27/08/22

22 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 14, 1.7–14)

Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: «Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: „Саступі яму месца“. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца. А калі цябе запросяць, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: „Дружа, перасядзь вышэй“. Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца». Пасля Езус сказаў таму, хто запрасіў Яго: «Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны не паклікалі цябе ў адказ, і ты атрымаў бы адплату. Але, калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, невідушчых, і шчаслівы будзеш, што яны не маюць як адплаціць табе, бо адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых».

Каментарый

У чым крыніца годнасці і вартасці мяне і маіх бліжніх? Фарысеі не зносяць прысутнасці Езуса. Яны бачаць, што Ён з’яўляецца Кімсці большым за іх, хоць з-за сваёй пыхі не хочуць гэта прызнаць. Таму яны сочаць за Езусам, каб злавіць Яго на якой-небудзь памылцы. Трацяць на гэта шмат энэргіі. Яны няшчасныя, ім нечага не хапае у саміх сабе. А Езус расказвае прыпавесць, у якой звяртае ўвагу на тое, што́ з’яўляецца сапраўднай крыніцай годнасці чалавека. Годнасць чалавека не залежыць ад месца, якое ён займае. Бог вызначае кожнаму месца, прыгатаванае для яго спрадвеку. Толькі Бог мае на гэта права, бо толькі Ён ведае сэрца чалавека, ведае праўду пра тое, кім чалавек з’яўляецца на самай справе. І гэтае месца найбольш адпаведнае, толькі яно можа прынесці шчасце і дапамагчы чалавеку рэалізавацца. «Прыніжэнне», аб якім ідзе гаворка, — гэта пакорная радасць быць тым, кім Бог пажадаў мяне бачыць, без ліхаманкавага пераконвання іншых ва ўласнай «велічы».

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 92-93.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave