02/09/23

22 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 16, 21–27)

«З таго часу пачаў Езус адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: «Пане, няхай абміне Цябе гэта; няхай так не здарыцца». Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты для Мяне спакуса, бо думаеш не пра тое, што Божае, але пра тое, што чалавечае!». Тады Езус сказаў сваім вучням: «Калі хто хоча пайсці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за Мною. Бо той, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго. Бо якая будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасць чалавек узамен за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца свайго з анёламі сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных»».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Божае мысленне, мысленне па-Божаму, заўсёды поўнае любові, якая выражаецца ў гатоўнасці прыняць цярпенне і аддаць сваё жыццё да рэшты за братоў. Святы Пётр яшчэ не гатовы прыняць гэта. Ён уздрыгвае, уявіўшы церпячага, забітага Месію. Спрабуе пераканаць Езуса ў слушнасці свайго плану. Нібы хоча сказаць Езусу, што гэта ён, Пётр, будзе весці Яго, а адкрытыя словы Езуса няправільныя і могуць перашкодзіць поспеху. Як жа часта ў сваім жыцці нам хочацца весці, даказваць сваё. Мы спрабуем пераканаць Пана, што добра будзе ажыццявіць нашыя планы. Нам так цяжка пагадзіцца з тым, што без цярпення, крыжа, магілы няма ўваскрасення. Сёння Езус запрашае нас да таго, каб разам з Пятром мы пайшлі за Ім, па Яго слядах. Каб мы набраліся мужнасці і цалкам даверыліся Яму. Каб дазволілі Яму весці нас, куды Ён пажадае, верачы, «што, прыпадабняючыся да Ягонай смерці, нейкім чынам дасягнём уваскрашэння» (пар. Флп 3, 10-11).

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 88.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave