26/08/21

22 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Mк 7, 1-8a. 14-15. 21-23)

Сышліся да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. І ўбачылі, як некаторыя вучні Яго елі хлеб нячыстымі, гэта значыць неабмытымі рукамі. Фарысеі ж і ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль старанна не памыюць рук. І, вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыцця чашаў, збаноў, медных начынняў і лаваў. Таму запыталіся ў Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, а ядуць хлеб нячыстымі рукамі?» Ён адказаў ім: «Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана: “Гэты народ шануе Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне. Але дарэмна ўшаноўваюць Мяне, навучаючы людскім запаведзям”. Бо вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі». Паклікаўшы зноў людзей, сказаў ім: «Паслухайце Мяне ўсе і зразумейце! (…) Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, зрабіць яго нячыстым, але тое робіць чалавека нячыстым, што выходзіць з яго». (…) Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць дрэнныя думкі, распуста, крадзеж, забойствы, чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, зайздрасць, блюзнерства, пыха, глупства. Усё гэтае зло выходзіць знутры і робіць чалавека нячыстым».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Езус прагне чыстага сэрца, свабоднага, не аблытанага прадпісаннямі і павіннасцямі. Сэрца, якое дазваляе Ягонаму слову дакрануцца да яго і ачысціць. На самай справе, не пустая знешняя беззаганнасць, публічныя заявы, бездакорнасць ў захаванні знешніх форм пабожнасці або іх памнажэнне падабаюцца Богу. Часта яны могуць быць заслонай, за якой чалавек хавае сваю неўпарадкаванасць, нежаданне прызнаць сваю слабасць і страх перад ёю, або чалавек выражае такім чынам сваю патрэбу бачыць сябе лепшым за іншых. Бог жа ўмілаваў шчырыя сэрцы, якія шукаюць усё большай блізкасці з Ім, якія адкрыты на прыняцце праўды, нястомныя ў крочанні шляхам навяртання. Калі мае́ намеры, што выплываюць з глыбіняў сэрца, будуць чыстымі, то і мае́ паводзіны будуць адзначацца свабодай, прастатой і радасцю Божага дзіцяці, якое дазваляе Айцу фармаваць яго, весці за руку. Дзіцяці, якое распазнае́ Яго блізкую, любячую прысутнасць ва ўсім, што з ім здараецца.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 90-91.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave