26/08/23

21 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 16, 13–20)

«Калі прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай, запытаўся ў сваіх вучняў, кажучы: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Яны ж адказалі: «Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміем ці адным з прарокаў». Ён сказаў ім: «А вы кім лічыце Мяне?» Адказваючы, Сымон Пётр сказаў: «Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога». Тады Езус сказаў яму ў адказ: «Шчаслівы ты, Сымоне, сыне Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр, скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе». Тады загадаў вучням, каб нікому не расказвалі, што Ён — Хрыстус».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Пазнанне, атрыманае Пятром, з’яўляецца плёнам бескарыслівага дару Айца. Пётр дасягнуў гэтага не сваім інтэлектам, сваімі здольнасцямі або знаходлівасцю. Яны нічога не значаць у параўнанні з магутнасцю Айца, якому падабаюцца тыя, у каго адкрытае сэрца, убогія, пакорныя, хто прагне Бога, — а значыць, гатовыя прыняць Яго ласку. А маё сэрца, ці яно адкрытае, убогае, пакорнае настолькі, каб Айцец мог напоўніць яго пазнаннем неспасцігальнай таямніцы Хрыста? Вельмі важна, каб яно было такім, бо толькі тады Езус адкрые перада мною таксама неспасцігальную таямніцу майго жыцця, існавання і ўтоенага спрадвеку ў Богу майго паклікання. Плёнам гэтага ўзаемнага пазнання стане шчасце быць тым, кім Бог жадае мяне бачыць, а таксама адносіны ўсё большай блізкасці з Ім.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 67-68.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave