма патрэбы стукаць у дзверы, бо Пан чакае. Ён ведае, колькі часу займае гэтая вандроўка. Гэтым шляхам ідуць тыя, каго Ён добра ведае, бо гэта Яго дарога, дарога каралеўская. І Ён спадарожнічае тым, хто ідзе па ёй.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 72-73.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave