09/09/23

23 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  Мц 18, 1520

«Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў свайго брата. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася кожнае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы Касцёлу. А калі і Касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў Імя Маё, там Я ёсць сярод іх».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Дакор, прабачэнне і малітва. Езус паказвае вучням дарогу братняй любові, якая абапіраецца на праўдзе і шчырасці. Любоў патрабуе канкрэтных учынкаў і ўнутраннай паставы. Калі па прычыне чалавечай слабасці абражаем другога чалавека, дакор павінен быць яго натуральнай рэакцыяй, а калі ўзнікае неабходнасць, таксама рэакцыяй супольнасці Касцёла, якая аднолькава клапоціцца як аб пакрыўджаным, так і аб тым хто зграшыў, каб ён не страціў сувязь з супольнасцю і вярнуўся на дарогу праўды. Езус кажа аб моцы звязвання і развязвання, вынікі якіх дасягаюць неба. Кожнае маё прабачэнне, альбо яго адсутнасць, маюць канкрэтныя вынікі тут на зямлі і ў небе. Закрывае альбо вызваляе маё сэрца і сэрца асобы, якая мяне раніць. Існуе вельмі важнае мейсца братэрскага жыцця. Дапаўненнем дакору і прабачэння, а адначасова і пачаткам братэрскага жыцця – з’яўляецца прабыванне на супольнай малітве, якая пашырае сэрца, адчыняе яго, аздараўляе, садзейнічае таму, што Пан становіцца прысутным сярод братоў. Менавіта з малітвы мы чэрпаем моц для таго, каб жыць праўдай з любові, для хрысціянскага прабачэння і паяднання. Менавіта яны з’яўляюцца знакам сапраўднасці маёй малітвы.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 107-108.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave